2006

8 лістапада 2006

  • Старшынём Саюзу пісьменнікаў пераабраны Пашкевіч

    №39(493) 27.10.2006. 22 кастрычніка ў Менску прайшоў 15 Зьезд Саюзу беларускіх пісьменнікаў. На яго зьехаліся 275 літаратараў з 494, што ўваходзяць у Саюз. Абсалютнай большасьцю галасоў на пасаду старшыні Саюзу пераабралі Алеся Пашкевіча.

  • Гімн ААН пераклаў Барадулін

    №39(493) 27.10.2006. 61 год таму набыў сілу Статут ААН. Сярод краін-заснавальніцаў была таксама Беларусь. ААН мае ў Беларусі прадстаўніцтвы пятнаццаці падраздзяленняў. Ад мінулага году па-беларуску зьявіўся гімн ААН. Яго пераклаў народны паэт Белапусі Рыгор Барадулін.

  • Саюз беларускіх пісьменнікаў зьявіўся ў Вільні

     №39(493) 27.10.2006. 9 кастрычніка ў Вільні ў Доме пісьменніка адбыўся ўстаноўчы сход новай творчай арганізацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў, у якім узялі ўдзел беларускія пісьменнікі, якія жывуць у Вільні, старшыня СБП Алесь Пашкевіч і прадстаўнікі кіраўніцтва Саюзу пісьменнікаў Літвы на чале са старшынём Ёнасам Ліняўскасам.


16 кастрычніка 2006

  • Уладзімер Некляеў: "Мы стаміліся, патрэбная сьвежая кроў"

    №33(487), 8.09.2006.   5 верасня ў дольнай залі Чырвонага касцелу быў сход Беларускага ПЭН -Цэнтру. Распачаўся ен ушанаваннем памяці Янкі Брыля. Падчас сходу таксама былі ўручаныя прэміі імя Ф. Багушэвіча і А.Адамовіча за 2006 год. Першую атрымаў Леанід Маракоў за кнігу "Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794— 1991". Аўтар, які паклаў доўгія гады жыцця і здароўе на выданнье даведніка-помніка, заўважна хваляваўся, прымаючы ўзнагароду.Сяргей Наумчык уганараваны прэміяй імя А.Адаморвіча за кнігу  "Сем гадоў Адраджэння. Фрагменты найпершай беларускай гісторыі (1988-1995)".


10 жніўня 2006

  • МГА "Сузор'е" ліквідавана

    №17(471), 12.05.06.  26 красавіка Берасцейскі суд ліквідаваў моладзевае грамадскае аб'яднанне "Сузро'е" за два папярэджанні ад управы юстыцыі аблваканкаму. Арганізацыя існавала з  канца 1999г.


8 жніўня 2006

  • Як здароўе Бураўкіна і Тарасава?.

    №26(480), 21.07.2006. Гэтай вясной адразу ў двух беларускіх пісьменьнікаў узьніклі праблемы са здароўем Спачатку інсульт у К. Тарасава. А  пасьля разбіральніцтва ў Мінюсце па ліквідацыі Саюзу пісьменнікаў інфаркт здарыўся з Г. Бураўкіным.Зараз пісьменнікі адчуваюць сябе значна лепш. Абодва знаходзяцца на сваіх леціўчах, адпачываюць.

  • ***

     №16(470) 28.04.06 Віцебскі абласны суд 18 красавіка спыніў дзейнасьць ГА Прыватныя ініцыятывы за адсутнасьць юрадрасу: улетку 2005г. у арганізацыі скончылася дамова на арэнду памашкання.

  • Дзень Волі ў Вільні

    №14(468) 7.04.06 Сьвята Дня беларускай незалежнасьці ў Вільні адзначыла Таварыства беларускай культуры ў Літве.


15 лютага 2006

  • Ліквідуюцца грамадскія арганізацыі

    №6(460) 10.02.2006.   6 лютага Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх абяднанняў Рада.

  • У Горадні

    № 1(455), 06.01.2006. Гарадзенскі абласны суд 15 сьнежня ліквідаваў ГА Таварыства вышэйшай беларускай школы: яно не прашло перарэгістрацыю.