2004

13 снежня 2004

  • У Бягомлі адкрыўся "Дом Пінокіо"

    №232 (2045), 09.12.2004. Гэта адбылося дзякуючы італьянскай дабрачыннай арганізацыі "Кавала Б'янка".


6 снежня 2004

  • Кіраўніцтва ГА "БНФ "Адраджэньне" клапоціцца пра цыганоў

    № 228 (2041), 03.12.2004. Управа грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" просіць беларускія ўлады адкрыць у Менску цыганскую школу.


2 снежня 2004

  • У дачыненні да вядомага праваабаронцы Г.Паганяйлы распачата крымінальная справа

    №227 (2040), 02.12.2004. У дачыненні да намесніка старшыні РГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Гары Паганяйлы распачата крымінальная справа за паклёп у дачыннені да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пастанова аб завядзенні крымінальнай справы была перададзена г.Паганяйлу ў Мінскай гарадской пракуратуры.


9 лістапада 2004

  • Прытулак для бамжоў

    № 210 (2023), 09.11.2004. Пачынаючы з 2001 года, у Мінску па вуліцы Ваўпшасава, 42 працуе Дом начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства. Часовы прытулак для бяздомных быў створаны па рашэнні Мінскага гарвыканкама пры падтрымцы грамадскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў".


4 лістапада 2004

  • Как я добился справедливости

    № 206 (2019), 03.11.2004.Почти пять месяцев председатель РОО "Перспектива ", добивался справедливости и доказывал свою непричастность к совершению административного правонарушения.

  • Як змагацца з беднасцю

    №207 (2020), 04.11.2004. У Мінску адкрылася двухдзённая канферэнцыя па праблемах выкаранення беднасці.


2 лістапада 2004

  • Яшчэ адна амерыканская арганізацыя спыніла дзейнасць у Беларусі

    № 205 (2018), 02.11.2004г. Прадстаўніцтва карпарацыі "Каўнтэрпарт Інтэрнэшнл" і яго праграма "Альянс Партнёрства Каўнтэрпарт" спыняе сваю дзейнасць у Беларусі.


20 кастрычніка 2004

  • … И девушек наших ведут в кабинет

    185(1998)02.10.2004 Общественное объединение "Белорусская ассоциация молодых христианских женщин" подвело итоги деятельности горячей линии "Ла Страда" для женщин по вопросам безопасного выезда и пребывания за границей. За 3 года и 8 месяцев работы с января 2001 по август 2004 года поступило 6335 телефонных звонков. На основе полученных звонков можно сделать вывод, что наиболее популярными странами выезда для белорусских женщин являются Германия (15,4%), Италия (6,4%), Великобритания (5,5%), Кипр (5,4%) и США (5,4%). Всего география выезда включает 65 стран, в том числе достаточно экзотические для нас Йемен, Буркина-Фасо, Мали, Перу, ЮАР, Иордания, Мексика, Ямайка и Пакистан.

  • Вялікі перадзел. Маёмасці

    186(1999)05.10.2004 Напрыканцы года Беларускі саюз мастакоў збярэцца на свой чарговы з'езд. Штогод улада ўздымае пьгтанне кошту творчых майстэрняў. Мастакоў спрабуюць паставіць у адзін шэраг з прадпрымальнікамі i, адпаведна, абкласці падаткам на камерцыйную дзейнасць. Кіраўніцтву БСМ ледзь удалося адбіцца ад спробы прымусіць мастакоў аплачваць майстэрню па тарыфе 5 еўра за квадратны метр. Саюз мастакоў ужо не з'яуляецца манапольным уладальнікам Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва, адзін з ягоных карпусоў прысвоілі ўлады раённага цэнтра.


12 кастрычніка 2004

  • Юбилей "белорусских Паганелей"

    211(3748) 06.10.2004 У географического факультета БГУ и музея землеведения юбилей — в октябре нынешнего года им исполняется 70 лет. Праздничные торжества откроются научным конгрессом белорусских географов и 7-м съездом Белорусского географического общества, который 5 октября начал свою работу

  • Юбилей "белорусских Паганелей"

    211(3748) 06.10.2004 У географического факультета БГУ и музея землеведения юбилей — в октябре нынешнего года им исполняется 70 лет. Праздничные торжества откроются научным конгрессом белорусских географов и 7-м съездом Белорусского географического общества, который 5 октября начал свою работу


20 верасня 2004

  • У сувязі з актам вандалізму на магіле Якуба Коласа ў Мінску

    170(1983) 11.09.2004 Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" накіравала лісты ўладам у сувязі з актам вандалізму на надмагільным помніку народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу, пахаванаму на Вайсковых могілках у Мінску.

  • Выплаты працягнуцца да 30 верасня 2006 года

    168(1981) 09.09.2004 Тэрмін кампенсацыйных выплат былым прымусовым рабочым са сродкаў германскага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня" завершыцца 30 верасня 2006 года.


13 верасня 2004

  • Шоу кветак

    167(1980) 08.09.2004 Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Беларуская грамадская арганізацыя фларыстаў запрашаюць на шоу кветак, якое адбудзецца ў рамках першага фестывалю беларускай фларыстыкі.


3 верасня 2004

  • Ганаровым грамадзянінам Гродна стаў трэнер па вольнай барацьбе Леанід Фурс

    162(1975) 01.09.2004 Леаніду Пятровічу Фурсу, заслужанаму трэнеру БССР па вольнай барацьбе, прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Гродна. Такое рашэнне па хадайніцтве Нацыянальнага алімпійскага камітэта вынес Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў.

  • Вуліца Сірэневая ў Мінску перайменавана ў Курапацкую

    162(1975) 01.09.2004 Пастановай Мінгарвыканкама вуліца Сірэневая ў Мінску перайменавана ў Курапацкую.

  • «Журналіст падчас выбараў»

    163(1976) 02.09.2004 «Журналіст падчас выбараў» так называлася міжнародная канферэнцыя, што прайшла ў Вільнюсе. Яе арганізатарамі выступілі Дацкі саюз журналістаў і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў"(БАЖ).


31 жніўня 2004

  • "Альфа Радыё" — пераможца па боўлінгу

    78(1891) 05.05.2004 Каманда "Альфа Радыё", набраўшы 748 ачкоў, стала пераможцам пятага адкрытага чэмпіянату па боўлінгу сярод прадстаўнікоў СМІ "Шаравая маланка", што праходзіў у мінскім "Мэдзісан-клубе".

  • Брава, Уладзімір!

    93(1906) 26.05.2004 Беларускі тэнісіст Уладзімір Ваўчкоў выйшаў у другі круг прэстыжнага турніру Rolland Garros, аднаго з этапаў "Вялікага шлема".

  • "Быкаў на Свабодзе"

    87(1900) 18.05.2004 За многія гады ў эфіры Радыё Свабода сотні разоў гучаў голас Васіля Быкава.

  • Моладзь — за беларускую мову

    85(1898) 14.05.2004 8 мая 41129 чалавек добраахвотна прыйшлі здаваць беларускую мову ў пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

  • Новая кааліцыя — "Альтэрнатыва-2004"

    80(1893) 07.05.2004 Група маладзёжных аб'яднанняў Беларусі абвясціла пра стварэнне новай маладзёжнай кааліцыі — "Альтэрнатыва-2004". Прэзентацыя кааліцыі адбылася ў штаб-кватэры Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

  • Спынім гандаль людзьмі разам!

    83(1896) 12.05.2004 У Інтэрнеце з'явілася новая электронная база звестак аб спецыялізаваных установах і арганізацыях, якія працуюць у 52 краінах Еўропы і аказваюць дапамогу ахвярам гандлю людзьмі. Такую інфармацыю можна знайсці па адрасе ў Інтэрнеце: http://bsi.db-is.net.

  • Улады Іспаніі адмовілі ў візе Ганне Герасімавай

    93(1906) 26.05.2004 Улады Іспаніі адмовілі ва ўязной візе беларускай журналістцы і пісьменніцы, члену Беларускага ПЕН-цэнтра Ганне Герасімавай.


30 жніўня 2004

  • Ордэна Янкі Купалы не будзе

    153(1966) 19.08.2004 Міністэрства культуры не падтрымала прапановы грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ГА ТБМ) аб заснаванні ордэна Янкі Купалы.

  • Кампактная Віцебшчына

    153(1966) 19.08.2004 Віцебскае культурна-асветніцкае аб'яднанне "Праметэй" прыняло ўдзел у дзяржаўнай праграме "Электронная Беларусь". Дырэктар гэтага аб'яднання Уладзімір Лапін разам з намеснікам старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Канстанцінам Чорным правялі прэзентацыю кампакт-дыска "Віцебская вобласць".

  • Жадаюць узяць шлюб па-беларуску

    155(1968) 21.08.2004 Юнэля Сальнікава і Віталь Крупенька з Гомеля дамагаюцца, каб абрад іх шлюбу ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Савецкага раёна Гомеля праходзіў на беларускай мове.


25 жніўня 2004

  • Глава ООН осудил рост антисемитизма

    113(1926) 23.06.2004 Генеральный секретарь ООН Кофи Аннан дал понять, что возможно принятие резолюции, осуждающей антисемитизм.

  • Крок, які сведчыць аб мужнасці дэпутатаў

    101(1914) 05.06.2004 Грамадская ініцыятыва "Рада беларускай інтэлігенцыі" падтрымала бестэрміновую галадоўку трох беларускіх парламентарыяў.

  • Обращение к депутатам Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

    102(1915) 08.06.2004 Обращение представителей общественных организаций Беларуси к депутатам Палаты представителей Национального собрания.

  • Какое немецкое слово самое красивое?

    97(1910) 01.06.2004 Конкурс под названием "Самое красивое немецкое слово", объявленный Федеральным советом по вопросам немецкого языка, получил широкий отклик во всем мире.


24 жніўня 2004

  • Аб'ява

    120(1933) 02.07.2004 Нацыянальны цэнтр культуры Рэспублікі Польшча аб'яўляе набор на шасцімесячную стажыроўку ў Польшчу ў рамках стыпендыяльнай праграмы міністра культуры РП Gaude Роlоnіа.

  • Беларуска-шведскі праект

    123(1936) 08.07.2004 Шведскі "Тэатр Аркен" і беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Новые лица" прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта ў Беларусі.

  • Где растет самая красивая в Европе орхидея?

    124(1937) 09.07.2004 Новые места произрастания одной из самых красивых в Европе орхидей "венерин башмачок", которая занесена в Красную книгу Беларуси, выявили на Брестчине в ходе прошедшей научной экспедиции члены областной общественной экологической организации "Зеленый край".

  • Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі

    126(1939) 13.07.2004 Былы міністр замежных спраў Румыніі, ганаровы прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ Адрыян Севярын прызначаны спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

  • "Воля да развіцця" перамагла падатковую інспекцыю

    127(1940) 14.07.2004 Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці задаволіў icк грамадскага аб'яднання "Воля да развіцця" да падатковай інспекцыі Слонімскага раёна.

  • У камп'ютэрных гульнях мы чацвёртыя

    130(1943) 16.07.2004 Беларуская федэрацыя камп'ютэрнага спорту ўпершыню ў гісторыі нашай краіны падрыхтавала нацыянальную каманду, якая выступіла ў фінале Сусветнага кубка па кампютэрных гульнях у французскім Пуацье з удзелам больш як 40 зборных з усяго свету.

  • Какой будет «визитная карточка» Минска?

    130(1943) 16.07.2004 Александр Лукашенко подписал Указ №330 «О развитии исторического центра г. Минска».


19 жніўня 2004

  • Колькі каштуе кватэра?

    147(1960) 11.08.2004 На сёння кошт тыпавой аднапакаёвай кватэры у панельным дзевяціпавярховым доме Мінска складае 2223 тысячы долараў, двухпакаёвай 2829 тысяч, трохпакаёвай 3334 тыс. долараў.

  • Алег Трусаў прэзентаваў кнігу

    148(1961) 12.08.2004 Прэзентацыя кнігі вядомага грамадска-палітычнага дзеяча, археолага і гісторыка, старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава "Падсумаванне " адбылася ў Мінску.

  • У Мінску пачаў працу Рэспубліканскі дом беларускага кіно

    148(1961) 12.08.2004 Дом кіно мае статус філіяла унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат". Яго дзейнасць рэгламентуецца трохбаковым дагаворам, заключаным паміж Мінскім гарвыканкамам, Міністэрствам культуры і Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз кінематаграфістаў".

  • Будзе фонд імя Васіля Быкава?

    151(1964) 17.08.2004 Рашэнне стварыць Міжнародны фонд імя Васіля Быкава прынялі ўдзельнікі пленэра, прысвечанага 80-годдзю пісьменніка.

  • Пропускам у Алімпійскую вёску паслужылі… значкі

    152(1965) 18.08.2004 У Афінах адкрываецца беларускі дом.


15 красавіка 2004

  • Саюз ёсць. Грамадзян няма

    58(1871) 02.04.2004 Дамоўленасці аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Расіі і Беларусі на сумежнай тэрыторыі выконваюца не ў поўным абёме.


12 красавіка 2004

  • Месца выдання Парыж

    60(1873) 06.04.2004 Прэзентацыя першай кнігі з новай серыі грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" "Бібліятэка бацькаўшчыны", прысвечнай беларускай эміграцыі, адбылася ў сталічным Доме літаратара.

  • Сядзіба ТБМ запрашае...

    57(1870) 01.04.2004 Цікавыя адкрытыя мерапрыемствы пройдуць у красавіку ў сядзібе ГА "Таварыства беларускай мовы Францішка Скарыны". Пачатак а 18-й гадзіне.

  • Еўрасаюз занепакоены «пагаршэннем становішча грамадзянскай супольнасці» ў Беларусі

    57(1870) 01.04.2004 Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕС, распаўсюджанай пасольствам Францыі ў Беларусі.


19 сакавіка 2004

  • Зварот да інтэлігенцыі Беларусі

    46(1859) 16.03.2004 Аб скліканні Другога ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі


12 сакавіка 2004

  • Архідны пояс беларускага Палесся

    42(1855) 10.03.2004 Грамадскае аб'яднанне "Зялёны край" (Брэст) даказала наяўнасць гэтак званага "архіднага пояса" беларускага Палесся працягласцю каля 160 кіламетраў. Ён пачынаецца з паўднёва-ўсходняй ускраіны Брэсцкага раёна і праходзіць па тэрыторыі Маларыцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Столінскага раёнаў. Навукоўцы і эколагі звярнулі ўвагу на той факт, што расліна Венерын чаравічак, сапраўдны жоўты з сямейства архідэй, узяты пад ахову ў Еўропе яшчэ ў апошняй трэці ХІХ стагоддзя, мае даволі шырокае распаўсюджванне на Палессі.


4 сакавіка 2004

  • "Бярозка" ў небяспецы

    37(1850) 02.03.2004 Зварот да ўладных структураў і грамадзян краіны: "ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" выказвае сваю занепакоенасць у сувязі з ліквідацыяй адзінага дзяржаўнага беларускамоўнага часопіса для дзяцей і падлеткаў "Бярозка", які робіць важкі ўнёсак у выхаванне і фарміраванне патрыятычных пачуццяў юных грамадзян нашай краіны. Вельмі прыкра, што адбываецца гэта падчас 80-гадовага юбілею выдання. Калектыў рэдакцыі замест таго, каб рыхтавацца да свята, знаходзіцца зараз на ростані… Таварыства беларускай мовы прапануе ўладным структурам, ад якіх залежыць лёс "Бярозкі", захаваць для нашай школьнай моладзі гэтае унікальнае выданне. Заклікаем грамадзян краіны сказаць сваё важкае слова ў абарону часопіса."

  • Максім Мірны падняўся на 12 ступеняў

    39(1852) 04.03.2004 Беларус Максім Мірны зноў палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. За мінулы тыдзень у чэмпіёнскай гонцы АТП (гэты рэйтынг улічвае вынікі бягучага сезона) спартсмен падняўся з 45-га на 33-е месца, а колькасць набраных ім ачкоў павялічылася з 26 да 36. М.Мірны дайшоў да чвэрцьфіналу турніру ў Марсэлі (Францыя), дзе прайграў будучаму пераможцу Дамініку Хрбаты са Славакіі. Два тыдні таму М.Мірны быў 101-м у табелі аб рангах. У рэйтынгу, што ўлічвае выступленні спартсменў за апошнія 5 тыдні, спартсмен падняўся з 28-га на 26-е месца. У рэйтынгу тэнісістаў, якія выступаюць у парным разрадзе, ён па-ранейшаму трэці.


12 лютага 2004

  • Чо-Ою-ю-ю-ю!..

    25(1838) 12.02.04 На пачатак красавіка запланавана экспедыцыя беларускіх альпіністаў у Непал. Там яны збіраюцца падняцца на шосты па вышыні васьмітысячнік свету — гару Чо-Ою, якая дасягае 8201 метр над узроўнем мора. Па словах старшыні Беларускай федэрацыі альпінізму Аляксандра Гадлеўскага, гэта будзе першая экспедыцыя на васьмітысячнік, якая складаецца выключна з прадстаўнікоў Беларусі.

