Літаратура і мастацтва

Выходзіць з 1932 года; рэгістрацыйнае пасведчанне №715. У 1982 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Вэб-сайт: www.lim.by

 

21 жніўня 2003

  • Галоўнае — гэта сцэнарый!

    33-34(4219-4220) 15.08.03 З 15 мая па 30 верасня ў Мінску праводзіцца адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне кінапраектаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы. Адна з галоўных мэтаў конкурсу — садзейнічаць стварэнню новых арыгінальных сцэнарыяў мастацкіх кароткаметражных фільмаў, якія ў высокамастацкай форме адлюстроўваюць значныя падзеі гісторыі і сённяшні дзень, лепшыя традыцыі, абрады, раскрываюць духоўны свет чалавека. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Мінкульт РБ, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, УП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Беларускі саюз кінематаргафістаў і іншыя. Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены 17 снежня — у Дзень беларускага кіно.


12 жніўня 2003

  • Сустрэча ў Залессі

    32(4218) 08.08.03 4-5 верасня ў маёнтку "Залессе" будзе праходзіць Міжнародная канферэнцыя "Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і будучыня". Яе арганізатарамі выступаюць Дэпартамент по ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта РБ, Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах ICOMOS, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Нацыянальнае агенцтва па турызме, Смаргонскі райвыканкам. Канферэнцыя праводзіцца пад эгідай ЮНЕСКА. На ёй будуць абмяркоўвацца набалелыя для Беларусі пытанні, а менавіта: шляхі прыцягнення сіл і сродкаў для рэстаўрацыі сядзіб, уключэнне іх у сістэму культурнага турызму.


14 ліпеня 2003

  • Вяртанне слаўнага імя

    28(4214) 11.07.03 6 лістапада будзе 120 гадоў з дня народзінаў Язэпа Лёсіка. ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" распачало ўшанаванне памяці празаіка, публіцыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца і палітычнага дзеяча выданнем кішэннага каляндарыка на 2003-2004 гг. Выкарыстана фота Язэпа Лёсіка 1930-х гадоў з сямейнага архіва дачкі Алесі Лёсік. На другім плане — будынак педагагічнага тэхнікума ў Менску (1925 г.), вокладкі вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, лагатып газеты "Беларусь", якую ён рэдагаваў, гады жыцця (1883-1940) ды сімволіка ТБМ. Дызайн выканаў мастак Ігар Марачкін.


8 ліпеня 2003

  • Міндоўг — князь Наваградскі

    27(4213) 04.07.03 6 ліпеня 2003 года спаўняецца унікальная дата ў гісторыі Беларусі — 750-я ўгодкі ад часу каранацыі Міндоўга на караля Вялікага князя Наваградскага. Грамадскі нацыянальны аргкамітэт лічыць гэтую падзею найважнейшай у стварэнні новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі і распачынае святкаванне. 5 ліпеня 2003 г. Аркамітэт і Беларускі Саюз мастакоў арагнізуюць Нацыянальную выставу "Каранацыя Міндоўга". 9 ліпеня адбудзецца адкрыццё дзіцячай выставы "Міндоўг" у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны. 12 ліпеня плануецца выправа на святкаванне ў Наваградак.


20 чэрвеня 2003

  • 20 мая адбылася творчая сустрэча...

    24(4210) 13.06.03 20 мая адбылася творчая сустрэча навучэнцаў мінскага каледжа № 24 з намеснікам старшыні СБП, паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Э.Акулін распавёў аб новым літаратурна-мастацкім часопісе "Дзеяслоў", пазнаёміў слухачоў са сваімі новымі вершамі і песнямі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных.


7 траўня 2003

  • Лаўрэаты Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2002 года ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

    18-19(4204-4205) 02.05.03 Лаўрэатамі Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2002 года ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры сталі: В.П.Жураўлёў, А.А.Савіцкі, Ул.П.Саламаха, А.І.Хадоска, В.Ул.Кузняцоў, В.Ф.Шкаруба, Г.Г.Паплаўскі, А.В.Дранец, Л.М.Левін, В.П.Іўлічаў, Г.Л.Левіна, М.С.Навумаў, Ю.С.Рушаў і Л.Б.Ваўчэўскі.


2 траўня 2003

  • Абліччы майстроў

    17(4203) 25.04.03 У верасні распачынаецца IV Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў, у конкурснай праграме якога звычайна бяруць удзел лепшыя ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя фільмы, зробленныя за два апошнія гады.


11 сакавіка 2003

  • Гімн роднаму краю

    8(4194) 21.02.2003 Мастакі Гомельшчыны ўносяць значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Беларусі. Яе майстры пэндзля і разца паспяхова выступаюць на розных выставах. Цяпер у карціннай галерэі абласной арганізацыі Саюза мастакоў яны адкрылі сваю новую экспазіцыю пад назвай "З верай, надзеяй, любоў'ю".

  • Прынятыя ў Саюз беларускіх пісьменнікаў

    8(4194) 21.02.2003 Спіс прынятых у Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Страницы: 1  2  3  4