Іншыя выданні БРГА "Аб'яднаны шлях"

Выданні БРГА Абяднаны шлях зяўляюцца эфектыўным сродкам інфармавання грамадскіх абяднанняў, а таксама шырокага кола насельніцтва пра сучасную сітуацыю ў трэцім сектары і сумежных галінах.

Даведнік беларускіх грамадскіх абяднанняў

(чатыры выданні на беларускай і англійскай мовах: 1996, 1998, 2000, 2002)

З 1995 года наша арганізацыя апублікавала 4 выданні гэтага даведніка. БРГА Абяднаны шлях зяўляецца адзінай арганізацыяй у Беларусі, якая выдае такі даведнік. Нягледзячы на той факт, што большасць нашых кліентаў можа карыстацца электроннай версіяй даведніка, многія грамадскія абяднанні не маюць сучаснага абсталявання, такім чынам, друкаванае выданне па-ранейшаму карыстаецца вялікім попытам.

Чацвёртае выданне Даведніка беларускіх грамадскіх абяднанняў (2002) прадстаўляе 2760 грамадскіх абяднанняў, іх саюзаў і асацыяцый, а таксама арганізацыйныя структуры тых грамадскіх арганізацый, якія прадаставілі нам адпаведную інфармацыю. Пра кожную арганізацыю ў даведніку можна знайсці наступныя звесткі: назву арганізацыі, накірункі дзейнасці, дату рэгістрацыі/перарэгістрацыі, статус, кантактную асобу, адрас для карэспандэнцыі, тэлефон, факс, адрас электроннай пошты і старонку ў Інтэрнет.

У даведніку прыведзены пералік грамадскіх абяднанняў па накірунках дзейнасці, а таксама змешчаны дыяграмы размеркавання грамадскіх абяднанняў па рэгіёнах і па накірунках дзейнасці.

Даведнік грантадаўцаў падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі

(тры выданні на беларускай мове)

Гэта выданне карыстаецца вялікім попытам не толькі сярод грамадскіх абяднанняў, але і сярод студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, якія жадаюць працягнуць адукацыю за мяжой, а таксама журналістаў, прадстаўнікоў малога бізнесу, і г.д.

Большасць беларускіх грамадскіх абяднанняў адчуваюць цяжкасці пры пошуку фінансавання з-за кепскага ведання замежных моў. БРГА Абяднаны шлях атрымлівае інфармацыю пра фінансуючыя арганізацыі з Інтэрнет, з замежных даведнікаў грантадаўцаў, з інфармацыйнага абмену па праекце Арфей.

Хаця бягучая інфармацыя па конкурсах і праграмах фондаў заўсёды публікуецца ў інфармацыйных бюлетэнях БРГА Абяднаны шлях і дубліруецца ў рассылцы грамадскім арганізацыям і на Партале, гэты даведнік па-ранейшаму папулярны і патрабуе рэгулярнага абнаўлення і перавыдання.

Дапаможнікі для ўдзельнікаў АВС-курсаў

БРГА Абяднаны шлях апублікавала серыю дапаможнікаў, якія змяшчаюць інфармацыю па менеджменце і развіцці грамадскіх абяднанняў.

Тэматыка дапаможніка вызначалася ў адпаведнасці з актуальнасцю пытанняў і вынікамі апытанняў удзельнікаў.

Где взять деньги выданне знаёміць з магчымымі крыніцамі фінансавання для грамадскіх абяднанняў і асноўнымі прынцыпамі напісання праектнай прапановы.

Партнерство: успешные истории выданне змяшчае абагулены досвед дзесяці грамадскіх арганізацый па пошуку партнёраў, супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.

Дапаможнікі па юрыдычных аспектах дзейнасці грамадскіх абяднанняў БРГА

Абяднаны шлях апублікавала серыю дапаможнікаў для грамадскіх абяднанняў па наступных тэмах:

  • рэгістрацыя грамадскіх абяднанняў;
  • бухгалтарскі ўлік у грамадскіх абяднаннях;
  • працоўныя адносіны ў грамадскіх абяднаннях;
  • ліцэнзійныя віды дзейнасці грамадскіх абяднанняў;
  • правы і абавязкі грамадскіх абяднанняў;
  • грамадзянскія кантракты ў дзейнасці грамадскіх абяднанняў;
  • правы і абавязкі валанцёраў;
  • справаводства ў грамадскіх абяднаннях.

Выданні

  • Вашы правы і абавязкі як спажыўца тавараў і паслуг
  • Адвакатура
  • Пазасудовая форма абароны правоў грамадзян
  • Судовая сістэма Рэспублікі Беларусь  Пракуратура Рэспублікі Беларусь
  • Натарыят і натарыяльная дзейнасць ў Рэспубліцы Беларусь

Даведнік перыядычных выданняў беларускіх грамадскіх абяднанняў

(на беларускай і англійскай мовах)

Даведнік змяшчае поўную інфармацыю пра перыядычныя выданні беларускіх грамадскіх арганізацый такія як інфармацыйныя бюлетэні, газеты, часопісы, якія знаходзяцца ў бібліятэцы нашага цэнтра. Даведнік не змяшчае інфармацыю пра публікацыі палітычных партый і прафсаюзаў.

