Моладзь патрабуе якаснай музыкі

15 красавіка Брэсцкае абласное маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Сузор'е" распачынае акцыю "ГУКІ", скіраваную на папулярызацыю беларускамоўнай музыкі сярод мясцовай моладзі. Кожны яе ўдзельнік можа бсплатна памяняць непатрэбныя аўдыё-касеты на касеты з запісамі беларускіх музыкантаў.

Арганізатары акцыі ўпэўніваюць, што ў іх можна будзе знайсці айчынную музыку на любы густ: аўдыёархіў "Сузор'я" налічвае больш за 500 гадзін. Адзіная ўмова — касеты, якія прыносяцца для абмену, павінны быць здатныя да перазапісу — каб акцыя працягвалася далей.

Распаўсюд музыкі будзе ажыыцяўляцца са згоды праваўладальнікаў і ў адпаведнасці з Законам аб аўтарскім праве. Плануецца, што акцыя працягнецца да 1 чэрвеня. Задаць пытанні арганізатарам можна па тэлефонах: (0162) 236802, (029) 7794977

Па матэрыялах артыкула Зьміцера Паталятава.

21 красавіка 2005