Літаратура і мастацтва

Выходзіць з 1932 года; рэгістрацыйнае пасведчанне №715. У 1982 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Вэб-сайт: www.lim.by

 

25 жніўня 2004

  • Наш дызайн — іхняя "Хімера"

    24(4261) 11.06.2004 Днямі беларускі андэграўнд прадэманстраваў, да чаго прыводзіць яго супрацоўніцтва з афіцыйнымі структурамі. 5-га мая ў Пушкінскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя чарговага нумара часопіса "ProDesign".


24 жніўня 2004

  • Што ў школьным партфелі?

    27(4264) 02.07.2004 На Гомельшчыне аб'яўлена дабрачынная акцыя "Збяры школьны партфель".

  • Кніжны фестываль аб'ядноўвае дзяцей

    27(4264) 02.07.2004 Нядаўні ўсерасійскі фестываль кнігі для дзяцей і юнацтва меў такі рэзананс, што Расійскі кніжны саюз выступіў з ініцыятывай падобны фестываль правадзіць штогод.

  • У Мінскай пісьменніцкай арганізацыі

    29(4266) 16.07.2004 Адбылося пасяджэнне выканкама Мінскай пісьменніцкай арганізацыі.


13 красавіка 2004

  • Прынятыя ў Саюз беларускіх пісьменнікаў

    14(4251) 02.04.2004 Спіс прынятых у рады СБП.

  • Дзеці пішуць Богу

    14(4251) 02.04.2004 Філіял МАПП (Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і журналістаў) на Беларусі праводзіць конкурс "Дзеці пішуць Богу", у якім могуць удзельнічаць дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту.


11 сакавіка 2004

  • Экалогія мовы

    10(4247) 05.03.2004 У розных краіных свету людзі сёння размаўляюць на 6000 мовах. За апошнія тры стагоддзі тэмпы згасання ці знікнення моў узрастаюць. 2 лістапада 2001 г. Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці. Гэты міжнародны дакумент мабілізуе людзей на абарону моў не ў меншай ступені, чым помнікі матэрыяльнай культуры і прыроднай спадчыны. 19 лютага 2004 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты вечар "Экалогія роднай мовы", падрыхтаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У імпрэзе прымалі ўдзел вучоныя, супрацоўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі Нацыянальнага Камітэта ЮНЕСКА ў Беларусі, Беларускага фонда культуры і інш. Вечр завяршылі канцэрт і адкрыццё літаратурнай выставы з фондаў бібліятэкі.

  • У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў...

    10(4247) 05.03.2004 У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў адбылася вечарына з нагоды 140-ой гадавіны з дня смерці Кастуся Каліноўскага.


25 лютага 2004

  • "Белая балада" ў Доме дружбы

    8(4245) 20.02.2004 5 лютага ў сталічным Доме дружбы адбылася вечарына "Беларусь — белая балада", прысвечаная развіццю беларуска-балгарскіх літаратурных сувязяў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры Беларускага таварыства дружбы, прадстаўнікі Пасольства Балгарыіі ў Беларусі, літаратары, студэнцкая моладзь. Гучалі вершы беларускіх і балгарскіх пісьменнікаў; адбылася дыскусія аб двухбаковых літаратурных зносінах. Па словах вядучай вечара, намесніка кіраўніка таварыства "Беларусь — Балгарыя" Аксаны Бубновай, "ні з адной іншай літаратурай свету ў сучаснай беларускай літаратуры няма лепшых стасункаў, чым з балгарскай".


16 лютага 2004

  • "Звязда" запрашае

    6(4243) 06.02.2004 19 з 50-ці — столькі твораў з дасланых былі надрукаваныя ў газеце "Звязда" у мінулым годзе. Астатнія проста не вытрымалі ўмовы конкурсу, аб'яўленага газетай сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод пераможцаў: Юры Станкевіч, Мікола Захаранка, Уладзімір Гаўрыловіч і Генадзь Мішчук. Падвёўшы вынікі конкурсу, яго аб'явілі зноў. Такім чынам, і прафесіяналы, і аматары могуць дасылаць у газету апавяданні памерам да 5 старонак, кароткую біяграфію і фотаздымак. Памеры прэмій складаюць: 1-я — дзесяць мінімальных зарплат (на момант падвядзення вынікаў), 2-я — сем, 3-я — пяць. Імёны пераможцаў стануць вядомыя на пачатку 2005 года.


15 студзеня 2004

  • Міжкультурны дыялог

    1-2(4238-4239) 09.01.2004 Нацыяльны навукова-асветніцкі Цэнтр імя Ф.Скарыны пад эгідай ЮНЕСКА правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі". У ёй прынялі ўдзел многія вядомыя вучоныя розных спецыяльнасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і інш. Асноўная мэта канферэнцыі — правядзенне навукова-аналітычнай экспертызы сучаснага стану беларускага грамадства, выпрацоўка асноў стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі.


10 студзеня 2004

  • Сімвалічная магіла паэта

    1-2(4238-4239) 09.01.2004 Па ініцыятыве Сенненскай філіі ТБМ імя Скарыны і мясцовай каталіцкай парафіі ў Сянне прайшлі ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта, святара, грамадскага дзеяча і актыўнага ўдзельніка адраджэнцкага руху на Беларусі Аляксандра Астрамовіча, вядомага ў літаратуры як Андрэй Зязюля. Памёр паэт у 1921 годзе і быў пахаваны на сенненскіх могілках, але магіла не захавалася. Краязнаўчы музей і краязнаўца Васіль Бандарэвіч падрыхтавалі выставу "Крыж і церніі жыцця Андрэя Зязюлі". На могілках асвяцілі сімвалічную магілу вернага сына беларускага народа.


