2007

26 лістапада 2007

  • Вучацца жыць пасля Чарнобыля

    № 211 (26076), 3.11.2007 Новыя праекты міжнароднай праграмы "Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi" будуць ажыццёўлены ў раёнах Беларусi, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай аварыi.

  • Лідарам "Белай Русi" стаў Аляксандр Радзькоў

    № 220(26085), 20.11.2007 17 лiстапада ў Палацы Рэспублiкi прайшоў устаноўчы сход Рэспублiканскага грамадскага абяднання "Белая Русь". Лiдарам арганiзацыi, якая ставiць сваёй мэтай падтрымку дзеючых уладаў i праводзiмай iмi палiтыкi, стаў мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў.


16 кастрычніка 2007


2 кастрычніка 2007

  • Вышэйшы Гаспадарчы Суд сумесна з Саюзам юрыстаў правядзе "Дзень прыёму грамадзян"

    № 178 (26043), 20.09.2007 У кастрычніку гэтага года эканамічнае правасуддзе Беларусі адзначыць 85-годдзе з дня ўтварэння. З нагоды гэтай юбілейнай даты суддзі і спецыялісты Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю, агульных судоў, пракуратуры 21 верасня 2007 года з 10.00 да 12.00 правядуць "Дзень прыёму грамадзян".


21 верасня 2007

  • Узяднанне "Палотнаў міру" Беларусі і Расіі

    № 179 (26044), 21.09.2007 Незвычайную патрыятычную акцыю "Моладзь Расіі і Беларусі за мір" правялі 20 верасня ў Мінску дзеці дзвюх краін.


11 верасня 2007

  • З 10 верасня працэдура ўзгаднення назваў арганізацый будзе праходзіць у аблвыканкамах

    Звязда № 170 (26035), 08.09.2007 З 10 верасня працэдура ўзгаднення назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый будзе праходзіць ва ўпраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі Беларусі Ніна Дубовік.

  • Пяць гадоў разам з моладдзю

    №169(26034), 07.09.2007. Учора самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі БРСМ адзначала пяцігадовы юбілей. У Мінску прайшоў рэспубліканскі актыў БРСМ "5 гадоў разам", прысвечаны гэтай знамянальнай даце. У ім удзельнічалі дэлегацыі Сірыі, Венгрыі, Расіі, Грузіі, Украіны, Арменіі, пасол Венесуэлы, ветэраны моладзевага руху дзяржавы.


11 чэрвеня 2007

  • Прэмiю лепшым

    № 105 (25970),8.06.2007 Учора ў Магiлёўскiм абласным драматычным тэатры прайшла ўрачыстая цырымонiя ўручэння прэмiй Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi. У мерапрыемстве ўзялi ўдзел кiраўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiя дзеячы.

  • Падатковая «палёгка» ў прапорцыях?

    № 105 (25970),8.06.2007 IV зезд Беларускага таварыства iнвалiдаў пройдзе з 11 па 13 чэрвеня ў Вiлейскiм раёне. Пры гэтым, як паведамiў старшыня таварыства Уладзiмiр Патапенка, адным з галоўных на зездзе стане пытанне працоўнай рэабiлiтацыi людзей з абмежаванымi магчымасцямi.


4 чэрвеня 2007

  • Беларускi «Яблык» спыняе iснаванне праз 10 гадоў пасля зяўлення

    № 98 (25963), 30.05.2007 Беларускае грамадскае абяднанне «Яблык» у блiжэйшы час павiнна быць лiквiдавана. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла кiраўнiк «Яблыка», дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вольга Абрамава. 


25 траўня 2007

  • Беларусь абралi ў органы ЭКАСАС

    № 83 (25948), 5.05.2007 У час сесii Эканамiчнага i Сацыяльнага Савета ААН у Нью-Йорку Беларусь аднагалосна абрана ў склад Статыстычнай камiсii ААН на 20082011 гады i ў склад Выканаўчага савета Мiжнароднага вучэбнага i навукова-даследчага iнстытута ААН па паляпшэнню становiшча жанчын на 20072009 гады.

