Праграма даследаванняў трэцяга сектара

 Праграма даследаванняў трэцяга сектара
засноўвалася на праекце Маніторынг беларускай прэсы і Першым нацыянальным
партале для беларускіх грамадскіх абяднанняў.

 За 6 гадоў працы ў якасці рэсурснага
цэнтра для грамадскіх абяднанняў БРГА Абяднаны шлях стала ўладальнікам
даволі поўных і рэгулярна папаўняемых інфармацыйных баз дадзеных. Арганізацыя
мае вялікі досвед у зборы і апрацоўцы статыстычнай і сацыялагічнай
інфармацыі.

  Мы збіраем інфармацыю, выяўляем
фактары, якія значна ўплываюць на дзейнасць грамадскіх абяднанняў і
добраахвотніцкі рух у Беларусі; выпрацоўваем практычныя рэкамендацыі і
кансультуем НДА, вывучаем галоўныя прынцыпы эффектыўнасці працы грамадскіх
арганізацый, аналізуем працу розных арганізацый. Гэта праца садзейнічае
правядзенню эфектыўных даследаванняў у грамадскім сектары і хуткай рэакцыі на
бягучыя перамены ў яго развіцці.

Мэта Праграмы даследаванняў трэцяга сектара — фарміраваць пазітыўны
імідж трэцяга сектара у грамадстве, садзейнічать развіццю міжсектаральнага
партнёрства дзяржаўных устаноў, бізнес-кампаній і грамадскіх абяднанняў, такім
чынам садзейнічаць фарміраванню адэкватных адносін да дзейнасці НДА і павышэнню
ўпэўненасці супольнасці у сваіх магчымасцях. НДА павінны стаць пасярэднікамі
паміж грамадзянскімі інцыятывамі, дзяржавай і бізнесам.

Air Jordan XIV Low