Палемічныя ноткі музычных будняў

№4(4395), 26.01.2007.У Мінску адбыўся Трэці з'езд Беларускага саюза музычных дзеячаў, прайшоў ен ў перыяд падрыхтоўкі да дваццацігоддзя арганізацыі, што дало падставы дэлегатам для грунтоўная размовы пра набыткі саюза, перспектывы яго развіцця, стан беларускай музыкі. Сення Беларускі саюз музычных дзеячаў аб'ядноўвае 686 чалавек, 65 з якіх маюць ганаровыя званні , больш як 200 — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных выканальніцкіх конкурсаў.

Справы БСМД прыцягнулі афіцыйную ўвагу: упершыню за 20 гадоў існавання гэтага саюза яго высокі сход наведаў міністр культуры краіны і акрэсліў кірункі  перспектыўнага супрацоўніцтва грамадскай суполкі музычных дзеячаў  і дзяржаўных  структур.  Таксама на сходзе адбыліся выбары кіраўніцтва Беларускага саюза музычных дзеячаў.

16 лютага 2007