Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Галоўная → Пошук партнёраў → Праграма валянтэрства ў Польшчы
Краіна праектаПольшча |
Перияд актыўнасці праекта:пачатак: 01.09.2016заканчэнне: 30.08.2017 |
Мовы праекта:РускаяБеларуская Англійская |
|
Апісанне праекта:ГА “Цэнтар “Трэці сэктар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валянтэраў для працы ў Асацыяцыі для дзяцей і моладзі “Вітава” (Польшча). Праект пачнецца ў верасьні 2016 г. і скончыцца ў жніўні 2017 г./ Цэнтар працуе зь дзецьмі з праблемных сем’яў (выхоўваюцца адным з бацькоў, праблемы з алькаголем, залежнасьцямі, беспрацоўныя, малазабясьпечаныя, псыхічны й фізычны гвалт у сям’і). Дзецям найперш патрэбная дапамога з вучобай і эмацыйная падтрымка. Галоўная мэта праграмы – стварыць умовы для рэгулярнага разьвіцьця дзяцей у атмасфэры бясьпекі й прыняцьця й дапамагчы ім адолець псыхалягічныя траўмы./ Валянтэры будуць мець магчымасьць разьвіваць свае захапленьні ды працаваць над імі разам зь дзецьмі й моладзьдзю з Цэнтру. Яны атрымаюць досьвед выкладаньня, дапамагаючы дзеткам з хатнімі заданьнямі або ладзячы тэматычныя майстар-клясы. Дзякуючы штодзённай супрацы з прафэсійнымі псыхолягамі й пэдагогамі, у валянтэраў будзе магчымасьць вучыцца ў іх і атрымліваць досьвед. Галоўнай задачай валянтэраў будзе дапамога ў працы пэрсаналу й падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі. |
|
Заўвага:Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, моладзі з Гарадзенскай вобласьці будзе надавацца перавага. Валянтэр мусіць цікавіцца працай зь дзецьмі й моладзьдзю, быць крэатыўным і мець цікавае хобі, валодаць базавымі ведамі ангельскай і расейскай моваў, жаданьне вучыць польскую вітаецца./ Каб прыняць удзел, неабходна даслаць запоўненую заяўку (https://drive.google.com/file/d/0B_Mia3F386n7Z19MVDVZcUhqclE/view?pref=2&pli=1) праз эл. адрас: [email protected] з пазнакай у тэме “EVS in Vitava”. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 траўня 2016 г. |
Арганізатар (афіцыйная назва):ГА “Цэнтар “Трэці сэктар” і польскі “Цэнтр супрацы моладзі” |
Накірункі дзейнасці:Валанцёры |
Кантактная асоба ў арганізацыі:- - -Польшча - -, д. - Email: [email protected] Тэл.: http://3sektar.by/ Website: Факс: |
Раней выкананыя праекты: |