Народная воля

Выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах, рэгістрацыйнае пасведчанне №246. Вэб-сайт: www.nv-online.by

28 ліпеня 2008

  • Джыхан Султанаглу пакiдае нашу краiну

    №169-170 (2689-2690),25.10.2007.Прадстаўнiк ААН у Беларусi Джыхан Султанаглу пакiне Беларусь 10 лiстапада ў сувязi з заканчэннем мiсii.

  • Американец наставляет белорусов

    №31-32(2551-2552),23.02.2007 На состоявшемся на днях исполкоме Федерации хоккея Беларуси главный тренер национальной сборной по хоккею Курт Фрэйзер рассказал о планах команды накануне чемпионата мира.

  • Беларускамоўны пiкет

    №21-22(2541-2542), 8.02.2007  Мiнская гарадская арганiзацыя грамадскага аб'яднання Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны накiравала ў Мiнскi гарвыканкам заяўку на правядзенне 18 лютага пiкета, прысвечанага Мiжнароднаму дню роднай мовы.

  • Академии могут быть только государственными?

    №17-18(2537-2538), 1.02.2007 В названиях общественных объединений Беларуси планируется исключить слово академия. Такая норма содержится в дополнениях к закону об общественных объединениях. Об этом сообщил член парламентской комиссии по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации Александр Свирид.

  • "Iслач" застаецца пiсьменнiкам

    №37-38(2557-2558), 8.03.2007 Санаторый-прафiлакторый Iслач з'яўляецца ўласнасцю Беларускага лiтаратурнага фонду. 19 лютага Касацыйная калегiя Вышэйшага Гаспадарчага суда пад старшынствам Руслана Юмагужына пакiнула ў сiле рашэнне апеляцыйнай iнстанцыi Гаспадарчага суда Мiнска аб прызнаннi незаконнымi дзеянняў судовага выканаўцы суда Людмiлы Макаранка па апiсаннi маёмасцi Беллiтфонду i правядзеннi таргоў па продажы СКК Iслач.

  • Для ўключэнняў Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА збiраецца дасье адразу па некалькiх беларускiх аб'ектах

    №47-48(2567-2568), 23.03.2007 У першую чаргу размова iдзе пра фартыфiкацыйныя збудаваннi Брэсцкай крэпасцi i комплекс помнiкаў архiтэктуры XII-XIX стагоддзяў Полацка.

  • Улады рыхтуюцца да юбiлею Льва Сапегi

    №49-50(2569-2570),29.03.2007 У Слонiме запланавана ўзвядзенне помнiка канцлеру Вялiкага княства Лiтоўскага Льву Сапегу (04.04.155707.07.1633). Пра гэта гаворыцца ў адказе Мiнiстэрства культуры на зварот кiраўнiцтва грамадскага аб'яднання Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны (ТБМ) у сувязi з 450-годдзем з дня нараджэння Л.Сапегi.


23 ліпеня 2008

  • Хуткага спуску!

    №131-132(2651-2652),17.08.2007 Як стала вядома, намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталля Пяткевiч абрана старшынёй Асацыяцыi Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту i сноўборду. Акрамя ўсяго iншага, Федэрацыя трансфармiравалася ў Асацыяцыю, заснавальнiкамi якой выступiлi 10 арганiзацый i ў якую ўвайшлi гарналыжныя цэнтры краiны, дзяржаўныя i камерцыйныя прадпрыемствы.

  • Людзi самi прысвояць адной са сталiчных вулiц iмя Янкi Брыля

    №131-132(2651-2652),17.08.2007 Рэспублiканскае грамадскае аб'яднанне Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны (ТБМ) пачало збор подпiсаў пад прапановай прысвоiць адной з вулiц Мiнска iмя народнага пiсьменнiка Беларусi Янкi Брыля, а таксама ўстанавiць памятную дошку на доме, дзе ён жыў. Як паведамiў БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў, вясной 2007 года аб'яднанне накiравала лiст з аналагiчнай просьбай на iмя старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiла Паўлава. Да гэтага часу мы так i не атрымалi адказу на лiст. Калi не хоча адказаць улада, дык няхай сваё слова скажа грамадства, заявiў А.Трусаў. Паводле слоў старшынi ТБМ, плануецца сабраць да 10 тысяч подпiсаў усе яны будуць зноў накiраваныя на iмя М.Паўлава. Мiнскi гарвыканкам вымушаны будзе ў месячны тэрмiн адказаць на лiсты грамадзян, падкрэслiў А.Трусаў.


22 ліпеня 2008

  • Сяброў «Народнай волi» прынялi ў пiсьменнiцкi саюз!

