Акцыя Падарыце свята хвораму дзіцяці

Напярэдадні Каляд і Новага года Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя "Аб'яднаны шлях" праводзіць дабрачынную акцыю па збору падарункаў для дзяцей, якія знаходзяцца ў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

uwb22_0.png

Прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, камерцыйных структур, амбасад, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, прыватныя асобы прыносяць падарункі для дзяцей. Пасылкі з падарункамі для хворых дзетак дасылаюць таксама і з-за мяжы дабрачынныя фонды.

uwb23_0.png

Усе падарункі перадаюцца дзецям у бальніцы і дзіцячыя дамы.