Амбасада Швецыі прадстаўляе...

№73-74 (2999-3000) 15.05.09 Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнага савета культуры Швецыі, сумесна з беларускімі партнёрамі праводзяць з 20 мая па 17 чэрвеня традыцыйныя Дні культуры Швецыі, прысвечаныя Нацыянальнаму дню Швецыі (Дню шведскага сцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ўжо ў восьмы раз.

Сёлета культурныя мерапрыемствы будуць праводзіцца па трох напрамках: літаратура, музыка і кіно.

Мерапрыемствы пройдуць:

20 мая — прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Плаксы “Трыццаць тэкстаў”: Мінск, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а);

21 мая — літаратурна-музычная вечарына: Мінск, Тэатр-студыя імя Е.Міровіча.

22 мая — літаратурная сустрэча: Баранавічы, Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П.Таўлая;

22 мая — конкурс юнацкай паэзіі і літаратурна-музычная вечарына, Пінск, гарадскі Дом культуры;

23 мая — конкурс юнацкай паэзіі (2-і тур), Пінск, Палескі драматычны тэатр.

Музычная частка Дзён культуры Швецыі прапануе канцэрт зоркі скандынаўскага фры-джаза саксафаніста Матса Густафсана, які адбудзецца 5 чэрвеня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускі джазавы саксафаніст Павел Аракелян і гурт “The Outsiders”.

Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе з 8 па 17 чэрвеня ў Мінску і Магілёве.

 

17 траўня 2009