Літаратура і мастацтва

Выходзіць з 1932 года; рэгістрацыйнае пасведчанне №715. У 1982 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Вэб-сайт: www.lim.by

 

10 кастрычніка 2005

  • Моладзь вызначае прыярытэты

    № 40/4327, 07.10.2005. Напрыканцы верасня буйнешная маладзёжная арганізацыя краіны сабрала сваіх членаў у Палацы Рэспублікі. Там адбыўся 39-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На сённяшні дзень колькасць членаў БРСМ складае 307 тысяч чалавек. Саюз закліканы дапамагаць адаптавацца людзям у новых калектывах, зарабіць у будатрадах, умацоўваць стабільнасць і мір у грамадстве, аказваць садзейнічанне кіраўнікам ВНУ і прадпрыемстваў у кіраванні калектывамі.


9 жніўня 2005

  • Калінінградскаму зямляцтву беларусаў — 5 год

    № 31/4318, 05.08.2005. Свой першы юбілей гэтымі днямі святкуе Беларускае нацыянальна-культурнае аб'яднанне (Калінінград). Аб'яднанне  адно з буйнейшых у заходнім рэгіёне Расіі. Адна з мэт арганізацыі  данесці да калініградцаў праўдзівую інфармацыю пра нашу краіну. Для гэтага ў рэгіёне быў заснаваны Беларускі культурна-інфармацыйны цэнтр. З яго дапамогай выходзілі рэгулярныя праграмы пра Беларусь на мясцовам тэлебачанні і радыё. .


25 ліпеня 2005

  • Як матылькі на агонь

    № 29/4316, 22.07.2005. На рубяжы XX і XXI стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што наша грамадства не можа не звяртаць на гэта ўвагу.


17 чэрвеня 2005

  • Добрай доляй пасланы

    № 24/4311, 17.06.2005. Кожны год 28 чэрвеня ўшаноўваецца памяць народнага пясняра Беларусі Янкі Купалы. Саюз беларускіх пісьменнікаў, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купаля, сябры Міжнароднага фонду паэта запрашаюць усіх жадаючых у гэты дзень наведаць касцёл святога Роха, дзе а восьмай гадзіне адбудзецца імша, а шаснадцатай гадзіне — ускладанне кветак да надмагільнага помніка песняру на Вайсковых могілках.


17 траўня 2005

  • Разам з "ІР"

    № 18/4305, 06.05.2005. План працы Польскага інстытута ў Мінску на чарговы квартал, як заўсёды, ахоплівае розныя галіны культуры, мастацтва, навукі. Супольна з навучальнымі ўстановамі Беларусі падрыхтаваныя выходзяць у свет новыя выданні.


1 красавіка 2005

  • Незвычайная выстаўка

    № 13/4300, 04.2005. У гарадской выставачнай зале па вуліцы Болдзіна ў Магілёве праходзіць выстаўка керамічных работ. Арганізавана яна грамадскім аб'яднаннем "Кола сяброў" і гаспадарамі выставачнай залы — супрацоўнікамі гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. У экспазіцыі  яе прадстаўлены работы магіляўчанак Кацярыны Новікавай і Наталлі Русіян, а таксама мастака з Оршы Андрэя Савельева.


4 сакавіка 2005

  • Навука як сродак "вызвалення" жанчыны

    № 9/4296, 04.03.2005. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Крысціяна Нюсляйн-Фольхард заснавала для жанчын-навукоўцаў, у якіх ёсць дзеці, фонд падтрымкі, што будзе аказваць высока кваліфікаваным жанчынам-спецыялістам фінансавую дапамогу ў выглядзе датацый для найму няні або хатняй памочніцы, — гэта вызваліць іх час і забяспечыць магчымасць займацца навуковай дзейнасцю.


14 лютага 2005

  • У рамках супрацоўніцтва

    №6/4293, 11.02.2005. Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выдае Бюлетэнь ААН, галоўнае мэта якога  інфарміраванне пра дзейнасць гэтай арганізацый гэтай сістэмы, праграмы і праекты, што здзейсняюцца на Беларусі.


21 студзеня 2005

  • Птушка года Беларусі

    №3/4290, 21.01.2005. Вось ужо некалькі гадоў на Беларусі праводзіцца кампанія, якая зрабілася традыцыйнай — "Птушка года". Птушкай 2005 года па рашэнні арнітолагаў ГА "Ахова птушак Беларусі" стала барадатая няясыць.


