Міжнародны турнір па лоўлі рыбы пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку

08.10.10 Міжнародны турнір па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай «Мемарыял памяці Вячаслава Сярова-2010» адбудзецца 22–24 кастрычніка на вяслярным канале Заслаўскага вадасховішча,паведаміў старшыня ГА «БРІК» Алег Закржэўскі.

Рыбакі плануюць здзівіць гледачоў уловамі ляшча, плоткі, акуня, ярша і іншых відаў рыб.Да спаборніцтваў будуць дапушчаны без адбору сем каманд, якія бралі удзел у чэмпіянаце Беларусі 2010 года, і замежныя каманды і спартсмены, якія бралі ўдзел у гэтых спаборніцтвах у мінулыя гады. Запрошаны рыбаловы-спартсмены экстра-класа: чэмпіён свету 2009 года Ігар Патапаў (Расія), віцэ-чэмпіён свету Нормунд Грабоўскіс (Латвія), Юрый Радугін, Юрый Сіпцоў, Вячаслаў Барысаў, Сяргей Бурдак, а таксама каманды з Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны. Галоўным суддзёй зацверджаны Віктар Святошчык.
Сярод гасцей спаборніцтваў чакаюцца вядомыя ва ўсім свеце рыбаловы-спартсмены Георгій Утгоф, Ігар Гапонаў, Уладзімір Вішнякоў, Аляксей Пашукевіч, Аляксандра Дунаева, Генадзь Грыгор’еў, Аурэліус Паўлаўскас, Раймандас Баркаўскас, Ёнас Яблонскіс і іншыя.
 
9 кастрычніка 2010