    №89-90(2609-2610), 7.06.2007 Хiба не радасная навiна? Адначасна i аднадушна, на адным пасяджэннi Рады Саюза беларускiх пiсьменнiкаў двое сяброў нашай газеты прыняты ў гэты творчы саюз! Адзiн з iх герой публiкацыi Ты мне вясною прыснiлася..., аўтар верша да знакамiтага песняроўскага шэдэўра Мiхась ШУШКЕВIЧ. Другi вядомы па шматлiкiх публiцыстычных i паэтычных выступах ветэран Айчыннай вайны са Слаўгарада Фелiкс ШКIРМАНКОЎ.

  • Валанцёры запрашаюцца на аднаўленне маёнтка М.Агiнскага

    №95-96 (2615-2616),15.06.2007 Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА (БелАЮ) працягвае ажыццяўленне праектаў, накiраваных на захаванне гiстарычнай спадчыны. Грамадскае аб'яднанне абвясцiла пра набор валанцёраў у маладзёжны летнiк Замкi Беларусi. Удзельнiкi летнiка будуць аднаўляць маёнтак Мiхала Агiнскага ў вёсцы Залессе. Вёска Залессе знаходзiцца ў цяперашнiм Смаргонскiм раёне. Тут у сваiм маёнтку ў ХIХ ст. на працягу 20 гадоў жыў кампазiтар i грамадскi дзеяч Мiхал Агiнскi.

  • Прэмiя iмя Вацлава Ластоўскага

    №97-98 (2617-2618), 21.06.2007 У Мiнску ўручаны дыпломы першых лаўрэатаў прэмii iмя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў. Прэмiя была заснавана ў сакавiку гэтага года шэрагам грамадскiх аб'яднанняў, у лiку якiх Таварыства беларускай школы (ТБШ) i Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына".

  • Ратуемся як можам

    №105-106(2833-2834), 5.07.2007 Гомельскi аблвыканкам выступае за ўваходжанне Таварыства садзейнiчання развiццю воднага транспарту i аховы жыцця на водах (Асвод) у склад Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi. Адпаведным службам аблвыканкама даручана падрыхтаваць неабходныя дакументы ў Савет мiнiстраў.

  • БРСМ будзе будаваць новую «Лiнiю Сталiна»

    №117-118(2637-2638),26.07.2007 Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi збiраецца будаваць новую Лiнiю Сталiна.

  • Беларусь просiць грошай у Бiла Гейтса

    8.11.2007, №177-178 (2697-2698) Беларусь прадставiць на разгляд Фонду Бiла i Мелiнды Гейтс заяўку на фiнансаванне праграмы навуковых распрацовак для барацьбы з туберкулёзам. Пра гэта паведамiў мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко.

  • Нялёгкая федэрацыя

    09.11.2007   №179-180 (02699-26700) Новым кiраўнiком Беларускай федэрацыi лёгкай атлетыкi (БФЛА) стаў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык. На справаздачна-выбарнай канферэнцыi БФЛА за яго прагаласаваў 91 з 95 дэлегатаў.


21 ліпеня 2008

  • Аляксандр Патупа пакiдае пасаду старшынi Беларускага саюза прадпрымальнiкаў

    №193-1946(2713-2714).12.2007 Як паведамiў сам Аляксандр Патупа, рашэнне аб гэтым не звязана з нейкiмi ўнутранымi напружаннямi i супрацьстаяннямi.

  • Калыханка для душы

    №197-198 (2717-2718)07.12.2007. Днямi ў сталiчным рэстаране "Мiрскi замак" адбылася прэзентацыя мультымедыйнага кампакт-дыска, створанага ў рамках iнфармацыйнай кампанii "Дзе ёсць насiлле — няма сям'i".На дыску запiсаны не толькi дзесяць музычных кампазiцый вядомых артыстаў, але i iх вiдэазвароты да моладзi.


15 ліпеня 2008

  • Что для японцев сакура, то для белорусов картофель

    №97-98 (2825-2826),2.07.2008.  521 сентября в художественной галерее "Университет культуры" пройдет выставка проекта "Арт-бульба", приуроченная к Международному году картофеля. Проект поддерживает Представительство Организации Объединенных Наций в Республике Беларусь, которое и объявило 2008 год Годом картофеля.


2 ліпеня 2008

  • Лучший город для бизнеса

    №87-88 (2815-2816), 13.06.2008.Союз юридических лиц "Республиканская конфедерация предпринимательства" выступит организатором проведения республиканского конкурса "Лучший город для бизнеса", сообщил председатель президиума конфедерации Владимир Карягин.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11