Народная воля

Выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах, рэгістрацыйнае пасведчанне №246. Вэб-сайт: www.nv-online.by

24 жніўня 2004

  • Аб'ява

    120(1933) 02.07.2004 Нацыянальны цэнтр культуры Рэспублікі Польшча аб'яўляе набор на шасцімесячную стажыроўку ў Польшчу ў рамках стыпендыяльнай праграмы міністра культуры РП Gaude Роlоnіа.

  • Беларуска-шведскі праект

    123(1936) 08.07.2004 Шведскі "Тэатр Аркен" і беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Новые лица" прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта ў Беларусі.

  • Где растет самая красивая в Европе орхидея?

    124(1937) 09.07.2004 Новые места произрастания одной из самых красивых в Европе орхидей "венерин башмачок", которая занесена в Красную книгу Беларуси, выявили на Брестчине в ходе прошедшей научной экспедиции члены областной общественной экологической организации "Зеленый край".

  • Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі

    126(1939) 13.07.2004 Былы міністр замежных спраў Румыніі, ганаровы прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ Адрыян Севярын прызначаны спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

  • "Воля да развіцця" перамагла падатковую інспекцыю

    127(1940) 14.07.2004 Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці задаволіў icк грамадскага аб'яднання "Воля да развіцця" да падатковай інспекцыі Слонімскага раёна.

  • У камп'ютэрных гульнях мы чацвёртыя

    130(1943) 16.07.2004 Беларуская федэрацыя камп'ютэрнага спорту ўпершыню ў гісторыі нашай краіны падрыхтавала нацыянальную каманду, якая выступіла ў фінале Сусветнага кубка па кампютэрных гульнях у французскім Пуацье з удзелам больш як 40 зборных з усяго свету.

  • Какой будет «визитная карточка» Минска?

    130(1943) 16.07.2004 Александр Лукашенко подписал Указ №330 «О развитии исторического центра г. Минска».


19 жніўня 2004

  • Колькі каштуе кватэра?

    147(1960) 11.08.2004 На сёння кошт тыпавой аднапакаёвай кватэры у панельным дзевяціпавярховым доме Мінска складае 2223 тысячы долараў, двухпакаёвай 2829 тысяч, трохпакаёвай 3334 тыс. долараў.

  • Алег Трусаў прэзентаваў кнігу

    148(1961) 12.08.2004 Прэзентацыя кнігі вядомага грамадска-палітычнага дзеяча, археолага і гісторыка, старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава "Падсумаванне " адбылася ў Мінску.

  • У Мінску пачаў працу Рэспубліканскі дом беларускага кіно

    148(1961) 12.08.2004 Дом кіно мае статус філіяла унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат". Яго дзейнасць рэгламентуецца трохбаковым дагаворам, заключаным паміж Мінскім гарвыканкамам, Міністэрствам культуры і Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз кінематаграфістаў".

  • Будзе фонд імя Васіля Быкава?

    151(1964) 17.08.2004 Рашэнне стварыць Міжнародны фонд імя Васіля Быкава прынялі ўдзельнікі пленэра, прысвечанага 80-годдзю пісьменніка.

  • Пропускам у Алімпійскую вёску паслужылі… значкі

    152(1965) 18.08.2004 У Афінах адкрываецца беларускі дом.


15 красавіка 2004

  • Саюз ёсць. Грамадзян няма

    58(1871) 02.04.2004 Дамоўленасці аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Расіі і Беларусі на сумежнай тэрыторыі выконваюца не ў поўным абёме.


12 красавіка 2004

  • Месца выдання Парыж

    60(1873) 06.04.2004 Прэзентацыя першай кнігі з новай серыі грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" "Бібліятэка бацькаўшчыны", прысвечнай беларускай эміграцыі, адбылася ў сталічным Доме літаратара.

  • Сядзіба ТБМ запрашае...

    57(1870) 01.04.2004 Цікавыя адкрытыя мерапрыемствы пройдуць у красавіку ў сядзібе ГА "Таварыства беларускай мовы Францішка Скарыны". Пачатак а 18-й гадзіне.

  • Еўрасаюз занепакоены «пагаршэннем становішча грамадзянскай супольнасці» ў Беларусі

    57(1870) 01.04.2004 Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕС, распаўсюджанай пасольствам Францыі ў Беларусі.


19 сакавіка 2004

  • Зварот да інтэлігенцыі Беларусі

    46(1859) 16.03.2004 Аб скліканні Другога ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі


12 сакавіка 2004

  • Архідны пояс беларускага Палесся

    42(1855) 10.03.2004 Грамадскае аб'яднанне "Зялёны край" (Брэст) даказала наяўнасць гэтак званага "архіднага пояса" беларускага Палесся працягласцю каля 160 кіламетраў. Ён пачынаецца з паўднёва-ўсходняй ускраіны Брэсцкага раёна і праходзіць па тэрыторыі Маларыцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Столінскага раёнаў. Навукоўцы і эколагі звярнулі ўвагу на той факт, што расліна Венерын чаравічак, сапраўдны жоўты з сямейства архідэй, узяты пад ахову ў Еўропе яшчэ ў апошняй трэці ХІХ стагоддзя, мае даволі шырокае распаўсюджванне на Палессі.


4 сакавіка 2004

  • "Бярозка" ў небяспецы

    37(1850) 02.03.2004 Зварот да ўладных структураў і грамадзян краіны: "ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" выказвае сваю занепакоенасць у сувязі з ліквідацыяй адзінага дзяржаўнага беларускамоўнага часопіса для дзяцей і падлеткаў "Бярозка", які робіць важкі ўнёсак у выхаванне і фарміраванне патрыятычных пачуццяў юных грамадзян нашай краіны. Вельмі прыкра, што адбываецца гэта падчас 80-гадовага юбілею выдання. Калектыў рэдакцыі замест таго, каб рыхтавацца да свята, знаходзіцца зараз на ростані… Таварыства беларускай мовы прапануе ўладным структурам, ад якіх залежыць лёс "Бярозкі", захаваць для нашай школьнай моладзі гэтае унікальнае выданне. Заклікаем грамадзян краіны сказаць сваё важкае слова ў абарону часопіса."

  • Максім Мірны падняўся на 12 ступеняў

    39(1852) 04.03.2004 Беларус Максім Мірны зноў палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. За мінулы тыдзень у чэмпіёнскай гонцы АТП (гэты рэйтынг улічвае вынікі бягучага сезона) спартсмен падняўся з 45-га на 33-е месца, а колькасць набраных ім ачкоў павялічылася з 26 да 36. М.Мірны дайшоў да чвэрцьфіналу турніру ў Марсэлі (Францыя), дзе прайграў будучаму пераможцу Дамініку Хрбаты са Славакіі. Два тыдні таму М.Мірны быў 101-м у табелі аб рангах. У рэйтынгу, што ўлічвае выступленні спартсменў за апошнія 5 тыдні, спартсмен падняўся з 28-га на 26-е месца. У рэйтынгу тэнісістаў, якія выступаюць у парным разрадзе, ён па-ранейшаму трэці.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11