Саюз дызайнераў шукае кандыдата ў старшыні

Рэгіён:
13.07.2019

Шаноўнае спадарства!

Рада БСД прыняла рашэнне, парушыўшы стэрэатыпы закрытай масонскай ложы, запрасіць з боку на пасаду старшыні саюза маладога менеджара ў сферы культуры.

Беларускі саюз дызайнераў мае станоўчы баланс на рахунку, памяшканне, абсталяванае для правядзення выстаў і іншых мерапрыемстваў, 8 кампутараў, 7 інтэрнэт-рэсурсаў (unid.bypostoolat.unid.byplakat.unid.bydesigntut.bylichtart.unid.byznak.unid.bypro-design.by), выдавецкую ліцэнзію, статус творчага саюза, мае ільготы па падаткаабкладанні (вызвалены ад ПДК) і арэндзе (уласнага памяшкання і майстэрняў).

Функцыі старшыні ГА “БСД” апісаныя ў п.4.10 Статута
Гэта ўключае:
• прысутнасць ў экспертных радах пры дзяржаўных органах, журы, на афіцыйных сустрэчах; 
• камунікацыю з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі, у тым ліку з міністэрствамі, ВНУ, іншымі творчымі саюзамі, канфедэрацыяй творчых саюзаў, з аналагічнымі арганізацыямі замежжа; 
• дапамогу сябрам БСД у правядзенні іх выстаў, праектаў, атрыманні майстэрняў, вылучэнні на ўзнагароды; 
• матэрыяльную і юрыдычную адказнасць.

Заробак сцвяржае Рада БСД згодна з паступленнямі ў бюджэт арганізацыі. Задача старшыні – іх прыцягнуць. Гэта не толькі сяброўскія ўнёскі, але дамовы праз саюз, праектная дзейнасць, фандрайзінг, гранты, спонсарская дапамога.

Што мы ў перспектыве чакаем:
• Жыццяздольны творчы саюз у новым фармаце
• Развіццё прасторы на Брылеўскай, 14
• Манетызацыя электронных рэсурсаў
• Аднаўленне альманаха ProDesign
• Прэмія “Лепшы дызайн”

Кандыдат(ка). Патрабаванні:
• Узрост 25-40 год (але гэта не дакладна)
• Досвед у галіне культурніцкіх праектаў (памятайма, што дызайн не мае межаў)
• Камунікабельнасць
• Адміністрацыйныя здольнасці
• Веданне замежных моваў
• Публічная вядомасць, прафесійнае прызнанне

Чакаем ад вас матывацыйны ліст, якім вы бачыце Беларускі саюз дызайнераў пад вашым кіраўніцтвам ці з прапановамі да супрацоўніцтва да 1 верасня, каб была магчымасць шчыльна папрацаваць з дзейнічаючым старшынёй.  

С уважением,
Белорусский союз дизайнеров | Брилевская, 14 | а/я 78 | 220039 Минск | Беларусь 
--
Kind regards,
Belarusian Union of Designers | Brilevskaya 14 | PObox 78 | 220039 Minsk | Belarus 

T. +375 17 2427781 | Velcom +375 29 3808075 | MTS +375 29 5082580
unidby@gmail.com
www.unid.by | www.avers.by | znak.unid.by | plakat.unid.by | postoolat.unid.by | www.pro-design.by

Air Jordan Releases 2019