Народная воля

Выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах, рэгістрацыйнае пасведчанне №246. Вэб-сайт: www.nv-online.by

13 жніўня 2003

  • У вас ёсць непатрэбная вопратка? Аддайце...

    147(1710) 13.08.03 Да 10 верасня ў мінскім аддзяленні Беларускага саюза жанчын (БСЖ) праходзіць акцыя міласэрнасці, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года. Пры БСЖ па адрасе: вуліца Камуністычная, 4 адкрыты пункт прыёму ад насельніцтва адзення, абутку, кніг, цацак для дзяцей з малазабяспечаных, няпоўных і шматдзетных сем'яў. Падобныя акцыі ў Мінску ўжо на працягу 10 гадоў праводзяцца напярэдадні новага навучальнага года і каляндарных святаў.


11 жніўня 2003

  • Амерыканцы прыслалі дапамогу на суму 3,5 мільёна долараў

    139(1702) 02.08.03 31 ліпеня ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з ЗША прыбыў груз медыкаментаў і медыцынскага абсталявання на суму 3,5 мільёна долараў ЗША. Гуманітарны рэйс ажыццёўлены сумеснымі намаганнямі Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў, пасольства ЗША ў Беларусі і амерыканскай няўрадавай арганізацыі "Сіціхоуп інтэрнэшнл". Падтрымку гэтай ініцыятыве таксама аказала беларуская грамадская арганізацыя "Надзея экспрэс".

  • Праваабаронцаў клічуць у суд

    141(1704) 06.08.03 2 жніўня праваабарончая арганізацыя "Прававая дапамога насельніцтву" атрымала ліст Мінскага гарадскога суда, у якім гаворыцца, што ў вытворчасці ў гэтым судзе знаходзіцца грамадзянская справа па іску ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама аб ліквідацыі іх арганізацыі. Члены "Прававой дапамогі насельніцтву" лічаць, што падобныя дзеянні Міністэрства юстыцыі "накіраваны на адхіленне праваабаронцаў ад аказання эфектыўнай і своечасовай прававой дапамогі грамадзянам".


7 жніўня 2003

  • Прэзентацыя бюлетэня "Право на защиту"

    140(1703) 05.08.03 Асноўнай тэмай бюлетэня, выдадзенага грамадскай арганізацыяй "Цэнтр па правах чалавека", стаў маніторынг выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення, веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях. Бюлетэнь змяшчае звесткі пра некаторыя канфесіі, што дзейнічаюць у Беларусі, разглядае праблемы прымянення на практыцы дзеючага заканадаўства ў галіне свабоды сумлення, змяшчае некаторыя міжнародныя дакументы, прысвечаныя гэтай праблемематыцы.


11 ліпеня 2003

  • Васіль Лявонаў працуе над памылкамі

    121(1684) 09.07.03 Адбылася прэзентацыя кнігі экс-міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава "Праца над памылкамі". У сваёй кнізе старшыня папячыцельскага савета рэгіянальнага фонду "За новую Беларусь!" Васіль Лявонаў рапсавядае не толькі пра тое, чаго дасягнуў, але нечакана шчыра прызнаецца ва ўласных промахах і няўдачах. Кніга выйшла ў Смаленску, наклад — каля пяці тысяч экземпляраў.


9 ліпеня 2003

  • Супраць знішчэння ліцэя

    120(1683) 08.07.03 Працягам барацьбы ўлад з грамадзянскай супольнасцю назвалі старшыні 14 буйных грамадскіх аб'яднанняў Беларусі ліквідацыю Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я.Коласа. Старшыні грамадскіх аб'аднанняў БАЖ, "Кола сяброў", "Ратуша", "Наша Вежа", "Дыярыюш", ТБМ і іншыя скіравалі адмысловую заяву пратэсту супраць знішчэння ўстановы прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, прэм'ер-міністру краіны, міністру адукацыі, а таксама ў Вярхоўны камісарыят па правах чалавека ААН, Камітэт па правах дзіцяці ААН (СRС), у Парламенцкую Асамблею АБСЕ, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.