Выданне складаецца з трох частак:

  • першы раздзел утрымлівае спіс перыядычных выданняў з тэматычным паказальнікам;
  • другі змяшчае падрабязную інфармацыю пра кожнае выданне;
  • у трэцім раздзеле прыведзены алфавітны паказальнік пералічаных выданняў.

Інфармацыйны бюлетэнь «Абяднаны Шлях»

Бюлетэнь Абяднаны шлях выдаецца з 1995 года. Ён змяшчае інфармацыю, якая тычыцца беларускіх грамадскіх абяднанняў, уключае навіны, анонсы падзей, конкурсаў, праграм, якія падтрымліваюць некамерцыйныя ініцыятывы ў Беларусі, аналітычныя матэрыялы і каментарыі пра дзейнасць беларускіх грамадскіх абяднанняў, інфармацыя пра змены ў сучасным заканадаўстве, якія тычацца дзейнасці грамадскіх арганізацый, прэзентацыя новых публікацый нашай арганізацыі і новых паступленняў у нашу бібліятэку. Бюлетэнь накіраваны на інфармаванне ў першую чаргу рэгіянальных грамадскіх абяднанняў і тых, хто не мае доступу да Інтэрнет.

Прававое становішча грамадскіх абяднанняў у Рэспубліцы Беларусь

(чатыры выданні: 1996, 1998, 2000, 2001

Чацвёртае юрыдычнае выданне для беларускіх грамадскіх абяднанняў уяўляе сабой 2-томны зборнік артыкулаў. 

Першы том змяшчае тэксты асноўных законаў і нарматыўна-прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць грамадскіх абяднанняў у Рэспубліцы Беларусь. Чытачы знойдуць тут вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскага кодэкса; законы Рэспублікі БеларусьАб грамадскіх арганізацыях, Аб палітычных партыях, Аб прафесійных саюзах і інш., а таксама некаторыя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Другі том змяшчае артыкулы, якія напісалі юрысты грамадскага, камерцыйнага і дзяржаўнага сектароў, у якіх разглядаюцца такія пытанні, як: стварэнне і рэгістрацыя грамадскіх абяднанняў і іх сімволікі у Рэспубліцы Беларусь; прававы статус прадстаўніцтваў замежных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь; унутраны і знешні кантроль за дзейнасцю грамадскіх абяднанняў; бухгалтарскі ўлік у грамадскіх абяднаннях; справаводства, падаткаабкладанне грамадскіх абяднанняў і інш.

Практыка работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і аналіз дзейнасці грамадскіх абяднанняў паказваюць, што значная частка парушэнняў здараецца з-за няведання законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, якіх больш за 130. Дадзеныя акты не сістэматызаваны, і таму грамадзянам складана арыентавацца ў заканадаўстве, якое рэгулюе дзейнасць грамадскіх абяднанняў. Укладальнікі зборніка вырашылі гэту праблему.

Дадзенае выданне добрая падмога ў рэалізацыі правоў грамадзян на свабоду абяднання, у стварэнні аднастайнай правапрымяняльнай практыкі ў сферы грамадзянскай супольнасці.

Зборнік Прававое становішча грамадскіх абяднанняў у Рэспубліцы Беларусь карысны для тых, хто ўжо стварыў грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і прафесійныя саюзы, і стане добрай базай у арганізацыі статутнай дзейнасці.

Дапаможнік «Ваш кампутар. Крок першы»

Брашура змяшчае асноўныя факты гісторыі стварэння ПЭВМ, а таксама агульныя прынцыпы будовы сучасных кампутараў. Дапаможнік адрасаваны чытачам, якія толькі пачынаюць сваё знаёмства з кампутарам.

Энцыклапедыя тэрмінаў для грамадскіх абяднанняў

Гэта выданне з'яўляецца першай спробай абагульнення ў адной кнізе тэрмінаў, якія датычацца розных бакоў дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. Энцыклапедыя ўтрымлівае як агульныя паняцці, так і тэрміны, што маюць дачыненне да прававых аспектаў дзейнасці грамадскіх арганізацый, пошуку фінансавання, арганізацыйнага развіцця, стратэгічнага планавання дзейнасці, грамадскіх сувязяў, сучасных тэхналогій, а таксама ў ёй прыведзены звесткі пра некаторыя міжнародныя арганізацыі

Уся літаратура, падрыхтаваная да выдання БРГА «Аб'яднаны шлях», распаўсюджваецца бясплатна.

Выдавецкая дзейнасць застаецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі. Даведнікі, перыядычныя выданні і іншыя публікацыі, якія асвятляюць дзейнасць грамадскіх абяднанняў карыстаюцца попытам, нягледзячы на ўсё большую папулярнасць Інтэрнэт.

Nike