Статыстыка наведванняў парталу WWW.NGO.BY

У першым квартале 2013 г. колькасць наведванняў парталу саставіла ў сярэднім 34201 наведванняў ў месяц. 

Па месяцах колькасць наведванняў саставіла:

За студзень – ад 26517 да 28197
За люты – ад 32635 да 34709
За сакавік – ад 36440 да 46708

Найбольш папулярныя раздзелы парталу:

Навіны (галоўная старонка)
Модуль “Прававая дапамога ГА”
Раздзел “Праграмы, конкурсы, вучоба” (за першы квартал на партале была размешчана інфармацыя аб магчымасці ўдзелу ў 67 праграмах і конкурсах)
Раздзел “Некамерцыйнае права”

Як і раней, найбольш актыўнымі былі наведвальнікі з г. Мінску і Мінскай вобласці (27,4 % наведванняў). Колькасць наведванняў з Гомелю і вобласці была прыкладна такой жа, як з Віцебску і Віцебскай вобласці (14,1% і 13,6% адпаведна).

Таксама, у першым квартале 2013 г. партал наведвалі карыстальнікі з 85 краін. Найбольш актыўна карысталіся парталам наведвальнікі з наступных краін:

Традыцыйна на першым месце сярод замежных наведвальнікаў стаіць Расія (13,7%). Колькасць наведванняў з Украіны – 7,7%, Польшчы – 4,9%, Літвы – 4,1%.

05/21/2013