ТБМ — 20 гадоў!

99-100 (3025-3026) 30.06.2009  У мінулыя выхадныя споўнілася 20 гадоў з дня, калі ў Мінску адбыўся ўстаноўчыз'езд  ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ).

Па словах старшыні грамадскага аб'яднання Алега Трусава, на сённяшні дзень ТБМ мае 5,5 тысячы актыўных сяброў і каля 20 тысяч прыхільнікаў, якія бяруць удзел у мерапрыемствах, дапамагаюць фінансава, выпісваюць газеты і г.д. Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі ёсць легальныя структуры, іх усяго каля 60. Сябры таварыства выдаюць газеты, праводзяць канцэрты, святкаванні юбілеяў, сустрэчы, семінары.
 
— Аднак пра святкаванне даты казаць яшчэ рана, — дадае Алег ТРУСАЎ. — Усе асноўныя святкаванні пераносяцца на верасень, калі 20 гадоў таму Таварыства беларускай мовы было афіцыйна зарэгістравана ўладамі і пачало сваю легальную дзейнасць.
1 ліпеня 2009