Базы дадзеных

Наша арганізацыя мае самыя вялікія і поўныя базы дадзеных, якія тычацца грамадскага сектара.

Гэта інфармацыя карыстаецца попытам не толькі сярод грамадскіх арганізацый, але таксама і сярод прадстаўнікоў прэсы, замежных фондаў і дабрачынных арганізацый, дзяржаўных устаноў, іншых зацікаўленых арганізацый і асобаў. Базы дадзеных беларускіх грамадскіх абяднанняў, замежных грантадаўцаў, якія падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі, прававога становішча беларускіх грамадскіх арганізацый, прэс-маніторынга выкарыстоўваюцца з 1996 года, а база дадзеных перыядычных выданняў грамадскіх арганізацый і база дадзеных валанцёраў з 1999 года.

Усе базы дадзеных пастаянна аднаўляюцца, яны адкрыты для карыстання ў нашым Цэнтры. Большасць запытаў па базе дадзеных прыходзіць па тэлефоне. 

Даступнасць рэсурсаў баз дадзеных у сетцы Інтэрнет дае магчымасць атрымліваць інфармацыю пра грамадскія абяднанні практычна ва ўсіх кутках свету. Дакладная і поўная інфармацыя атрымана дзякуючы блізкім кантактам і прадуктыўнаму супрацоўніцтву з шматлікімі арганізацыямі, Беларускай Асацыяцыяй Рэсурсных Цэнтраў, аналітычнымі і даследчымі цэнтрамі некамерцыйных ініцыятыў, журналістамі, рэспубліканскімі і мясцовымі органамі, Міністэрствам юстыцыі і ўпраўленнямі грамадскіх абяднанняў мясцовых выканаўчых камітэтаў, прадстаўніцтвамі грантадаўчых арганізацый у Беларусі. 

Нягледзячы на асаблівую ўвагу, якая надаецца карыстанню і развіццю сучасных інфармацыйных тэхналогій, БРГА Абяднаны шлях імкнецца не забываць пра патрэбы тых арганізацый, якія не маюць доступу да Інтэрнет ці не могуць рэгулярна наведваць наш офіс у Мінску. Каб забяспечыць іх патрэбы, наша арганізацыя публікуе даведнікі паводле найбольш запатрабаваных баз дадзеных.

База дадзеных беларускіх грамадскіх абяднанняў (электронная і друкаваная версіі)

Адлюстроўвае інфармацыю пра 3314 арганізацый, і ўключае: афіцыйную назву арганізацыі, накірункі дзейнасці, дату рэгістрацыі, кантактную асобу, колькасць членаў арганізацыі, штатных супрацоўнікаў, валанцёраў. У базу дадзеных уваходзяць грамадскія абяднанні, якія былі зарэгістраваны і перарэгістраваны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 26 студзеня 1999 г. О некоторых мерах по упорядочению деятельности политических партий, профессиональных союзов, иных общественных объединений (са змяненнямі ад 13 ліпеня, 1999).

Хуткі пераход: База дадзеных ГА

База дадзеных грантадаўцаў

Змяшчае інфармацыю пра 340 грантадаўчыя арганізацыі, якія падтрымліваюць некамерцыйныя ініцыятывы і прыватных асоб у Беларусі. Прадстаўлена падрабязная інфармацыя пра тыпы падтрымкі і механізм падачы заявак.

Хуткі пераход: База дадзеных фондаў

База дадзеных перыядычных выданняў грамадскіх абяднанняў

Змяшчае інфармацыю пра 377 перыядычныя выданні беларускіх грамадскіх абяднанняў. База дадзеных уключае інфармацыйныя бюлетэні, газеты, часопісы, якія публікуюцца беларускімі грамадскімі арганізацыямі і знаходзяцца ў нашай бібліятэцы. База ўтрымлівае наступныя звесткі: назва, від выдання, дата заснавання, заснавальнік, галоўны рэдактар, тыраж, мова выдання, тэматыка, паштовы адрас, нумар тэлефона/факса, адрас электроннай пошты, вэб-сайт. Гэта база дадзеных была створана, каб забяспечыць патрэбы тых арганізацый і асоб, якія цікавяцца некамерцыйнымі выданнямі.

База дадзеных маніторынга беларускай прэсы

Налічвае 77500 запісаў, якія адлюстроўваюць публікацыі ў прэсе пра дзейнасць трэцяга сектара. Нягледзячы на тое, што праца па складанні гэтай базы займае шмат часу, маніторынг прэсы лічыцца вельмі важнай часткай нашай работы. Падпіска на 20 рэспубліканскіх і рэгіянальных газет дазваляе апрацоўваць разнастайныя перыядычныя выданні.

База дадзеных тэрмінаў для грамадскіх арганізацый

Гэты рэсурс дапамагае пры правядзенні трэнінгаў і выкарыстоўваўся пры складанні Энцыклапедыі тэрмінаў для грамадскіх абяднанняў.

Хуткі пераход: Энцыклапедыя тэрмінаў для грамадскіх арганізацый