Тэрміновае – тут і зараз!

Праблемы нашага свету парадаксальныя: маючы шмат, мы не маем самага важнага. І гэта важнае можа быць у дробязях. Жывем у свеце, перанасычаным інфармацыяй, а не ведаем парой элементарных рэчаў. Менавіта з-за таго, што маса яркай бесталковай рэкламы апанавала нашы вуліцы, самае карыснае і важнае губляецца ў гэтым багацці.

Мы хочам, каб нас разумелі, чулі і падтрымлівалі як мага больш людзей. І надзвычайныя абставіны не павінны стаць перашкодай у імкненні людзей ведаць праўду і атрымліваць інфармацыю. Нам ёсць што сказаць. І таму вельмі разлічваем на вашу дапамогу і падтрымку. Нам патрэбна ваша дапамога, каб мы маглі аказваць дапамогу іншым людзям.

Вырашэньню якой грамадзкай праблемы паспрыяе рэалізацыя  ідэі? Інфармацыйная недасведчанасць. Адсутнасць ведаў па важным момантам асабістай і грамадскай бяспекі. У мікрараёне размешчаны побач 6 дзіцячых садкоў, школа, каледж, спарткомплекс,  але няма ніводнага інфармацыйнага стэнда.

У даволі ціхім мікрараёне тым не менш дастаткова вялікі паток людзей. Мы правялі маніторынг і атрымалася, што каля 1830-2000 чалавек штодня праходзіць па тэрыторыі, прылеглай да ўстановы адукацыі.

Акрамя жыхароў мікрараёна, уключаны у гэтую дзейнасць будуць бацькі навучэнцаў, наведвальнікі навучальнай установы, настаўнікі, члены клуба "Мультымедыйная журналістыка".

Вулічны інфармацыйны стэнд, выкананы з метэаўстойлівых матэрыялаў (алюминий, маналітны полікарбанат), які мае  зачыняючыеся дзверцы, што абараняюць інфармацыю ад знешніх уздзеянняў, стане крыніцай актуальнай інфармацыі розных напрамкаў.          
Праблемы з інфармацыяй не будзе, так як установа адукацыі акрамя размяшчэння друкаваных парад  з розных структур па бяспецы насельніцтва можа таксама  сіламі свайго аб'яднання па інтарэсах "Мультымедыйная журналістыка" выдаваць матэрыялы прафілактычнай і прапагандысцкай накіраванасці. Школа можа зрабіць стэнд цікавым і пазнавальным, размяшчаць там самую актуальную інфармацыю.
Напрыклад, зараз вельмі актуальная інфармацыя по стану з пандэміяй COVID-19 і маючыеся на стэндзе 10 акрушоў могуць прымусіць задумацца аб сваёй бяспецы шмат грамадзян рознага ўзросту і ўбачыць праблему другімі вачыма. Стэнд пачне працаваць адразу з моманту атрымання дапамогі і яго устаноўкі.

Мы спдзяёмся, што дадзенае мерапрыемства павысіць грамадзянскую дасведчанасць жыхароў мікрараёна.

Паспяховасць акцыі – гэта магчымасць кожнага валодаць важнай і актуальнай інфармацыяй розных напрамкаў. Шмат сталых жыхароў мікрараёну не маюць магчымасці доступу ў інтэрнэт, і як следства з гэтага – не валодаюць важнай для іх інфармацыяй.

З вучнямі школы і іх бацькамі можна праводзіць мерапрыемствы з выкарыстоўваннем матэрыялаў стэнда.

Пад кіраўніцтвам педагогаў вучні самі могуць рыхтаваць матэрыялы для размяшчэння на стэндзе.

Плануемы ахоп насельніцтва – да 2000 чалавек штодня.

 З павагай, аўтары праекту “Тэрміновае – тут і зараз!”.

nike air believe force low white with writing

Краіны
Беларусь
Мовы праекта
Беларуская
Пачатак
19.11.2020
Заканчэнне
18.11.2021
Афіцыйная назва арганізацыі
Дзяржаўная установа адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Наваполацка"
Напрамкі дзейнасці
Адукацыя, трэнінгі
Тып праекта
Партнёрскія праекты
Тып арганізацыі
Дзяржаўная ўстанова
Горад
Наваполацк
Вуліца
Школьная
Нумар дома
3
E-mail
Тэлефон
+375297151328
Дата регистрации организации
19.11.2020
Тэрмін падачы заявак
29.11.2020
Сайт
Кантактная інфармацыя Кіраўнік арганізацыі
Кантактная інфармацыя Кіраўнік арганізацыі
Святлана
Федзюкова
Аляксандраўна
Кантактная асоба ў арганізацы
Кантактная асоба ў арганізацы
Святлана
Федзюкова
Аляксандраўна