2008

19 снежня 2008

  • Зарэгістравалі Рух за Свабоду

    17.12.2008 17 снежня Аляксандр Кавалец атрымаў у Міністэрстве юстыцыі пасведчанне аб рэгістрацыі Руху за Свабоду, лідэрам якога з’яўляецца былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіч. Цяпер афіцыйная назва Руху будзе гучаць як Праваабаронча асветніцкае грамадскае аб’яднанне Рух за Свабоду.


3 снежня 2008

  • ЗБМА ўшануе памяць Слуцкіх Паўстанцаў

    28.11.2008 29 лістапада, у суботу, Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы будзе ўшаноўваць памяць Слуцкіх Паўстанцаў на беларускіх могілках пры царкве Сьвятой Ефрасіньні Полацкай у Нью Джэрсі.


5 лістапада 2008

  • Рэдактар «Настаўніцкай газеты» трапіў пад суд

    19.10.2008 Адказныя асобы УП «Тэта», заснавальнiкам якога зяўляецца Мiнская гарадская арганiзацыя «Грамадскае абяднанне «Беларускае таварыства iнвалiдаў», на працягу 20042007 гадоў у змове з iншымi саўдзельнiкамi займалiся крадзяжом i легалiзацыяй грашовых сродкаў шэрагу прадпрыемстваў рэспублiкi. Да такiх высноў прыйшлi супрацоўнiкi Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС, якiмi завершана расследаванне па гэтай справе.


9 кастрычніка 2008

  • У Менск прыбывае старшыня АБСЭ

    7.10.2008 Сёньня ў Менск зь візытам прыбывае дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі


30 верасня 2008

  • Прэзэнтацыя кнігі «Цень гобліна»

    11.09.2008 Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на літаратурную вечарыну прэзэнтацыю кнігі «Цень гобліна» наша земляка Валерыя Казакова, які жыве і працуе ў Маскве, а думае па беларуску.

  • Жанна Літвіна ляўрэат прэміі Фонду Эбэрта

    27.09.2008 Старшыня грамадзкага абяднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала ляўрэатам прэміі Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта па правах чалавека ў 2008 годзе.

  • Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай назіральнікаў АБСЭ

    30.09.2008 Беларусь чакае ад Эўропы адмены ўсялякіх санкцый, якія эўрапейцы увялі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня на сустрэчы зь віцэ старшынёй ПА АБСЭ, кіраўніцай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі Ан Мары Лізэн.


26 жніўня 2008

  • Назіральнікаў ад АБСЭ ўзначаліў немец Арэнс

    31.07.2008 Місію АБСЭ, якая будзе назіраць за беларускімі парлямэнцкімі выбарамі, узначаліў нямецкі дыплямат Ганс-Генрых Арэнс.

  • Экспэрты АБСЭ вучаць міліцыю, як прымяняць зброю

    4.08.08 У навучальных цэнтрах МУС сёньня пачаліся сэмінары па пытаньнях удасканаленьня прафэсіянальных навыкаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі экспэрты АБСЭ.

  • Таварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя сэмінары

    19.08.08 18 і 25 верасня. Ігар Кузняцоў «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00.


1 жніўня 2008

  • Калядкі ў літоўскім Таварыстве беларускай культуры

    16.02.2007 13 студзеня 2007 года ў Таварыстве Беларускай культуры ў Літве адбылося сьвяткаваньне Старога Новага году. Заля ўпрыгожана ў стылі мадэрн, гэтым прафэсійна займалася вядомая беларуская мастачка Хрысьціна Балаховіч. На сьцяне зіхацелі папяровыя зорачкі, на стале навагодні букет.

  • Беларускаму Хэльсынскаму Камітэту падоўжылі дамову на арэнду

    31.01.2007 Старшыня Беларускага Хэльсынскага Камітэту Тацяна Процька сёньня была на прыёме прадстаўніка галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Міхаіла Бяляева. Ёй было паведамлена, што БХК падаўжаюць дамову на арэнду ў тым жа самым памяшканьні і на тых жа самых умовах.

