Прэмiяй iмя Валянцiна Пiкуля ўзнагароджаны раман Алеся Пашкевiча

№65-66 (2991-2992)  30.04.09 Гiстарычны раман старшынi Саюза беларускiх пiсьменнiкаў Алеся Пашкевiча "Пляц Волi" ўганараваны прэмiяй iмя Валянцiна Пiкуля i залатым медалём Мiжнароднай асацыяцыi пiсьменнiкаў-баталiстаў i марынiстаў (Масква) "за гiстарычную праўду".

Прэмiя Пiкуля — другая лiтаратурная прэмiя, якой адзначаны раман "Пляц Волi". Пасля яго выхаду ва Украiне на ўкраiнскай мове пад назвай "Майдан Волi" раман летась быў удастоены дыплома Мiжнароднай акадэмii рэйтынгу папулярнасцi (Кiеў) "Залатая фартуна".

У рамане-даследаваннi Пашкевiч расказвае аб беларускiм грамадска-лiтаратурным i палiтычным руху, прадстаўляе жыццеапiсаннi дзеячаў нацыянальнага адраджэння (у тым лiку Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Янкi Купалы, Кастуся Язавiтава i Ядвiгiна Ш.). Пiсьменнiк паказвае малавядомыя i невядомыя старонкi мiнулага (Слуцкi збройны чын, барацьба за Беларускую Народную Рэспублiку, абвяшчэнне БССР, бальшавiцкiя i польскiя рэпрэсii), а таксама дзейнасць беларускай дыяспары ў Лiтве, Латвii, Чэхii, Германii, Украiне i Польшчы.

 

4 траўня 2009