Наша ніва

Першая беларуская газета, заснаваная ў 1906 годзе, адноўленая ў 1991 годзе. Пасьведчанне аб рэгістрацыі №581 ад 4 ліпеня 2002, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

13 красавіка 2007

  • Зварот ТБМ: Абвесьціць 2007-ы Годам беларускай мовы і культуры

    № 44(498), 01.12.2006 Сакратарыят ТБМ зацьвердзіў зварот да кіраўніка беларускай дзяржавы з прапановай абвесьціць наступны год Годам беларускай мовы і культуры.

  • Выйшаў расейска-беларускі слоўнік мовы жэстаў

    №45(499), 08.12.2006 Беларускае тыварыства глухіх прымеркавала да Дня інвалідаў выданьне расейска-беларускага слоўніка мовы жэстаў. У дапаможніку 5 000 словаў, яго наклад 2 000 асобнікаў.Жэсты пададзены з гледзішча абедзьвюх моваў. Мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню інвалідаў, працягнуцца ў Гомельскай вобласьці да сярэдзіны сьнежня.


8 лістапада 2006

  • Старшынём Саюзу пісьменнікаў пераабраны Пашкевіч

    №39(493) 27.10.2006. 22 кастрычніка ў Менску прайшоў 15 Зьезд Саюзу беларускіх пісьменнікаў. На яго зьехаліся 275 літаратараў з 494, што ўваходзяць у Саюз. Абсалютнай большасьцю галасоў на пасаду старшыні Саюзу пераабралі Алеся Пашкевіча.

  • Гімн ААН пераклаў Барадулін

    №39(493) 27.10.2006. 61 год таму набыў сілу Статут ААН. Сярод краін-заснавальніцаў была таксама Беларусь. ААН мае ў Беларусі прадстаўніцтвы пятнаццаці падраздзяленняў. Ад мінулага году па-беларуску зьявіўся гімн ААН. Яго пераклаў народны паэт Белапусі Рыгор Барадулін.

  • Саюз беларускіх пісьменнікаў зьявіўся ў Вільні

     №39(493) 27.10.2006. 9 кастрычніка ў Вільні ў Доме пісьменніка адбыўся ўстаноўчы сход новай творчай арганізацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў, у якім узялі ўдзел беларускія пісьменнікі, якія жывуць у Вільні, старшыня СБП Алесь Пашкевіч і прадстаўнікі кіраўніцтва Саюзу пісьменнікаў Літвы на чале са старшынём Ёнасам Ліняўскасам.


16 кастрычніка 2006

  • Уладзімер Некляеў: "Мы стаміліся, патрэбная сьвежая кроў"

    №33(487), 8.09.2006.   5 верасня ў дольнай залі Чырвонага касцелу быў сход Беларускага ПЭН -Цэнтру. Распачаўся ен ушанаваннем памяці Янкі Брыля. Падчас сходу таксама былі ўручаныя прэміі імя Ф. Багушэвіча і А.Адамовіча за 2006 год. Першую атрымаў Леанід Маракоў за кнігу "Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794— 1991". Аўтар, які паклаў доўгія гады жыцця і здароўе на выданнье даведніка-помніка, заўважна хваляваўся, прымаючы ўзнагароду.Сяргей Наумчык уганараваны прэміяй імя А.Адаморвіча за кнігу  "Сем гадоў Адраджэння. Фрагменты найпершай беларускай гісторыі (1988-1995)".


10 жніўня 2006

  • МГА "Сузор'е" ліквідавана

    №17(471), 12.05.06.  26 красавіка Берасцейскі суд ліквідаваў моладзевае грамадскае аб'яднанне "Сузро'е" за два папярэджанні ад управы юстыцыі аблваканкаму. Арганізацыя існавала з  канца 1999г.


8 жніўня 2006

  • Як здароўе Бураўкіна і Тарасава?.

    №26(480), 21.07.2006. Гэтай вясной адразу ў двух беларускіх пісьменьнікаў узьніклі праблемы са здароўем Спачатку інсульт у К. Тарасава. А  пасьля разбіральніцтва ў Мінюсце па ліквідацыі Саюзу пісьменнікаў інфаркт здарыўся з Г. Бураўкіным.Зараз пісьменнікі адчуваюць сябе значна лепш. Абодва знаходзяцца на сваіх леціўчах, адпачываюць.

  • ***

     №16(470) 28.04.06 Віцебскі абласны суд 18 красавіка спыніў дзейнасьць ГА Прыватныя ініцыятывы за адсутнасьць юрадрасу: улетку 2005г. у арганізацыі скончылася дамова на арэнду памашкання.

