|
|
|
|
перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30.06.1999 пасведчанне № 00262 (зарэгістравана 18.04.1995), мае дабрачынны характар дзейнасці.
Пачаўшы працаваць у 1995 годзе як першы рэспубліканскі цэнтр развіцця і падтрымкі грамадскіх арганізацый, што аказвае тэхнічную і інфармацыйную дапамогу грамадскім ініцыятывам, Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя “Аб’яднаны шлях” развілася ў цэнтр з мноствам паслуг: кансультацыі, трэнінгі, публікацыі, валанцерская дапамога. БРГА “Аб’яднаны шлях” узяла вядучую ролю ў падтрымцы развіцця беларускага “трэцяга сектара”.
У 2001 БРГА “Аб’яднаны шлях” пачала новую праграму “Дом аб’яднанага грамадства”, якая накіравана на аб’яднанне намаганняў прадстаўнікоў трох сектароў праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг. Канцэпцыя праекта грунтуецца на камбінацыі 3-узроўневай піраміды падтрымкі грамадскіх арганізацый і першага нацыянальнага інфармацыйнага інтэрнет-партала беларускіх грамадскіх арганізацый – праграма, падтрыманая Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Шведскім Інстытутам.
Грамадская адукацыя і развіццё беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву з дзяржаўнымі ўстановамі і бізнес структурамі застаюцца галоўнымі мэтамі дзейнасці нашай арганізацыі на наступныя тры гады.
Наша місія:
— садзейнічаць развіццю некамерцыйнага сектара Беларусі, дапамагаючы грамадскім арганізацыям эфектыўна працаваць і заваёўваць грамадскае прызнанне;
— падтрымліваць развіцце грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз умацаванне і мабілізацыю грамадскіх рэсурсаў для фарміравання партнёрства паміж грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі і бізнес структурамі для паляпшэння якасці жыцця ў грамадстве.
Мэты:
— забяспечыць бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў, электроннага абсталявання, магчымасцяў атрымання фінансавання для шырокага кола беларускіх грамадскіх аб’яднанняў;
— развіццё лідэрскіх якасцяў і навыкаў кіравання ў актывістаў грамадскіх арганізацый праз спецыяльнае навучанне стратэгічнаму планаванню, пошуку фінансавання, бухгалтарскаму ўліку і рэалізацыі праекта;
— падтрымка абмену інфармацыяй паміж беларускімі грамадскімі аб’яднаннямі і супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі;
— садзейнічанне супрацоўніцтву з дзяржаўным і бізнес сектарамі.
Мэтавая група
Рэгіянальныя і мінскія грамадскія аб’яднанні, рэсурсныя цэнтры, супрацоўнікі грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі мясцовых уладаў, журналісты, прадпрымальнікі і іншыя зацікаўленыя асобы.
Дасягненні
— створаны першы Цэнтар развіцця грамадскіх аб’яднанняў, які бясплатна аказвае тэхнічныя, інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі;
— створаны першы нацыянальны інфармацыйны Інтэрнет-партал для беларускіх грамадскіх аб’яднанняў ngo.by
— cабраныя і пастаянна аднаўляюцца базы дадзеных беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, грантадаўцаў, маніторынг беларускай прэсы, перыядычныя выданні грамадскіх аб’яднанняў;
— публікуюцца выданні: “Даведнік беларускіх грамадскіх аб’яднанняў” і “Падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі” (даведнік грантадаўцаў);
— апублікаваны 4 выданні юрыдычнага зборніка “Прававое палажэнне беларускіх грамадскіх аб’яднанняў”
— падрыхтавана група трэнераў па дэмакратычным лідэрстве;
— пастаянна працуе тэлефонная лінія “Трэці сектар”;
— унікальная спецыялізаваная бібліятэка, у якой: даведнікі фондаў-грантадаўцаў і метадычныя матэрыялы па зборы сродкаў, перыядычныя і даведачныя выданні аб дзейнасці “трэцяга сектара” Беларусі, краін былога Савецкага Саюза, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама выданні па пытаннях менеджменту ў НКА.
БРГА “Аб’яднаны шлях” працягвае аказваць паслугі грамадскім аб’яднанням у наступных галінах: інфармацыя, кансультацыі, трэнінгі, інтэграцыя/партнёрства.
Тэлефон: (017) 2308054, тэлефон/факс: (017) 2303276
|
Наверх
|
|
|