ТБМ прапаноўвае абвясціць 2011 год Годам роднай мовы

№172-173 (3302-3303) 03.11.10 Кіраўніцтва ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” прапанавала прэзідэнту краіны абвясціць наступны год Годам роднай мовы. Пра гэта гаворыцца ў звароце сакратарыята ТБМ.

Аўтары выказваюць “занепакоенасць сённяшнім станам беларускай мовы ў краіне”. “Паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жыхароў Беларусі, якія назвалі сваёй роднай мовай беларускую, за апошнія 10 гадоў значна зменшылася. Зменшылася і колькасць людзей, якія штодня размаўляюць па-беларуску.
Гэта выклікана нядбайнымі адносінамі беларускай улады да захавання і пашырэння мовы тытульнай нацыі, найперш у сферы адукацыі”, — падкрэсліваецца ў звароце.
 
3 лістапада 2010