Пачатак абяцае плённую работу

№ 2/4341, 13.01.2006. 6 студзеня адбылося паседжанне праўлення Грамадскага абяднання Саюз пісьменнікаў Беларусі, на якім была заслухана інфармацыя старшыні СПБ аб зробленай рабоце. Пасля Устаноўчага зезду прайшло няшмат часу, але вынікі дзейнасці ўжо відавочныя. У гарадах Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве і Мінску створаны абласныя аддзяленні, а ў Мінску Мінскае гарадское. Прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі ўведзены ў склад мастацкіх саветаў тэатраў краіны і кінастудыі Беларусьфільм, калегій міністэрстваў інфармацыі і адукацыі. На паседжанні праўлення быў створаны Рэспубліканскі літаратурны фонд, які ўзначаліў сакратар СПБ Георгій Марчук.
15 лютага 2006