На грамадзкае абмеркаваньне вынесены праект зьменаў у закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”

Рэгіён:
13.07.2019

Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадзкае абмеркаваньне праект зьменаў у законы “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” і “Аб палітычных партыях”. У законапраекце прадугледжанае ўнясеньне істотных зьменаў, датычных умоваў стварэньня і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў. На абмеркаваньне выносяцца як раней анансаваныя міністэрствам зьмены (падача дакументаў на рэгістрацыю ГА анлайн, увядзеньне абавязку публікаваць да 1 сакавіка фінансавую справаздачу), так і некаторыя іншыя новаўвядзеньні. 

Сярод іх:

- абавязак для новаствораных рэспубліканскіх грамадзкіх аб’яднаньняў мець арганізацыйныя структуры ў большасьці абласьцей і Менску (гэтае патрабаваньне ня будзе распаўсюджвацца на ўжо існуючыя рэспубліканскія ГА, зарэгістраваныя да 1 студзеня 2020 году);

- адначасна здымаецца разьмежаваньне мясцовых і рэспубліканскіх ГА па тэрыторыі дзейнасьці – абедзьве катэгорыі арганізацыяў будуць мець магчымасьць дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі;

- памер выдаткаў на заробкі супрацоўнікаў ГА ня можа перавышаць 40% ад агульнай сумы даходаў арганізацыі;

- прадугледжваецца магчымасьць правядзеньня сходаў вышэйшых і кіраўнічых органаў грамадзкага аб’яднаньня анлайн;

- устаноўленая наўпрост магчымасьць разьмяшчаць юрадрасы грамадзкіх аб’яднаньняў у аднакватэрных жылых дамах ці па месцы працы кіраўніка аб’яднаньня (са згоды наймальніка);

- сярод дакумэнтаў, якія павінныя прадстаўляцца для штогадовых справаздачаў, цяпер трэба прадастаўляць і копію дакумэнтаў, што пацьвярджаюць наяўнасьць юрадраса арганізацыі;

- уводзяцца новыя прынцыпы дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку ўводзіцца прынцып РАЎНАПРАЎЯ ўсіх ГА;

- зьмяньшаецца мінімальная колькасьць заснавальнікаўрэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня – да 40 чалавек;

- устаноўленая магчымасьць засноўваць у грамадзкім аб’яднаньні назіральныя рады, у склад якіх могуць уваходзіць і асобы, якія не зьяўляюцца сябрамі грамадзкага аб’яднаньня;

- замест хатняга і працоўнага тэлефонаў заснавальніка ці сябра органа грамадзкага аб’яднаньня цяпер пазначаецца кантактны тэлефон, што дае магчымасьць цяпер ужываць для гэтай мэты мабільныя тэлефоны людзей.

Апроч гэтага ў закон уносяцца шматлікія зьмены, якія вынікаюць з практыкі рэгіструючых органаў (адмова ад рэгістрацыі асобных відаў сымболікі, умовы працы з пэрсанальнымі дадзенымі заснавальнікаў ГА, парадак выдачы дублікатаў пасьведчаньняў ды інш). Па сутнасьці гаворка вядзецца пра выкладаньне закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” у новай рэдакцыi. На прывядзеньне статутаў у адпаведнасьць новым патрабаваньням закона будзе дадзены адзін год.

Старонка грамадзкага абмеркаваньня законапраекта тут.
Тэрмін абмеркаваньня: з 12 ліпеня па 2 жніўня.

http://belngo.info/2019.gramadzkae-abmerkavanne.html

Lebron Soldiers XI 11