Праект «Чытаем па-беларуску з velcom»

 Беларусізацыя мінскіх школ працягваецца. Цягам кастрычніка 1 500 вучняў узялі ўдзел у майстар-класах па беларускай мове ад вядомых пісьменнікаў. Перад вучнямі 2–3 класаў выступілі знакамітыя пісьменнікі і акцёры, сярод якіх: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі, а таксама беларускі акцёр і тэлевядучыЮрый Жыгамонт. 

У лістападзе праект «Чытаем па-беларуску з velcom» падрыхтаваў новыя сюрпрызы для самых маленькіх мінчукоў. Навучаць дзетак асаблівасцям беларускай культуры будуць паэтка і публіцыстка Таццяна Сівец, а таксама паэтка, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова. Адмысловыя заняткі адбудуцца ў 10-ці агульнаадукацыйных школах Мінска, а таксама ў дзвюх школах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
 
      
 
Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.
 
Па ўсіх дадатковых пытаннях (інтэрв'ю з удзельнікамі праекта, рэпартажы са школ) звяртайцеся па тэлефоне .
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да вядучага спецыяліста аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Віктара Пазнякова па тэлефоне 8029 679 32 95 і e-mail , а таксама да каардынатара праекта Вячаслава Корсака (8044 584 17 81, e-mail )
 
11.11.15