14 студзеня 2005

  • Яны ўсёж усміхаюцца !

    №1-2/4288-4289, 14.01.2005. Нядаўна ў Мінскім палацы культуры і сполрту чыгуначнікаў прайшло свята "Усмешка" для дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі. Акцыю праводзіла ГА "Беларускае рэспубліканскае грамадства "Дзеці ў бядзе". Акрамя таго, на свяце сабраліся ўрачы Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, прадстаўнікі замежных дабрачынных арганізацый і замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь.


10 снежня 2004

  • Творчыя традыцыі

    №49/4284, 10.12.2004. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па ініцыятыве Цэнтральнага праўлення ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" прайшла Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Творчыя традыцыі інвалідаў па зроку", прысвечаная 80-годдзю ГА "БелТІЗ".

  • Мова і соцыўм

    №49/4284, 10.12.2004. На філалагічным факультэце БДУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мова і соцыўм". У канферэнцыі бралі ўдзел 260 навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін.


9 лістапада 2004

  • Мы не лічым сябе прышлым народам

    № 43-44/ 4280, 05.11.2004. Як усім вядома, Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай краінай. Спакон вяку на яе тэрыторыі мірна, па-суседску жылі прадстаўнікі розных народаў і рознага веравызнання, захоўваючы свае звычаі і традыцыі. Усе яны з павагай і пашанай ставіліся да мовы і культуры аўтэнтычных жыхароў. Пра адну з аткіх суполак, яе гісторыю, дзейнасць і адносіны да мовы краіны, якая стала ім другім домам, расскажа дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДПУ, намеснік старшыні Беларускага грамадскага згуртавання татараў-мусульман "Зікр уль Кітаб" Ібрагім Канапацкі.


19 кастрычніка 2004

  • "Мой родны кут"

    39(4276)01.10.2004 У мастацкай галерэі "Уні-версітэт культуры" адкрылася выстава творчых работ члена Саюза мастакоу Беларусі, лаурэата прэміі "За духоунае адраджэнне" прафесара Шауры Рыгора Федаравіча.


16 верасня 2004

  • Песняй вітаю я вас

    37(4274) 10.09.2004 Пад такой назвай першага верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку горада Мінска адбылося свята, прысвечанае паэзіі народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.


7 верасня 2004

  • Нібыта казанне над Сожам...

    36(4273) 03.09.2004 Свята беларускага пісьменства будзе азнаменавана адкрыццём помніка Кірылу Тураўскаму ў Гомелі.


31 жніўня 2004

  • Біясферны рэзерват

    20(4257) 14.05.2004 Айчынныя вучоныя прапанавалі ЮНЕСКА стварыць у Беларусі біясферны рэзерват "Заходняе Палессе".

  • Ушанавалі памяць

    20(4257) 14.05.2004 Адзначыць 100-гадовы юбілей выдатнага беларускага паэта Паўлюка Труса і ўшанаваць памяць 25-гадовага класіка 6 мая на Вайсковых могілках у Мінску сабраліся пісьменнікі, прадстаўнікі перыядычных выданняў, музейшчыкі.


26 жніўня 2004

  • "Натхненне" натхняе

    34(4271) 20.08.2004 Без малага амаль паўвека дзейнічае пры бялыніцкай раённай газеце "Зара над Друццю" літаратурнае аб'яднанне "Натхненне". Яго сябрамі ў свой час з'яўляліся сатырыкі Рыгор Яўсееў і Васіль Найдзін, паэты Віктар Хаўратовіч, Змітрок Марозаў і Вячаслаў Казакевіч.


25 жніўня 2004

  • Тыдзень культуры

    23(4260) 04.06.2004 Тыдзень беларускай культуры, абвешчаны ў Магілёўскай вучэльні культуры, прайшоў паспяхова і, трэба спадзявацца, пакінуў пэўны след у сэрцах тых, хто так ці іначай быў далучаны да гэтых мерапрыемстваў. Праграму яго спланавалі супольнымі намаганнямі адміністрацыя і студэнты навучальнай установы.

Страницы: 1  2  3  4