2 ліпеня 2003

  • З Козікам збіраюцца судзіцца

    117(1680) 01.07.03 Старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Федыніч збіраецца прад'явіць іск аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі кіраўніку ФПБ Леаніду Козіку.

  • Правяраюць "Праваабарончы цэнтр "Вясна"

    117(1680) 01.07.03 Пачалася чацвёртая за апошнія чатыры месяцы праверка дзейнасці грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр "Вясна". Як паведамілі у прэс-службе "Вясны", правяраюцца рэгіянальныя аддзяленні арганізацыі. Па словах прадстаўнікоў аб'яднання, існуюць сур'ёзныя падставы лічыць, што ў адносінах да аб'яднання могуць быць скарыстаны рэпрэсіўныя метады.


26 чэрвеня 2003

  • Выхад "Предпринимательской газеты" прыпынены на тры месяцы

    114(1677) 25.06.03 23 чэрвеня рэдакцыя "Предпринимательской газеты" атрымала па пошце два дакументы: другое па ліку папярэджанне Міністэрства інфармацыі і загад аб прыпыненні выхаду газеты на тры месяцы. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Рэдакцыя "Предпринимательской газеты" будзе абскарджваць вынесенае папярэджанне і загад намесніка міністра.

  • Эксперт браў хабар

    113(1676) 24.06.03 Пры атрыманні хабару ў службовым кабінеце затрыманы старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. 41-гадовы старшы эксперт атрымаў 100 долараў ЗША за паслугу — спрыяльнае вырашэнне пытання аб складанні заключэння аб завышаным памеры шкоды на аўтамабіль.


20 чэрвеня 2003

  • Вяртанне слаўнага імя

    110(1673) 19.06.03 ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" выпусціла юбілейны каляндарык, прысвечаны выдатнаму дзеячу навукі і культуры Вацлаву Ластоўскаму, якому сёлета, 20 кастрычніка, споўніцца 120 гадоў ад дня народзінаў. Вацлаў Ластоўскі — вядомы гісторык, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнаўца і грамадска-палітычны дзеяч. Выява Вацлава Ластоўскага змешчана на фоне базыльянскага манастыра ў Беразвеччы. Пазначаны гады жыцця. Дызайн выканаў мастак Ігар Марачкін.

  • Міжнародная канферэнцыя па дэмакратызацыі тэлевяшчання ў Беларусі

    110(1673) 19.06.03 У Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя па праблемах дэмакрытызацыі тэлевізійнага вяшчання ў Беларусі. Яна арганізавана грамадскім аб'яднаннем "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пры падтрымцы Савета Еўропы і аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі "Артыкль 19", якая выступае супраць цэнуры ва ўсім свеце. У падрыхтоўцы канферэнцыі таксама ўзялі ўдзел Саюз журналістаў Расіі і Фонд абароны галоснасці (Масква). У канферэнцыі бяруць ўдзел звыш 100 палітыкаў, дзеячаў культуры і журналістаў. Яны абмяркуюць стан масавага тэлевяшчання ў краіне, міжнародны вопыт грамадскага і недзяржаўнага тэлебачання.


10 чэрвеня 2003

  • Больш за 450 беларусаў узялі ўдзел у праграме Дзярждэпартамента ЗША "Грамадскія сувязі"

    103(1666) 10.06.03 Штогадовая сустрэча выпускнікоў праграмы "Грамадскія сувязі" адбылася ў Мінску 6 чэрвеня. Праграма фінансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША і праводзіцца ў Беларусі прадстаўніцтвам IREX з 1997 года. Праграма рэалізуецца ў Расіі, Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, ва Украіне і Узбекістане. Паводле слоў Майкла Козака, адным з асноўных кірункаў праграмы з'яўляецца малы бізнес; апрача гэтага фінансуюцца стажыроўкі ў іншых прафесійных сферах. Фіналістам праграмы прадстаўляецца магчымасць паехаць на кароткатэрміновую стажыроўку ў ЗША.


