2005

14 снежня 2005

  • "Сустрэнемся на барыкадах" ?

    № 49/4336, 09.12.2005. Беларусскія літаратары ствараюць новую суполку — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Па словах М. Чаргінца — гэта будзе такі Саюз, "які катэгарычна супраць дзеянняў, варожых дзяржаве, уладзе і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь". Аргкамітэтам новай арганізацыі было абвешчана таксама аб намерах рабіць усё, што садзейнічала б творчасці літаратарай і аберагаць духоўны свет членаў новага саюза., іх гонар і годнасць, дапамагаць ім у побыце.


18 лістапада 2005

  • Выставы ААН

    № 18 (46/4333). У памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі две выставы, прысвечаныя 60-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Выстава "60 год ААН: гістарычнае падарожжа" запрашала да прагляду здымкаў з калекцыі Бібліятэкі фотаматэрыялаў ААН. Выстава "Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у сучасным свеце" прапанавала азнаёміцца з больш як сотняй дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі на беларускай, рускай і англійскай мовах.


10 кастрычніка 2005

  • Моладзь вызначае прыярытэты

    № 40/4327, 07.10.2005. Напрыканцы верасня буйнешная маладзёжная арганізацыя краіны сабрала сваіх членаў у Палацы Рэспублікі. Там адбыўся 39-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На сённяшні дзень колькасць членаў БРСМ складае 307 тысяч чалавек. Саюз закліканы дапамагаць адаптавацца людзям у новых калектывах, зарабіць у будатрадах, умацоўваць стабільнасць і мір у грамадстве, аказваць садзейнічанне кіраўнікам ВНУ і прадпрыемстваў у кіраванні калектывамі.


9 жніўня 2005

  • Калінінградскаму зямляцтву беларусаў — 5 год

    № 31/4318, 05.08.2005. Свой першы юбілей гэтымі днямі святкуе Беларускае нацыянальна-культурнае аб'яднанне (Калінінград). Аб'яднанне  адно з буйнейшых у заходнім рэгіёне Расіі. Адна з мэт арганізацыі  данесці да калініградцаў праўдзівую інфармацыю пра нашу краіну. Для гэтага ў рэгіёне быў заснаваны Беларускі культурна-інфармацыйны цэнтр. З яго дапамогай выходзілі рэгулярныя праграмы пра Беларусь на мясцовам тэлебачанні і радыё. .


25 ліпеня 2005

  • Як матылькі на агонь

    № 29/4316, 22.07.2005. На рубяжы XX і XXI стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што наша грамадства не можа не звяртаць на гэта ўвагу.


17 чэрвеня 2005

  • Добрай доляй пасланы

    № 24/4311, 17.06.2005. Кожны год 28 чэрвеня ўшаноўваецца памяць народнага пясняра Беларусі Янкі Купалы. Саюз беларускіх пісьменнікаў, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купаля, сябры Міжнароднага фонду паэта запрашаюць усіх жадаючых у гэты дзень наведаць касцёл святога Роха, дзе а восьмай гадзіне адбудзецца імша, а шаснадцатай гадзіне — ускладанне кветак да надмагільнага помніка песняру на Вайсковых могілках.


17 траўня 2005

  • Разам з "ІР"

    № 18/4305, 06.05.2005. План працы Польскага інстытута ў Мінску на чарговы квартал, як заўсёды, ахоплівае розныя галіны культуры, мастацтва, навукі. Супольна з навучальнымі ўстановамі Беларусі падрыхтаваныя выходзяць у свет новыя выданні.


1 красавіка 2005

  • Незвычайная выстаўка

    № 13/4300, 04.2005. У гарадской выставачнай зале па вуліцы Болдзіна ў Магілёве праходзіць выстаўка керамічных работ. Арганізавана яна грамадскім аб'яднаннем "Кола сяброў" і гаспадарамі выставачнай залы — супрацоўнікамі гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. У экспазіцыі  яе прадстаўлены работы магіляўчанак Кацярыны Новікавай і Наталлі Русіян, а таксама мастака з Оршы Андрэя Савельева.


4 сакавіка 2005

  • Навука як сродак "вызвалення" жанчыны

    № 9/4296, 04.03.2005. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Крысціяна Нюсляйн-Фольхард заснавала для жанчын-навукоўцаў, у якіх ёсць дзеці, фонд падтрымкі, што будзе аказваць высока кваліфікаваным жанчынам-спецыялістам фінансавую дапамогу ў выглядзе датацый для найму няні або хатняй памочніцы, — гэта вызваліць іх час і забяспечыць магчымасць займацца навуковай дзейнасцю.


14 лютага 2005

  • У рамках супрацоўніцтва

    №6/4293, 11.02.2005. Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выдае Бюлетэнь ААН, галоўнае мэта якога  інфарміраванне пра дзейнасць гэтай арганізацый гэтай сістэмы, праграмы і праекты, што здзейсняюцца на Беларусі.


21 студзеня 2005

  • Птушка года Беларусі

    №3/4290, 21.01.2005. Вось ужо некалькі гадоў на Беларусі праводзіцца кампанія, якая зрабілася традыцыйнай — "Птушка года". Птушкай 2005 года па рашэнні арнітолагаў ГА "Ахова птушак Беларусі" стала барадатая няясыць.


14 студзеня 2005

  • Яны ўсёж усміхаюцца !

    №1-2/4288-4289, 14.01.2005. Нядаўна ў Мінскім палацы культуры і сполрту чыгуначнікаў прайшло свята "Усмешка" для дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі. Акцыю праводзіла ГА "Беларускае рэспубліканскае грамадства "Дзеці ў бядзе". Акрамя таго, на свяце сабраліся ўрачы Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, прадстаўнікі замежных дабрачынных арганізацый і замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь.