У рамках святкавання 15-годдзя заснавання Польскага інстытута ў Мінску

№77-78 (3003-3004) 22.05.09  Польскі Інстытут у Мінску і Архікатэдра імя Найсвяцейшай Марыі Панны сардэчна запрашаюць на канцэрт камернага ансамбля "AFFABRE CONCINUI" (г.Познань), які адбудзецца 30 мая ў 19.00 у Архікатэдры імя Найсвяцейшай Марыі Панны (Мінск, пл.Свабоды, 9).

У праграме прагучаць рэлігійныя і свецкія творы G.Pierluigi da Palestrina, Antonio Lotti, Thomas Morley, Orlando di Lasso, Giovanni Gastoldi і іншых знакамітых кампазітараў эпохі Рэнесансу.

Гэта знакаміты вакальны секстэт, які выконвае музыку a capella, быў утвораны ў 1983 годзе ў Познані. Удзельнікі калектыву ў мінулым выступалі ў складзе добра вядомых познаньскіх хароў пад кіраўніцтвам Стэфана Стулігроша і Ежы Курчэўскага.

За перыяд свайго існавання "Affabre Concinui" заваяваў папулярнасць як у сябе на радзіме, так і далёка за яе межамі, з поспехам выступаючы ў Еўропе, Азіі і ЗША. Ансамбль з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэстыжных фестываляў і конкурсаў. Прадстаўляў Польшчу на Міжнародных выставах ЕХРО ў Севільі (1992), Гановеры (2000) і Аічы (2005), на Фестывалі польскай культуры ў Тайвані, на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, а таксама на канцэртах падчас правядзення Алімпійскіх гульняў у Атланце.

Сама назва ансамбля гаворыць пра прафесіяналізм яго ўдзельнікаў — у перакладзе з латыні "Affabre Concinui" азначае "абсалютна гарманічныя".

Уваход вольны.
 

25 траўня 2009