9 чэрвеня 2003

  • Для тых, хто цікавіцца гісторыяй

    101(1664) 06.06.03 Пачынаючы з чэрвеня, ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" аднаўляе працу гістарычнага семінара для моладзі Мінска. З цікавымі паведамленнямі аб мінулым і сучасным нашай сталіцы выступяць вядомыя беларускія пісьменнікі і гісторыкі, сярод іх — Уладзімір Арлоў, Кастусь Тарасаў, Віталь Скалабан, Анатоль Грыцкевіч.


20 траўня 2003

  • Вучыцеся зарабляць сельскім турызмам

    83(1646) 14.05.03 Падрыхтаваны і перададзены ў парламент праект дапаўненняў у закон "Аб турызме", накіраваны на развіццё сферы сельскага турызму. Дакумент стаў вынікам першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Сельскі турызм і магчымасці яго развіцця ў Беларусі", што нядаўна прайшла ў Мінску. У найбліжэйшы час аб'яднанне "Агра— і экатурызм" пачне правядзенне семінараў для жадаючых займацца сельскім турызмам; плануецца таксамаа выданне метадычнай літаратуры.

  • Памяць пра творцу

    85-86(1648-1649) 16.05.03 ГА "Таварыства беларускай мовы Францішка Скарыны" адзначыла 120-я ўгодкі нараджэння таленавітага беларускага пісьменніка, выдатнага грамадскага дзеяча Францішка Аляхновіча выпускам кішэннага каляндарыка на 2003 год. Выкарыстаны графічны малюнак А.Медзыблоцкага "Ф.Аляхновіч" на фоне Салавецкага манатстыра.


16 траўня 2003

  • Купалле ў Нью-Йорку

    82(1645) 13.05.03 Беларусы Нью-Йорка будуць святкаваць Купалле з 27 па 29 чэрвеня гэтага года. Разам адзначыць Купалле і правесці тры дні на прыродзе прадстаўнікоў беларускай эміграцыі заклікала "Беларуска-амерыканскае задзіночанне" (БАЗА) — найбольш уплывовая арганізацыя беларускіх эмігрантаў у ЗША. Мяркуецца, што святкаванне пройдзе ў мясціне Уард-Раўнд-Рыдж у Крос-Рывэр (Нью-Йорк) — гэты куток прыроды знаходзіцца ў 45 хвілінах язды ад Манхэтана.


7 траўня 2003

  • "Спатканне маладых літаратараў"

    80(1643) 03.05.03 З 1 па 4 мая ў Мінску праходзіць "Спатканне маладых літаратараў", арганізаванае Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларускі ПЭН-цэнтр". У акцыі бяруць удзел каля 20 маладых паэтаў і празаікаў — пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай. На працягу чатырох дзён пераможцы конкурсу змогуць прайсці літаратурныя семінары і майстра-класы. Весці заняткі будуць вядомыя беларускія літаратары.


30 красавіка 2003

  • У Магілёве адкрылася азербайджанская нядзельная школа

    77(1640) 26.04.03 Пры Магілёўскім грамадскім аб'яднанні "Хазар" адбылося адкрыццё першай у Беларусі азербайджанскай нядзельнай школы. На яе занятках дзеці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў будуць вывучаць граматыку роднай мовы, гісторыю, культуру свайго народа.


25 красавіка 2003

  • ПЕН-цэнтр уганараваў гісторыка Катлерчука

    70(1633) 17.04.03 У Мінску ў восьмы раз прайшла цырымонія ўручэння прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра. Яе атрымаў гісторык Андрэй Катлярчук за кнігу "Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў". Кніга разглядае адносіны паміж Швецыяй і Беларуссю з IХ стагоддзя да нашых дзён.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11