Універсальная платформа пошуку партнёраў, валанцёраў, стажыровак

Валанцёрства ў сацыяльным праекце ў Гдыні

Краіна праекта
Польшча
Перияд актыўнасці праекта:
пачатак: 01.09.2016
заканчэнне: 01.09.2017
Мовы праекта:
Англійская
Апісанне праекта:

Валанцёры будуць мець магчымасць развіваць свае захапленні і працаваць разам з дзецьмі і супрацоўнікамі "Vitava": атрымаць досвед выкладання, дапамагаючы з хатнімі школьнымі заданнямі (напрыклад, з ангельскай мовай ці іншымі прадметамі), або ладзіць тэматычныя майстар-класы ці іншыя мерапрыемствы. Дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе мажлівасць вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Галоўнай задача валанцёраў - дапамога ў працы персанала "Vitava".

Заўвага:

Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18-30 год. Удзельнікі з Гарадзеншчыны маюць перавагу. Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "EVS in Vitava"). Дэдлайн - 1 траўня 2016 года.

Арганізатар (афіцыйная назва):
ГА “Цэнтар “Трэці сэктар” і “Цэнтр супрацы моладзі”
Накірункі дзейнасці:
Сацыяльная праца, рэабілітацыя, сям’я
Кантактная асоба ў арганізацыі:
- - -
Польшча
Гдыня
-, д. -
Email: [email protected]
Тэл.: -
Website: http://3sektar.by/news/valantsyorskaya-vakansiya-na-baltyiyskim-uzbyarezhzhyi.html
Факс: -
http://cwm.org.pl/
Раней выкананыя праекты:

Сацыяльны праект ажыццяўляецца ў польскай асацыяцыі для дзяцей і моладзі "Vitava". Гэтая арганізацыя працуе з дзецьмі з "праблемных" сем'яў (малазабяспечаных, чые бацькі маюць алкагольную залежнасць або беспрацоўныя, дзе ёсць гвалт, выхаванне ажыццяўляе толькі адзін з бацькоў і інш.). Мэта праекту - эмацыйная падтрымка дзяцей і дапамога ім у вучобе і ў пераадоленні псіхалагічных траўм.