  • ГА ТБМ заклікае адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы

    25(1838) 12.02.04 Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" заклікае грамадзян краіны годна адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. У звароце ТБМ да грамадзян Беларусі гаворыцца, што 21 лютага, па ініцыятыве ЮНЕСКА, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. "Мы святкуем яго таму, што родная мова і стаўленне да яе — гэта паказчык маральнасці чалавека і яго душы. Родная мова — аснова светаўспрымання. Са знікненнем любой мовы людзі губляюць часцінку нашага агульначалавечага багацця і культурнай разнастайнасці", — гаворыцца ў звароце. Яго аўтары падкрэсліваюць, што "у нашай краіне склалася трывожная сітуацыя з беларускай мовай. Пры моўна-культурнай экспансіі расійскага народа беларуская мова фактычна адкінута на перыферыю і не займае належнага ёй месца мовы тытульнай нацыі. Ад гэтага церпяць іншыя моўныя і культурныя супольнасці Беларусі".


4 лютага 2004

  • Пасольства ФРГ ў Беларусі адкрые візавае аддзяленне

    18(1831) 03.02.2004 Пасольства ФРГ ў Беларусі адкрые візавае аддзяленне для прыёму дакументаў на групавыя паездкі дзяцей у рамках чарнобыльскіх праграм. Прыём дакументаў будзе арганізаваны ў будынку Міжнароднага адукацыйнага цэнтра па адрасе: пр. Газеты "Правда", 11. Візавае аддзяленне будзе працаваць там з 7 па 23 ліпеня. Яно будзе прымаць заявы выключна для групавых паездак дзяцей і падлеткаў па запрашэнні чарнобыльскіх ініцыятыў з Германіі, Аўстрыі і дзяржаў Бенілюкса (Бельгія, Нідэрланды, Люксембург). Каб забяспечыць хуткую і бесперабойную працу ў гэты перыяд, пасольства Германіі просіць усе дабрачынныя арганізацыі і іх прадстаўніцтвы ў Беларусі як мага раней паведаміць візаваму аддзелу дыпмісіі аб запланаваных на лета паездках. Пасля гэтага пасольства зможа своечасова паведаміць адпаведнай дабрачыннай арганізацыі дату і час падачы дакументаў. Тым самым можна будзе пазбегнуць стварэння чэргаў.


23 студзеня 2004

  • У Мар'інай Горцы пабудуюць SOS-дзіцячую вёску

    6(1819) 16.01.2004 Сімвалічны чэк на суму 18500 еўра перададзены беларускаму боку ў Зіндэльфінгене. Згаданыя сродкі будуць скіраваны на фінансаванне праекта будаўніцтва SOS-Дзіцячай вёскі ў Мар'інай Горцы (Мінская вобласць). Чэк прыняў ігрок беларускай зборнай і германскага футбольнага клуба "Штутгарт" Аляксандр Глеб, які аказвае актыўную падтрымку гэтаму дабрачыннаму праекту. Вышэйзгаданая сума — гэта частка сродкаў, выручаных падчас прайшоўшага ў першай дэкадзе студзеня 2004 года Кубка юніёраў па футболе ў зале на прызы канцэрна "Даймлер-Крайслер". Юніёрская зборная каманда Рэспублікі Беларусь па футболе ўпершыню ўзяла ўздзел у гэтым штогадовым турніры.


15 студзеня 2004

  • Справа жодзінцаў за Цэнтрвыбаркама будзе разгледжана 22 студзеня

    2(1815) 10.01.2004 Суд па справе жодзінскіх апазіцыянераў да Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў перанесены на 22 студзеня. У праваахоўныя органы і судовыя інстанцыі звярталіся прадстаўнік ліквідаванага праваабарончага цэнтра "Вясна" Святлана Лапіцкая і яе муж, старшыня мясцовых арганізацый Партыі БНФ і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Аляксей Лапіцкі. Яны балаціраваліся ў органы прадстаўнічай ўлады падчас мясцовых выбараў у сакавіку 2003 года. Падставай для гэтых зваротаў сталі, паводле слоў кіраўніка жодзінскай арагнізацыі Партыі БНФ, зафіксаваныя ім шматлікія факты парушэнняў падчас першага і другога тура выбараў. Кіраўнік жодзінскага аддзядення Партыі БНФ патрабуе ад Цэнтральнай камісіі дасканальнага вывучэння дакументаў, якія сведчаць аб фактах фальсіфікацый, а таксама выплаты кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду і матэрыяльныя выдаткі ў памеры 2.140.000 рублёў.