  • Абяднанне «Белая Русь» можа стаць рэспублiканскiм

    № 92 (25957) ,22.05.2007 19 мая адбылося пашыранае пасяджэнне прэзiдыума Гродзенскага абласнога грамадскага абяднання «Белая Русь». Прыняты зварот да грамадзян Беларусi з заклiкам падтрымаць яго iнiцыятыву i паўсюдна стварыць рэгiянальныя грамадскiя арганiзацыi «Белая Русь» у падтрымку курса, якi праводзiцца кiраўнiком дзяржавы. У вынiку можа быць створана рэспублiканскае грамадскае абяднанне.


24 красавіка 2007

  • Заспяваў першы салавей

    № 74 (25939), 21.04.2007 У сераду ў нашай краiне зафiксавалi першага салаўя птушку 2007 года. Убачыў i пачуў яго старшыня Лунiнецкага раённага аддзялення АПБ Мiкалай Лаўнiковiч.


13 красавіка 2007

  • Калi ты, чалавек, Чалавек...

    №769 (25936),12.04.2007 Сёлета пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКО ў 36-ы раз праводзiцца эпiсталярны конкурс. Гэта значыць, што мiльёны маладых людзей (да 15 гадоў) з усiх куточкаў свету напiшуць мiльёны лiстоў жыхарам планеты ад iмя… дзiкай жывёлiны, якой пагражае небяспека з-за змяненняў у прыродных умовах i клiмаце… I потым, тое ж бюро СПС, вызначыць, у каго гэта атрымалася лепш на мiжнародным узроўнi.


6 красавіка 2007

  • Выстава

    № 63 (25928),4.04.2007 Беларускае таварыства сяброўства i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi прадставiла выставу легендарнага нямецкага мастака Хельмута Малецке. Неардынарны чалавек, адораны рознымi талентамi, да таго ж не пазбаўлены рашучасцi, Хельмут Малецке пакарыў свет i ўвайшоў у гiсторыю Германii яшчэ i дзякуючы сваёй грамадзянскай пазiцыi.

  • Пасадзім лес

    № 64 (25929),5.04.2007 14 красавiка Мiнiстэрства лясной гаспадаркi плануе правесцi агульнарэспублiканскую добраахвотную акцыю «Дзень лесу-2007». У гэты дзень плануецца высадзiць 10 мiльёнаў дрэў лясных парод, заклаўшы такiм чынам новыя лясы для нашчадкаў.


5 красавіка 2007

  • Беларусь спартыўная краіна

    №51(25916), 17.03.2007 Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Йозеф Блатэр, які прыбыў ў Мінск, узнагароджаны ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

  • Пад знакам галасістага салаўя

    №44(25909), 06.03.2007 Сёлета рашэннем Рэспубліканскага савета ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны птушкай года быў абраны салавей.

  • Беларускі саюз жанчын пераходзіць да стварэння арганізацый па галіноваму прынцыпу

    №46(25911),10.03.2007 ГА Беларускі саюз жанчын пераходзіць да стварэння арганізацый па галіноваму прынцыпу. Па словах сустаршыні БСЖ А.Моравай гэта дабратворна адабецца на дзейнасці арганізацыі па абароне інтарэсаў сямі і жанчын.


20 лютага 2007

  • У Мінску прайшла жалобная паніхіда па беларусах, якія загнулі ў Афганскай вайне

    №32(25897), 16.02.2007 У выступленні на жалобным мітынгу кіраўнікі Беларускага саюзаветэранаў вайны ў Афнганістане (БСВВА), які прдстаўляе інтарэсы амаль 30 тыс. беларускіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, падзякавалі кіраўніцтву краіны за падтрымку.


14 лютага 2007

  • Супраць незаконнага гандлю наркотыкамі

    №22(25887), 2.02.2007 Пачынаецца рэалізацыя трэцяга этапу беларуска-ўкраінска-малдаўскай праграмы па барацьбе з незаконным абаротам і гандлем наркатычнымі сродкамі. Для гэтага Еўрапейская камісія і Праграма развіцця ААН выдзелілі 670 тыс. еўра на два бліжэйшыя гады.


