Наша ніва

Першая беларуская газета, заснаваная ў 1906 годзе, адноўленая ў 1991 годзе. Пасьведчанне аб рэгістрацыі №581 ад 4 ліпеня 2002, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

1 жніўня 2008

  • Беларускаму Хэльсынскаму Камітэту падоўжылі дамову на арэнду

    31.01.2007 Старшыня Беларускага Хэльсынскага Камітэту Тацяна Процька сёньня была на прыёме прадстаўніка галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Міхаіла Бяляева. Ёй было паведамлена, што БХК падаўжаюць дамову на арэнду ў тым жа самым памяшканьні і на тых жа самых умовах.

  • ТБМ прапануе назваць імем Напалеона Орды вуліцу Камуністычную ў Менску

    14.02.07. Кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы прапануе мінскім уладам назваць адну з сталічных вуліц іменем Напалеона Орды, мастака, кампазітара і музыканта.Якраз гэтымі днямі святкуецца 200 годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка. Як адзін з варыянтаў, ТБМ прапануе перайменаваць вуліцу Камуністычную, існаванне якой лічыць «гістарычным нонсэнсам»

  • ЗБС «Бацькаўшчына» абвяшчае пачатак збору подпісаў супраць будаўніцтва храма помніка Сувораву

    23.02.2007 Фундамент гэтага храма закладзены ў горадзе Кобрыне. На яго аснове плануецца пабудаваць мемарыяльны комплекс Суворава, якога не бачыла нават Расія.


18 ліпеня 2008

  • Летнiк-2007 у Любчанскiм замку

    9.07.2007 З панядзелку ў Любчы, што пад Наваградкам, распачнецца валянтэрскі летнік па аднаўленьні замку 16 ст. Апроч працы, арганізатары летніка, МГА "Гісторыка", абяцаюць удзельнікам ролевую гульню ў Вялікае княства Любчанскае, лекцыі і прэзэнтацыі на разнастайныя тэмы, а таксама фэст сярэднявечнай культуры з рыцарамі. Летнік будзе доўжыцца з 13 па 26 жніўня, фэст — 18-19 жніўня

  • Пачаўся збор подпісаў за наданьне імя Я. Брыля адной з вуліцаў Менску

    13.08.2007 Сёньня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны пачало збор подпісаў за наданьне імя народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля адной з вуліцаў беларускай сталіцы.

  • ААН ратуе беларускіх кажаноў

    21.08.2007 Група берасьцейскіх навукоўцаў перамагла ў конкурсе Праграмы малых грантаў Глябальнага экалягічнага фонду, які забясьпечвае ПРААН. Пагадненьне пра старт праекту «Захаваньне найбуйнейшай у Эўропе зімавальнай калёніі рукакрылых у заказьніку «Барбастэла» падпісалі прадстаўніца ААН у Беларусі спадарыня Джыхан Султаноглу ды старшыня Клейнікаўскага сельсавету Яўген Качан. Праект разьлічаны да траўня 2008 году.

  • Таварыства аховы помнікаў: Трагедыі ў продажы беларускіх помнікаў архітэктуры расейскім бізнэсоўцам няма

    18.07.2007 Старшыня савета рэспубліканскага грамадскага абяднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч не бачыць трагедыі ў продажы айчынных помнікаў архітэктуры расійскім бізнесменам.

  • Устаноўчы зьезд «Белай Русі» адбудзецца ўвосені

    2.07.2007 Зварот Аргкамітэту падпісалі старшыні аблвыканкамаў Паўлаў і Крупец, міністар Радзькоў, сьпевакі Дарафеева і Афанасьева, спартоўцы Ціхан і Несьцярэнка, акадэмік Бабосаў, кампазытар Лучанок, а таксама масава рэктары ВНУ і дырэктары заводаў. Сярод падпісантаў кіраўнік БРСМ, але няма Козіка. Затое прысутнічаюць Азаронак і Чаргінец.


16 ліпеня 2008

  • Мінюст зарэгістраваў «Белую Русь» за тыдзень

    12.12.2007 Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадзкае абяднаньне «Белая Русь». Пра гэта ў парлямэнце заявіў яе старшыня, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Нагадаем, што дакумэнты на рэгістрацыю «Белая Русь» падала тыдзень таму. У адпаведнасьці з заканадаўствам на разгляд пытаньня аб рэгістрацыі Мінюсту адводзіўся тыдзень. Устаноўчы сход РГА «Белая Русь» прайшоў у Менску 17 лістапада.