  • ТБМ прапануе назваць імем Напалеона Орды вуліцу Камуністычную ў Менску

    14.02.07. Кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы прапануе мінскім уладам назваць адну з сталічных вуліц іменем Напалеона Орды, мастака, кампазітара і музыканта.Якраз гэтымі днямі святкуецца 200 годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка. Як адзін з варыянтаў, ТБМ прапануе перайменаваць вуліцу Камуністычную, існаванне якой лічыць «гістарычным нонсэнсам»

  • ЗБС «Бацькаўшчына» абвяшчае пачатак збору подпісаў супраць будаўніцтва храма помніка Сувораву

    23.02.2007 Фундамент гэтага храма закладзены ў горадзе Кобрыне. На яго аснове плануецца пабудаваць мемарыяльны комплекс Суворава, якога не бачыла нават Расія.


18 ліпеня 2008

  • Летнiк-2007 у Любчанскiм замку

    9.07.2007 З панядзелку ў Любчы, што пад Наваградкам, распачнецца валянтэрскі летнік па аднаўленьні замку 16 ст. Апроч працы, арганізатары летніка, МГА "Гісторыка", абяцаюць удзельнікам ролевую гульню ў Вялікае княства Любчанскае, лекцыі і прэзэнтацыі на разнастайныя тэмы, а таксама фэст сярэднявечнай культуры з рыцарамі. Летнік будзе доўжыцца з 13 па 26 жніўня, фэст — 18-19 жніўня

  • Пачаўся збор подпісаў за наданьне імя Я. Брыля адной з вуліцаў Менску

    13.08.2007 Сёньня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны пачало збор подпісаў за наданьне імя народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля адной з вуліцаў беларускай сталіцы.

  • ААН ратуе беларускіх кажаноў

    21.08.2007 Група берасьцейскіх навукоўцаў перамагла ў конкурсе Праграмы малых грантаў Глябальнага экалягічнага фонду, які забясьпечвае ПРААН. Пагадненьне пра старт праекту «Захаваньне найбуйнейшай у Эўропе зімавальнай калёніі рукакрылых у заказьніку «Барбастэла» падпісалі прадстаўніца ААН у Беларусі спадарыня Джыхан Султаноглу ды старшыня Клейнікаўскага сельсавету Яўген Качан. Праект разьлічаны да траўня 2008 году.

  • Таварыства аховы помнікаў: Трагедыі ў продажы беларускіх помнікаў архітэктуры расейскім бізнэсоўцам няма

    18.07.2007 Старшыня савета рэспубліканскага грамадскага абяднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч не бачыць трагедыі ў продажы айчынных помнікаў архітэктуры расійскім бізнесменам.

  • Устаноўчы зьезд «Белай Русі» адбудзецца ўвосені

    2.07.2007 Зварот Аргкамітэту падпісалі старшыні аблвыканкамаў Паўлаў і Крупец, міністар Радзькоў, сьпевакі Дарафеева і Афанасьева, спартоўцы Ціхан і Несьцярэнка, акадэмік Бабосаў, кампазытар Лучанок, а таксама масава рэктары ВНУ і дырэктары заводаў. Сярод падпісантаў кіраўнік БРСМ, але няма Козіка. Затое прысутнічаюць Азаронак і Чаргінец.


16 ліпеня 2008

  • Мінюст зарэгістраваў «Белую Русь» за тыдзень

    12.12.2007 Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадзкае абяднаньне «Белая Русь». Пра гэта ў парлямэнце заявіў яе старшыня, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Нагадаем, што дакумэнты на рэгістрацыю «Белая Русь» падала тыдзень таму. У адпаведнасьці з заканадаўствам на разгляд пытаньня аб рэгістрацыі Мінюсту адводзіўся тыдзень. Устаноўчы сход РГА «Белая Русь» прайшоў у Менску 17 лістапада.

  • 125-годзьдзе Тадэвуша Іваноўскага ўрачыста адзначылі сябры АПБ і мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка

    17.12.2008 16 сьнежня 2007г., спаўняецца 125 год з дня народзінаў нашага вялікага земляка, выбітнага заоляга і орнітоляга, акадэміка Тадэвуша Іваноўскага. Сябры грамадзкай арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ) вырашылі адзначыць гэты юбілей разам з калегамі з Літоўскага орніталягічнага таварыства LOD (BirdLife у Літве) і жыхарамі в.Галавічполе (Шчучынскі раён на Гарадзеншчыне), недалёка ад якой знаходзіцца родавы маёнтак Іваноўскіх Лябёдка.

