Персанальны праект Захара Кудзіна “Жыццё вакол”

Персанальны праект “Жыццё вакол”

Скульптура “Жыццё вакол” уяўляе сабой зварны металічны куб. Пры адсутнасці святла і паветра ўсярэдзіне, змесціва куба, зыходзячы з мастацкай задумы, таксама месціць у сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта, плоскасці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыццём і смерцю, рэальнасцю і верай. Заяўленая Форма куба - гэта рэальнасць для існавання Змесціва. Форма і Змесціва самі па сабе не маюць ані дрэннага, ані добрага значэння, але менавіта Змесціва - гэта сутнасць ўсіх значэнняў і канатацый сапраўднай скульптуры, якія з'яўляюцца толькі ў прысутнасці гледача.

Уваход на выставу па квітку на асноўную экспазіцыю.

Будзем радыя бачыць вас!

Галерэя сучаснага мастацтва Ў <info@ygallery.by>

31.03.16.