15 снежня 2003

  • Вуліца Міколы Янчанкі

    50(4235) 12.12.2003 У Рагачове з'явілася новая вуліца, якая будзе насіць імя Міколы Янчанкі, паэта і празаіка, члена Саюза беларскіх пісьменнікаў. Мікалай Ігнатавіч Янчанка — аўтар дзесятка кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых. Шмат год Мікола Янчанка працаваў у Рагачове. Вось ужо больш трох год як пісьменнік памёр. Райвыканкам назваў адну з вуліц у новым мікрараёне горада імя творцы.


5 снежня 2003

  • У гонар пісьменніка і партызана

    49(4234) 05.12.03 Днямі на доме № 28, што па праспекце Ф.Скарыны ў Мінску, была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка Уладзіміра Карпава, які доўгі час жыў у гэтым будынку. Ініцыятарамі гэтай акцыі сталі Саюз беларускіх пісьменнікаў, сям'я Ул.Карпава ды гарвыканкам, які забяспечыў фінансавы бок добрай справы. Аўтарам мемарыяльнай дошкі, што нагадвае сабою раскрытую кнігу, на адной старонцы яе — барэльеф пісьменніка, на другой — выявы літаратурных герояў ягоных твораў, стала малады скульптар Вольга Мурашка.


24 лістапада 2003

  • Экспертыза тыдня

    47(4232) 21.11.03 Эксперты ЮНЕСКА лічаць, што гістарычная частка праспекта Скарыны ў Мінску "можа быць патэнцыяльным кандыдатам для ўнясення ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны". Эксперты ЮНЕСКА, якія знаёміліся з помнікамі культуры і гісторыі Беларусі, адзначылі, што "ансамблевая забудова пр. Скарыны ад пл. Незалежнасці да перакрыжавання з вуліцай Казлова з'яўляецца помнікам неакласіцызму і ўяўляе сабой унікальны і аўтэнтычны помнік архітэктуры сярэдзіны ХХ стагоддзя".


14 лістапада 2003

  • Гульня ў лялькі

    46(4231) 14.11.03 У выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікало, 4) дэманструецца выстава лялек, якую арганізаваў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. На выставе прадстаўлены лялькі, зробленыя майстрамі гэтага саюза, а таксама сябрамі Беларускага саюза дызайнераў. Па словах Ірыны Штэфан, гэтая выстава ў сакавіку дэманстравалася ў галерэі "Славутасць" і атрымала добрыя водгукі. Гэта падштурхнула саюз майстроў арганізаваць яшчэ адну выставу і запрасіць на яе ўсіх, хто не паспеў паглядзець першую. Па планах арганізатараў, выстава будзе працаваць на працягу месяца.


24 кастрычніка 2003

  • "Восень" — да снежня

    43(4228) 24.10.03 На Беларусі працягваецца "Восень з польскай культурай". Амаль усе імпрэзы ды акцыі, якія ладкуюцца пры чынным удзеле Польскага інстытута ў Мінску, адбываюцца ў бягучым квартале пад знакам гэтага фэсту. Па ўсёй Беларусі праходзяць канферэнцыі, выставы, паказы фільмаў, спектаклі, канцэрты. Рыхтуюцца новыя выданні: кніга "Польска-беларускія моўныя сувязі", зборнік "Стомлены д'ябал".


7 кастрычніка 2003

  • Пісьменнікі аб'ядноўваюцца вакол Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва"

    40(4225) 03.10.03 30 верасня адбыўся Агульны сход членаў СБП, якія працуюць у Рэдакцыйна-выдавецкай установе "Літаратура і мастацтва". Вынікам пасяджэння стала ўтварэнне Грамадскага аб'яднання "Мінская пісьменніцкая арганізацыя". На сходзе быў прыняты Статут ГА "МПА", выбраны старшыня — Павел Вераб'ёў і рэвізійная камісія. Асноўная мэта аб'яднння — садзейнічанне ўсебаковаму развіццю асобы, выхаванню патрыятызму і гонару за сваю краіну шляхам стваральнай творчай працы, выдання, прапаганды і распаўсюджання высокамастацкіх твораў літаратуры.

  • У мэтах павышэння ролі нацыянальнага кінематографа...

    40(4225) 03.10.03 У мэтах павышэння ролі нацыянальнага кінематографа ў сацыяльным і культурным жыцці рэспублікі, падтрымкі таленавітых маладых кінематаграфістаў, павышэння мастацкага ўзроўню выпускаемай фільмапрадукцыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускім саюзам кінематаграфістаў праводзяць Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне кінапраектаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы. Літаратурныя сцэнарыі мастацкіх фільмаў у 2-х экземплярах накіроўваюцца на адрас аргкамітэта да 25 кастрычніка 2003 г.: рэдакцыйны аддзел (з пазнанкай "Конкурс") Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", вул. Ф.Скарыны, 98, 220098, г. Мінск.


24 верасня 2003

  • Там, дзе вежы Сафіі...

    37(4223) 12.09.03 У старажытным Полацку 7 верасня прайшло свята — Дзень беларускага пісьменства. Святочныя мерапрыемствы пачаліся ў Мінску. Шляг экспедыцыі пралягаў праз сем гарадоў Віцебшчыны і завяршыўся ў Полацку на плошчы ля помніка Еўфрасінні Полацкай. Урачыстае адкрыццё свята адбылося на плошчы Свабоды. На пляцоўцы каля кінатэатра "Радзіма" адбылася цырымонія адкрыцця помніка Сімяону Полацкаму. На плошчы Ф. Скарыны прайшоў фестываль дзіцяча-юнацкай прэсы і рэспубліканская акцыя СМІ і ЮНІСЕФ "Моладзь за здароўе і развіццё". У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Тураве.

Страницы: 1  2  3  4