  • Праграма фотаплэнэру «Адкрый Новы Сьвет»

    27.06.2008 Фотаплэнэр «Адкрый Новы Сьвет» распачнецца 28 чэрвеня ў памяшканьні «Таварыства беларускай школы» аб 11 гадзіне.

  • Пажыцьцёва

    16.07.2008 Судовы камітэт Беларускай фэдэрацыі футболу пажыцьцёва дыскваліфікаваў арбітра ФІФА і найлепшага судзьдзю Беларусі Сяргея Шмоліка.


28 траўня 2008

  • Алесь Лозка пераабраны кіраўніком ГА "Таварыства беларускай школы"

    23 мая ў Мінску прайшла асамблея «Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны» прадстаўнікоў дзвюх грамадскіх абяднанняў «Таварыства беларускай школы» і «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».


26 траўня 2008

  • Генпракуратура пераходзіць на беларускую

    29.02.2008  Генеральная пракуратура падтрымала зварот старшыні грамадскага абяднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава аб афармленні афіцыйнага канверта гэтай дзяржструктуры на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца ў лісце генпракурора Рыгора Васілевіча, які паступіў у штаб кватэру ТБМ.


22 траўня 2008

  • Пасол добрай волі ААН Марыя Шарапава наведае забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі

    20.05.2008 У канцы лета або восенню пасол добрай волі ААН расійская тэнісістка Марыя Шарапава наведае раёны Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Дата візіту ўдакладняецца.


13 траўня 2008

  • Алег Гулак узначаліў БХК

    12.05.2008 У нядзелю 11 траўня пад Менскам адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Беларускага Хельсынкскага камітэту. У працы зьезду ўзялі ўдзел 36 дэлегатаў. Старшыня арганізацыі Т.Процька па ўласнаму жаданьню пакінула гэтую пасаду. Новым кіраўніком арганізацыі адзінагалосна быў абраны Алег Гулак, які і выконваў гэтыя абавязкі пасьля таго, як Т.Процька зьехала ў ЗША. Намесьніцай старшыні БХК стала Тацяна Гацура, якая раней займала пасаду выканаўчага дырэктара арганізацыі.


28 красавіка 2008

  • UNESCO прызнала дасье на архітэктурныя помнікі Полацка

    9.04.2008 Полацкі гісторыка культурны музей запаведнік атрымаў ліст са штаб кватэры ЮНЕСКА, у якім пацверджана, што дасье «Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Еўфрасінні Полацкай» на архітэктурныя помнікі найстаражытнейшага горада Беларусі паспяхова прайшло тэхнічную экспэртызу і гатовае дзеля падавання на ўнясенне ў Спіс культурнай і прыроднай спадчыны.


4 красавіка 2008

  • Закрываецца прадстаўніцтва Фонду Эбэрта ў Беларусі

    www.nn.by Кіраўнік Рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта ва Ўкраіне і Беларусі Штэфан Хробат заявіў пра пачатак працэсу закрыцьця прадстаўніцтва ў Менску.

  • У Менск прыбыў кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі

    www.nn.by . 02.04.2008. 2 красавіка ў Менск прыбыў павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.


21 сакавіка 2008

  • Полацкіх бээрэсэмаўцаў адправяць у Сібір

    3.03.2008 Грамадзкае абяднаньне БРСМ фармуе студэнцкія атрады для выкананьня прац па будаўніцтве аўтадарог у Ямала Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі . Атрад фармуецца на конкурснай аснове зь ліку студэнтаў ВНУ, навучэнцаў ССНУ і ПТВ. Выезд атраду плянуецца ў сярэдзіне ліпеня 2008 году.

  • Ад БХК адчапіліся

    3.03.2008 Вярхоўны суд зачыніў справу аб прыпыненьні дзейнасьці Беларускага Хельсінскага камітэту, паведамляе БЕЛТА. У судзе карэспандэнту патлумачылі, што Вярхоўны суд задаволіў заяву Міністэрства юстыцыі пра адмову ад прэтэнзій да БХК.


6 лютага 2008

  • Заснавана прэмія імя Францішка Аляхновіча

    23.01.2008 Грамадскае абяднанне «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» заснавала прэмію імя Францішка Аляхновіча. Палажэнне аб прэміі было аднагалосна прынята 22 студзеня на пасяджэнні мемарыяльнай секцыі таварыства і накіравана на зацвярджэнне рэспубліканскай рады абяднання.