19 студзеня 2007

  • Спаборнiчалi службовыя сабакi

    № 246 (25835), 16.11.2006 Упершыню ў Беларусi прайшоў адкрыты чэмпiянат Беларускага фiзкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па службоваму мнагаборству кiнолагаў i iх гадаванцаў, арганiзаваны Цэнтрам спецыяльнай падрыхтоўкi таварыства «Дынама».

  • Узнагарода за смеласць

    № 246 (25835), 16.11.2006 Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі Беларускага фонда міру, Рэспубліканскага грамадскага абяднання выратавання на вадзе і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны навучэнцы Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа Алёна ШАСТАК і Аляксей ШКАТУЛА, якія выратавалі вучаніцу трэцяга класа сярэдняй школы № 34 Алесю Савуціну: 8 лістапада дзяўчынка правалілася пад лёд на сажалцы.

  • Героi нашага часу

    № 252 (25841) 24.11.2006 У Наваполацку гарадскi камiтэт БРСМ i аддзел па справах моладзi гарвыканкама правялi фотаконкурс «Героi нашага часу».

  • Заўтра Дзень юрыста

    № 258 (25847), 2.12.2006 1 снежня ў малой зале Палаца Рэспублiкi адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню юрыста. Гэта мерапрыемства праходзiла пад эгiдай Беларускага рэспублiканскага Саюза юрыстаў i сабрала каля паўтысячы дэлегатаў з усiх куткоў нашай краiны.

  • На Мiншчыне адзначаны пераможцы сярод маладых журналiстаў

    № 263 (25852),9.12.2006 Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi падвёў вынiкi абласнога конкурсу творчых работ маладых журналiстаў i фотакарэспандэнтаў «Беларусь Родная, Сiнявокая, Маладая».

  • У маладым целе здаровы дух

    № 263 (25852),9.12.2006 15 снежня ў Гомелi стартуе першы этап рэспублiканскай акцыi «Моладзь за здаровы лад жыцця!», iнцыятарамi якой выступiлi МУС i Мiнiстэрства адукацыi. Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта падрыхтавалi для гомельскiх падлеткаў вiдэафiльм аб шкодзе алкаголю, наркатычных i псiхатропных рэчываў, байцы спецназа ўнутраных войскаў прадэманструюць сваё майстэрства. Таксама запланаваны канцэрт мастацкiх калектываў i аркестра МУС, зорак айчыннай эстрады: гурта «Тяни-Толкай», танцавальнай групы экстрэмальнай акрабатыкi i брэйк-данса «Strееt Mаstеrs».

  • Вызначана дзесятка лепшых спартсменаў года

    № 268 (25857),16.12.2006 Паводле вынiкаў традыцыйнага апытання журналiстаў, якое праводзiлi газета «Спортивная панорама» i Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт /НАК/, вызначана дзесятка лепшых спартсменаў адыходзячага года.

  • БРСМ пікетаваў расійскае пасольства ў Мінску

    № 276 (25865),30.12.2006 Каля 250 членаў БРСМ пратэставалі супраць палітыкі «Газпрама» ў адносінах да Беларусі. Маладыя людзі скандзіравалі: «Наша дружба моцная, як заўсёды не разбурыць «Газпрама» труба» і трымалі транспаранты «Газпрам» язва Саюзнай дзяржавы».

  • Стыпендыi лепшым

    № 3 (25868),6.01.2007 Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм распараджэннем зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Агульная сума фiнансавай падтрымкi каля Br182 млн.

  • Трэнажоры ад БРСМ

    № 3 (25868),6.01.2007 На Новы год сталiчнай школе-iнтэрнату для дзяцей-сiрот № 7 прадстаўнiкi пярвiчных арганiзацый БРСМ рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання перадалi велатрэнажоры i спартыўнае абсталяванне (мячы, батуты). .


18 студзеня 2007

  • «Бой года» набліжаецца

    № 239 (25828), 3.11.2006 Выхаванец вiцебскай школы бокса Сяргей Ляховiч рыхтуецца да першай абароны свайго тытулу чэмпiёна па версii Сусветнай баксёрскай арганiзацыi, якi дастаўся яму ў красавiку.