2007

28 лістапада 2007

  • Заўтра зьезд Саюзу мастакоў

    www.nn.by 27.11.2007 Заўтра ў канцэртнай залі «Менск» а 10-й пачнецца 19-ты справаздачна выбарчы зьезд Саюзу мастакоў Беларусі. Старшыня Саюзу Ўладзімер Басалыга будзе вымушаны саступіць сваю пасаду, бо займае яе ўжо цягам двух тэрмінаў. Трэці не прадугледжваецца статутам арганізацыі.


26 лістапада 2007

  • Па Магілёве езьдзіў тралейбус імя Цішкі Гартнага

    7.11.2007 7 лістапада тры гадзіны курсіраваў па Магілёве тралейбус імя Цішкі Гартнага. Гэтак адзначыла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы 120 годзьдзе беларускага пісьменьніка, першага старшыні савецкага ўраду Беларусі Зьмітра Жылуновіча. Сёлета ўлетку гэткім жа чынам адзначылі 125 годзьдзе Янкі Купалы.

  • Старшынём "Белай Русі" абраны міністар адукацыі Радзькоў

    17.11. 2007 Старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" абраны міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Удзельнікі ўстаноўчага сходу новага аб'яднання, што прайшоў 17 лістапада ў Мінску, прагаласавалі за кандыдатуру А.Радзькова аднагалосна.


16 кастрычніка 2007

  • У Вільні ўшанавалі памяць Максіма Гарэцкага і Натальлі Арсеньневай

    8.10.2007 Пад патранажам Таварыства беларускай культуры ў Вільні адкрытая памятная дошка Натальлі Арсеньневай і Максіму Гарэцкаму. Гэта ўжо дзесятая па ліку мэмарыяльная шыльда ў Летуве, усталяваная ў гонар беларускіх дзеячаў.

  • Трэба валанцёры ў дзіцячы хосьпіс

    11.10.2007 Беларускі Дзіцячы Хосьпіс шукае валанцёраў, якія могуць дапамагчы невылечна хворым дзецям адчуць увагу і хвіліны радасьці. Дзеткам, якія з-за хваробы пазбаўленыя стасункаў з аднагодкамі, патрэбныя новыя знаёмыя і сябры.


2 кастрычніка 2007

  • Конкурс для беларускамоўных настаўнікаў

    20.09.2007 Рэспубліканскае грамадскае абяднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць па беларуску, праводзіць конкурсы «Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска» і «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».

  • Вялікая белая чапля птушка 2008 году

    28.09.2007 Вялікая белая чапля (Egretta alba) абраная Цэнтральным Саветам АПБ (ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны») птушкай 2008 года. Гэты від атрымаў большасьць галасоў сярод чатырох кандыдатаў на гэты «пост».


11 чэрвеня 2007

  • У гарадзенскія школы могуць вярнуцца беларускамоўныя клясы

    8.06.2007 Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаваньні ў навучальным 2007 2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых клясаў з беларускай мовай навучаньня. Беларускія клясы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні.

  • Шалкевіч і Бартосік возьмуць удзел у канцэрце «За Беларусь!»

    10.06.2007 23 чэрвеня у дзень святкавання Купалля па старым стылі у Гомелі запланаваны канцэрт «За Беларусь!», на якім выступяць вядомыя беларускія барды. Арганізоўваюць мерапрыемства гомельскае маладзёжнае грамадскае краязнаўчае аб'яднанне «Талака» і раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.


4 чэрвеня 2007

  • Кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі пакідае сваю пасаду

    28.05.2007 Кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Оке Петэрсан пакідае сваю пасаду. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе арганізацыі ў Мінску. Шведскі дыпламат будзе працаваць прадстаўніком Савета Еўропы ва Украіне.

  • Новая перамога ТБМ

    15.05.2007 Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага абяднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.

  • Краіны ААН: Беларусі ня месца ў Радзе па правах чалавека

    17.05.2007 Беларусь не прайшла ў Раду ААН па правах чалавека. Членамі савета ад Усходняй Еўропы сталі Славенія (у першым туры галасавання) і Боснія і Герцагавіна (у другім). Галасаванне адбылося 17 мая на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН у Нью Йорку.

  • БХК адскочыў

    1.05.2007 Міністэрства юстыцыі 8 мая зарэгістравала змяненні і дапаўненні ў статут грамадскага абяднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК). Выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага грамадскага абяднання. Пра гэта БелаПАН паведаміў член савета БХК Гары Паганяйла.


19 красавіка 2007

  • У Слоніме пабудуюць помнік Ляву Сапегу

    22.03.2007 У Слоніме (Гродзенская вобласць) запланавана ўзвядзенне помніка канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу (04.04.1557 07.07.1633). Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства культуры на зварот кіраўніцтва грамадскага абяднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) у сувязі з 450‑годдзем з дня нараджэння Л.Сапегі.

  • У цэнтры Парыжа адкрылі памятную дошку ў гонар Напалеона Орды

    30.03.2007 У цэнтры Парыжа, непадалёк ад Опера Гарнье, адкрыта памятная дошка ў гонар беларускага мастака, пісьменніка, музыканта і педагога Напалеона Орды. Гэтая падзея адбылася ў межах юбілейных мерапрыемстваў, што прайшлі ў французскай сталіцы 27 28 сакавіка і былі прымеркаваныя да 200 годдзя з дня нараджэння Н.Орды.


18 красавіка 2007

  • Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

    14.04.2007 Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

  • Беларуская клясыка для невідушчых дзетак

    2.03.2007 2 сакавіка быў прэзэнтаваны сынтэзатар беларускага маўленьня. Прэзэнтацыя, што адбылася ў памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі, была прымеркаваная да сусьветнага Дня роднай мовы, што ва ўсім сьвеце адзначаецца 21 лютага

  • Беларускі саюз жанчын прапанаваў заснаваць Дзень бацькі

    6.03.2007 Грамадскае абяднанне «Беларускі саюз жанчын» выступае з ініцыятывай аб увядзенні ў Беларусі Дня бацькі. Аб гэтым сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміла сустаршыня ГА «БСЖ» Антаніна Морава.


13 красавіка 2007

  • Зварот ТБМ: Абвесьціць 2007-ы Годам беларускай мовы і культуры

    № 44(498), 01.12.2006 Сакратарыят ТБМ зацьвердзіў зварот да кіраўніка беларускай дзяржавы з прапановай абвесьціць наступны год Годам беларускай мовы і культуры.

  • Выйшаў расейска-беларускі слоўнік мовы жэстаў

    №45(499), 08.12.2006 Беларускае тыварыства глухіх прымеркавала да Дня інвалідаў выданьне расейска-беларускага слоўніка мовы жэстаў. У дапаможніку 5 000 словаў, яго наклад 2 000 асобнікаў.Жэсты пададзены з гледзішча абедзьвюх моваў. Мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню інвалідаў, працягнуцца ў Гомельскай вобласьці да сярэдзіны сьнежня.