У Грузіі ўпершыню зарэгістравана беларуская суполка

Міжнародная грамадская гуманітарна-дабрачынная арганізацыя «Саюз беларусаў Грузіі «Беларускiя сябры» была зарэгістравана ў Грузіі ў 2010 годзе.

Такім чынам, упершыню ў гэтым рэгіёне створана беларуская суполка. Саюз мае на мэце аб’яднанне беларусаў Грузіі, а таксама людзей, якім блізкая беларуская культура.
Адной з задач Саюза з’яўляецца прапаганда і развіццё беларускай культуры ў Грузіі.
 
8 лютага 2011