Праграма Х’юберта Хамфры на 2020-2021 навучальны год

Рэгіён:
31.07.2019

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2020-2021 навучальным годзе.

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн не пазней за 23.59 (па Мінскім часе) 11 жніўня 2019 года.

Праграма Х’юберта Хамфры

Праграма Х’юберта Хамфры прапануе магчымасць маладым і дасведчаным спецыялістам з Беларусі прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, каб павысіць свой прафесійны ўзровень праз удзел у спецыялізаванай дзесяцімесячнай праграме на базе аднаго з амерыканскіх універсітэтаў. Гэтая праграма спецыяльна распрацавана для вузкіх груп удзельнікаў і не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.
Праграма была распачатая ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Мэты праграмы

Падчас стажыроўкі ў прымаючым універсітэце ўдзельнікам праграмы прапануюцца разнастайныя навучальныя курсы, якія адпавядаюць іх прафесійным інтарэсам. Тым не менш, у сувязі з тым, што Праграма Х’юберта Хамфры не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені, значную частку свайго часу ўдзельнікі прысвячаюць павышэнню сваёй кваліфікацыі: кансультацыям з амерыканскімі выкладчыкамі, прафесійным экскурсіям і семінарам, навукова-даследчыцкім праектам, а таксама выпрацоўцы карысных практычных стратэгій для сваіх краін.
Агульная інфармацыя

Конкурсныя дысцыпліны

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША прапануе кандыдатам, якія адпавядаюць неабходным умовам, магчымасць удзелу ў конкурсным адборы ў наступных галінах ведаў:
Устойлівае развіццё
• Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
• Эканамічнае развіццё/Фінансы і банкаўская справа;
• Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
• Гарадское і рэгіянальнае планаванне.

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў
• Камунікацыя і журналістыка;
• Заканадаўства і правы чалавека;
• Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне;
• Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі;
• Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій;
• Кіраванне чалавечымі рэсурсамі.

Адукацыя
• Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі;
• Кіраванне вышэйшай адукацыяй;
• Выкладанне англійскай мовы як замежнай.

Ахова здароўя
• Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя;
• Прафілактыка ВІЧ/СНІД;
• Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі.

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:

• Кандыдаты павінны мець дыплом аб атрыманні вышэйшай адукацыі (як мінімум ступень бакалаўра ці эквівалент);
• Кандыдаты павінны добра валодаць англійскай мовай (трэба будзе здаць экзамен TOEFL не менш чым на 71 бал у інтэрнэт-фармаце ці 525 балаў у папяровым фармаце);
• Удзельнікі павінны дэманстраваць ініцыятыўнасць і здольнасць пераадольваць складаныя сітуацыі. Заяўкі мусяць паказваць, якую карысць удзел кандыдатаў у праграме можа прынесці іх краінам.

Асаблівыя патрабаванні да кандыдатаў

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

• Быць грамадзянамі Беларусі, пастаянна пражываць і працаваць у Беларусі;
• Быць выпускнікамі афіцыйна акрэдытаваных вышэйшых навучальных устаноў і мець як мінімум ступень бакалаўра (ці эквівалент);
• Мець пяць і болей гадоў прафесійнага стажу;
• Дэманстраваць лідэрскі патэнцыял і імкненне прыносіць грамадскую карысць;
• Быць гатовымі вярнуцца ў Беларусь пасля заканчэння праграмы.

Не будуць разглядацца заяўкі кандыдатаў, якія:

• нядаўна скончылі вышэйшую навучальную ўстанову (незалежна ад пасады, якую яны займаюць у дадзены момант);
• з’яўляюцца выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў і не маюць пры гэтым кіруючых абавязкаў (акрамя выкладчыкаў англійскай мовы як замежнай, а таксама спецыялістаў па прафілактыцы і лячэнні злоўжывання наркатычнымі рэчывамі);
• наведвалі магістарскія ці доктарскія праграмы ў ЗША больш за год на працягу апошніх сямі гадоў;
• маюць нядаўні вопыт навучання ці працы ў ЗША (больш за шэсць месяцаў на працягу апошніх пяці гадоў).

Умовы ўдзелу і працэс адбору

Удзельнікі праграмы Хамфры вызначаюцца па выніках высокаканкурэнтнага адбору.
Кандыдаты павінны адпавядаць апісаным вышэй крытэрыям. Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША ў межах глабальнага міжнароднага конкурсу.
Кандыдаты разглядаюцца незалежна ад іх расы, колеру скуры, рэлігіі, полу, нацыянальнага паходжання, узросту, наяўнасці інваліднасці, палітычнай прыналежнасці, сямейнага становішча, бацькоўскага статусу, канфідэнцыяльнай генетычнай інфармацыі, або сэксуальнай арыентацыі.
Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы.

Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы: https://apply.iie.org/huberthhumphrey

Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 23.59 (па Мінскім часе) 11 жніўня 2019 года.

Што прапануе праграма

Праграма Х’юберта Хамфры фінансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і каардынуецца Інстытутам міжнароднай адукацыі (IIE).
Праграма прапануе ўдзельнікам:
• Аплату кошту стандартызаваных тэстаў, якія патрабуюцца для паступлення ва ўніверсітэты ЗША;
• Прадвыязную арыентацыю;
• Дапамогу ў атрыманні візы J-1;
• Міжнародныя пералёты эканамічным класам;
• Медыцынскую страхоўку;
• Пакрыццё выдаткаў на пражыванне (пры гэтым праграма не пакрывае выдаткі на пражыванне членаў сям’і і суправаджаючых асоб);
• Арыентацыю ў ЗША перад пачаткам навучальнага года.

Візы

У адпаведнасці з існуючымі візавымі патрабаваннямі, а таксама дзеля таго, каб забяспечыць краіне паходжання ўдзельнікаў магчымасць атрымаць карысць ад удзелу сваіх грамадзян у Праграме Х’юберта Хамфры, усе ўдзельнікі абменнай праграмы павінны вярнуцца ў сваю краіну і заставацца ў ёй на працягу як мінімум двух гадоў пасля заканчэння праграмы.

Дадатковая інфармацыя

Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы: https://humphreyfellowship.org/

Вы таксама можаце наведаць старонкі праграмы ў сацсетках: Facebook (http://www.facebook.com/HumphreyFellowship), Instagram (https://www.instagram.com/humphreyfellowship/), Twitter (https://twitter.com/humphreyprogram), YouTube (http://www.youtube.com/user/HumphreyFellowship) і LinkedIn (http://www.linkedin.com/groups/Hubert-H-Humphrey-Fellowship-Program-4060066?trk=myg_ugrp_ovr).

За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 / дад. 5612 альбо па электроннай пошце: belarusprogram@state.gov

https://by.usembassy.gov/be/education-culture-be/educational-exchange-be/

Accessories