Прызнацца ў каханнi…

№17-18 (2943-2944) , 03.02.09 Гомельская маладзёжная краязнаўчая грамадская арганiзацыя "Талака" аб'явiла конкурс да Дня святога Валянцiна. Як паведамiла старшыня арганiзацыi Ларыса Шчыракова, удзельнiкам конкурсу прапаноўваецца прызнацца ў каханнi блiзкаму чалавеку на беларускай мове.

Журы адбярэ самае арыгiнальнае i цiкавае прызнанне. Прызам для пераможцы будзе рамантычная вячэра на дваiх у адным з гомельскiх кафэ.
Конкурсныя работы прымаюцца да 14 лютага па адрасе . Разам з тэкстам неабходна прыслаць наступныя даныя: iмя (або нiкнэйм), поўная дата нараджэння, кантактныя звесткi.

"Конкурс праводзiцца ўпершыню. З яго дапамогай мы хочам прыцягнуць увагу да роднай мовы, паказаць, што па-беларуску таксама можна прыгожа прызнацца ў каханнi", — зазначыла старшыня арганiзацыi.

 

3 лютага 2009