Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Наша ніва
№ 41 (447), 04.11.2005. 30 кастрычніка ў Менску прайшоў З'езд Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Напярэдадні арганізатарам мерапрыемства адмовілі ў правядзеньні з'езду ў Доме літаратара ды касьцёле Святых Сымона і Алены. У выніку 128 дэлегатам прыйшлося ўшчаміцца ў цесным офісе Партыі БНФ.
№ 37 (443), 07.10.2005. Берасьцейскі абласны суд 26 верасьня не задаволіў скаргі Валянціна Лазарэнкава й кіраўніка берасцейскай філіі РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Ігара Маслоўскага на рашэньне раённага суду: у жніўні іх пакаралі штрафамі за арганізацыю семінару.
№ 34 (440), 16.09.2005. РГА "Беларускі Хельсынскі камітэт" 8 верасьня падало скаргу ў Вышэйшы суд на Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта: праваабаронцы скардзяцца, што дэпартамент па гуманітарнай дапамогі Кіраўніцтва спраў не рэгіструе грашовай дапамогі, пераведзенай на БХК зь Міжнароднай Хельсынскай федэрацыі. Матывацыя адмовы ня ўказана.
№ 29 (435), 05.08.2005. Канцэпцыяй першага страшыні СПБ Тадэвуша Гавіна было цеснае супрацоўніцтва з незалежным грамадствам Беларусі, у тым ліку з палітычнымі партыямі. Польскасць у выданні Тадэвуша Кручкоўскага грунтавалася на адмове ад кантактаў з незалежнымі грамадскімі арганізацыямі і цесным кантакце з уладамі. Канцэпцыя Анжалікі Борыс, настаўніцы па прафесіі, акцэнтавала першапачатковую сутнасць СПБ — грамадска-культурную. На яяе думку, Саюзу, як грамадскай арганізацыі трэба захоўваць дыстанцыю ад палітычных працэсаў.
№ 26 (432), 07.2005. 11 ліпеня памежнікі затрымалі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Беларусі Юзафа Пажэцкага і галоўнага рэдактара "Magazyn Polski" Андрэя Пачобута. Ім далі папярэджаньне за "парушэньне рэжыму знаходжаньня ў памежнай зоне".
№ 23 (429), 24.06.2005. Віцебскі абласны суд 7 чэрвеня ліквідаваў наваполаці рэсурсавы цэнтар "Усяслаў Чарадзей" — за адсуднасьць юрыдычнага адрасу. 8 чэрвеня ліквідаваная філія ГА "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" у Крычаве ды суполка ГА "Таварыства беларускай мовы" у Шклове.
№ 17 (423), 04.05.2005. РГА "Таварыства беларускай школы" запрашае бацькоў вучняў 8-х — 10-х клясаў 12-гадовай сярэдняй школы (альбо 7-х — 9-х клясаў 11-гадовай школы) на цыкл канферэнцый і сустрэч з адміністрацыяй, выкладчыкамі, вучнямі й бацькамі вучняў зачыненага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
№ 13 (419), 08.04.2005. 13 красавіка а 18 у рамках адзначэння Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін на гістфаку БДУ (вул.Чырвонаармейская, 6, аўд. № 44) адбудзецца выступ спадара Вадзіма Глінніка, намесніка старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і памятных мясцінах ЮНЭСКО, на тэму "Праблемы захавання мінскай архітэктурнай спадчыны савецкага перыяду".
№10 (416), 18.03.2005. У Гродна 12-13 сакавіка адбыўся VI З'езд грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў Беларусі". На ім абрана новая старшыня — 31-гадовая Анжаліка Борыс, якая кіравала ў СПБ аддзелам адукацыі. Страціў пасаду Тадэвуш Кручкоўскі, вядомы сваім непрыманнем беларускасці. Перамагла іншая лінія.
№ 10 (416), 18.03.2005. Па выніках мінулага году аршанская гарадская арганізацыя Таварыства Чырвонага крыжа не выканала план па збору фінансавых ахвяраванняў — добраахвотных ахвяравальнікаў знаходзіцца ўсё меньш.
№ 5 (411), 04.02.2005. Мінюст вынес другое папярэджанне Саюзу палякаў. Міністэрства палічыла незаконным сход, які адправіў у адстаўку кіраўніка Тадэвуша Кручкоўскага. Першае папярэджанне арганізацыя атрымала ў траўні за парушэнні статуту.
№ 3 (409), 21.01.2005. У Горадні выйдзе зборнік, прысьвечаны нацыяльна-вызвольнаму руху 1985-1994 г. Так вырашыла мясцовая суполка ГА "Ветэраны Адраджэньня".
№ (409), 21.01.2005. 16 студзеня полацкая рада ТБМ і бібліятэка мікрараёну Марыненка наладзілі калядную вечарыну.
№1 (407), 07.01.2005. Фабрыка "Камунарка" пачне выпускаць цукеркі з надпісамі па-беларуску на абгортцы. Дабілася гэтага Таварыства беларускай мовы.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.