  • 125-годзьдзе Тадэвуша Іваноўскага ўрачыста адзначылі сябры АПБ і мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка

    17.12.2008 16 сьнежня 2007г., спаўняецца 125 год з дня народзінаў нашага вялікага земляка, выбітнага заоляга і орнітоляга, акадэміка Тадэвуша Іваноўскага. Сябры грамадзкай арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ) вырашылі адзначыць гэты юбілей разам з калегамі з Літоўскага орніталягічнага таварыства LOD (BirdLife у Літве) і жыхарамі в.Галавічполе (Шчучынскі раён на Гарадзеншчыне), недалёка ад якой знаходзіцца родавы маёнтак Іваноўскіх Лябёдка.

  • Праграма фотаплэнэру «Адкрый Новы Сьвет»

    27.06.2008 Фотаплэнэр «Адкрый Новы Сьвет» распачнецца 28 чэрвеня ў памяшканьні «Таварыства беларускай школы» аб 11 гадзіне.

  • Пажыцьцёва

    16.07.2008 Судовы камітэт Беларускай фэдэрацыі футболу пажыцьцёва дыскваліфікаваў арбітра ФІФА і найлепшага судзьдзю Беларусі Сяргея Шмоліка.


28 траўня 2008

  • Алесь Лозка пераабраны кіраўніком ГА "Таварыства беларускай школы"

    23 мая ў Мінску прайшла асамблея «Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны» прадстаўнікоў дзвюх грамадскіх абяднанняў «Таварыства беларускай школы» і «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».


26 траўня 2008

  • Генпракуратура пераходзіць на беларускую

    29.02.2008  Генеральная пракуратура падтрымала зварот старшыні грамадскага абяднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава аб афармленні афіцыйнага канверта гэтай дзяржструктуры на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца ў лісце генпракурора Рыгора Васілевіча, які паступіў у штаб кватэру ТБМ.


22 траўня 2008

  • Пасол добрай волі ААН Марыя Шарапава наведае забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі

    20.05.2008 У канцы лета або восенню пасол добрай волі ААН расійская тэнісістка Марыя Шарапава наведае раёны Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Дата візіту ўдакладняецца.


13 траўня 2008

  • Алег Гулак узначаліў БХК

    12.05.2008 У нядзелю 11 траўня пад Менскам адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Беларускага Хельсынкскага камітэту. У працы зьезду ўзялі ўдзел 36 дэлегатаў. Старшыня арганізацыі Т.Процька па ўласнаму жаданьню пакінула гэтую пасаду. Новым кіраўніком арганізацыі адзінагалосна быў абраны Алег Гулак, які і выконваў гэтыя абавязкі пасьля таго, як Т.Процька зьехала ў ЗША. Намесьніцай старшыні БХК стала Тацяна Гацура, якая раней займала пасаду выканаўчага дырэктара арганізацыі.


28 красавіка 2008

  • UNESCO прызнала дасье на архітэктурныя помнікі Полацка

    9.04.2008 Полацкі гісторыка культурны музей запаведнік атрымаў ліст са штаб кватэры ЮНЕСКА, у якім пацверджана, што дасье «Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Еўфрасінні Полацкай» на архітэктурныя помнікі найстаражытнейшага горада Беларусі паспяхова прайшло тэхнічную экспэртызу і гатовае дзеля падавання на ўнясенне ў Спіс культурнай і прыроднай спадчыны.


4 красавіка 2008

  • Закрываецца прадстаўніцтва Фонду Эбэрта ў Беларусі

    www.nn.by Кіраўнік Рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта ва Ўкраіне і Беларусі Штэфан Хробат заявіў пра пачатак працэсу закрыцьця прадстаўніцтва ў Менску.

  • У Менск прыбыў кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі

    www.nn.by . 02.04.2008. 2 красавіка ў Менск прыбыў павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.


21 сакавіка 2008

  • Полацкіх бээрэсэмаўцаў адправяць у Сібір

    3.03.2008 Грамадзкае абяднаньне БРСМ фармуе студэнцкія атрады для выкананьня прац па будаўніцтве аўтадарог у Ямала Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі . Атрад фармуецца на конкурснай аснове зь ліку студэнтаў ВНУ, навучэнцаў ССНУ і ПТВ. Выезд атраду плянуецца ў сярэдзіне ліпеня 2008 году.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8