  • Дзень Волі ў Вільні

    №14(468) 7.04.06 Сьвята Дня беларускай незалежнасьці ў Вільні адзначыла Таварыства беларускай культуры ў Літве.


15 лютага 2006

  • Ліквідуюцца грамадскія арганізацыі

    №6(460) 10.02.2006.   6 лютага Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх абяднанняў Рада.

  • У Горадні

    № 1(455), 06.01.2006. Гарадзенскі абласны суд 15 сьнежня ліквідаваў ГА Таварыства вышэйшай беларускай школы: яно не прашло перарэгістрацыю.


10 лістапада 2005

  • ТБМ больш не адраджае мовы

    № 41 (447), 04.11.2005. 30 кастрычніка ў Менску прайшоў З'езд Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Напярэдадні арганізатарам мерапрыемства адмовілі ў правядзеньні з'езду ў Доме літаратара ды касьцёле Святых Сымона і Алены. У выніку 128 дэлегатам прыйшлося ўшчаміцца ў цесным офісе Партыі БНФ.


7 кастрычніка 2005

  • Суды ў Берасьці

    № 37 (443), 07.10.2005. Берасьцейскі абласны суд 26 верасьня не задаволіў скаргі Валянціна Лазарэнкава й кіраўніка берасцейскай філіі РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Ігара Маслоўскага на рашэньне раённага суду: у жніўні іх пакаралі штрафамі за арганізацыю семінару.


20 верасня 2005

  • БХК супраць Кіраўніцтва спраў

    № 34 (440), 16.09.2005. РГА "Беларускі Хельсынскі камітэт" 8 верасьня падало скаргу ў Вышэйшы суд на Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта: праваабаронцы скардзяцца, што дэпартамент па гуманітарнай дапамогі Кіраўніцтва спраў не рэгіструе грашовай дапамогі, пераведзенай на БХК зь Міжнароднай Хельсынскай федэрацыі. Матывацыя адмовы ня ўказана.


9 жніўня 2005

  • Канцэпцыя Кручкоўскага, канцэпцыя Гавіна і канцэпцыя Борыс

    № 29 (435), 05.08.2005. Канцэпцыяй першага страшыні СПБ Тадэвуша Гавіна было цеснае супрацоўніцтва з незалежным грамадствам Беларусі, у тым ліку з палітычнымі партыямі. Польскасць у выданні Тадэвуша Кручкоўскага грунтавалася на адмове ад кантактаў з незалежнымі грамадскімі арганізацыямі і цесным кантакце з уладамі. Канцэпцыя Анжалікі Борыс, настаўніцы па прафесіі, акцэнтавала першапачатковую сутнасць СПБ — грамадска-культурную. На яяе думку, Саюзу, як грамадскай арганізацыі трэба захоўваць дыстанцыю ад палітычных працэсаў.


18 ліпеня 2005

  • У Ашмянах

    № 26 (432), 07.2005. 11 ліпеня памежнікі затрымалі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Беларусі Юзафа Пажэцкага і галоўнага рэдактара "Magazyn Polski" Андрэя Пачобута. Ім далі папярэджаньне за "парушэньне рэжыму знаходжаньня ў памежнай зоне".


24 чэрвеня 2005

  • Ліквідацыі

    № 23 (429), 24.06.2005. Віцебскі абласны суд 7 чэрвеня ліквідаваў наваполаці рэсурсавы цэнтар "Усяслаў Чарадзей" — за адсуднасьць юрыдычнага адрасу. 8 чэрвеня ліквідаваная філія ГА "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" у Крычаве ды суполка ГА "Таварыства беларускай мовы" у Шклове.


17 траўня 2005

  • РГА "Таварыства беларускай школы"

    № 17 (423), 04.05.2005. РГА "Таварыства беларускай школы" запрашае бацькоў вучняў 8-х — 10-х клясаў 12-гадовай сярэдняй школы (альбо 7-х — 9-х клясаў 11-гадовай школы) на цыкл канферэнцый і сустрэч з адміністрацыяй, выкладчыкамі, вучнямі й бацькамі вучняў зачыненага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.


11 красавіка 2005

  • МГА "Гісторыка" запрашае

    № 13 (419), 08.04.2005. 13 красавіка а 18 у рамках адзначэння Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін на гістфаку БДУ (вул.Чырвонаармейская, 6, аўд. № 44) адбудзецца выступ спадара Вадзіма Глінніка, намесніка старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і памятных мясцінах ЮНЭСКО, на тэму "Праблемы захавання мінскай архітэктурнай спадчыны савецкага перыяду".

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8