Статыстыка наведванняў парталу www.ngo.by у 2012 г.

Партал www.ngo.by – гэта Інтэрнэт-рэсурс, на якім змешчана старанна адабраная структураваная і сгрупіраваная інфармацыя аб усіх аспектах дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (праекты, магчымасці фінансавання, кіраванне і інш.), навіны аб жыцці ГА, раздзел «Некамерцыйнае права», а таксама некалькі баз дадзеных (ГА, грантадаўцаў, прэс-маніторынг).

Якасны змест партала забяспечваў вялікі попыт і рост колькасці наведванняў з месяца ў месяц. У 2012 г. колькасць наведванняў саставіла:

27629 у студзені, 26403 у лютым (невялікае змяньшэнне колькасці тлумачыцца меньшай колькасцю дзён у гэтым месяцы), 27873 у сакавіку, 28805 у красавіку, 27873 у траўні, 30314 у чэрвені. Змяньшэнне колькасці у красавіку (23305) і жніўні (21006), якое тлумачыцца традыцыйным зніжэннем актыўнасці ў сувязі з наступленнем перыяда адпускоў, змянілась пад’ёмам да 25815 у верасні (у асобныя дні колькасць наведванняў састаўляла да 30010), 26704 у кастрычніку, 29440 у лістападзе, 32186 у снежні. Статыстыка змянялась у залежнасці ад зместу інфармацыі, размешчанай на партале.

У сувязі з такім інтэнсіўным наведваннем парталу БРГА “Аб’яднаны шлях” была вымушана змяніць тарыф (з shared hosting на VPS-hosting), паколькі нагрузка на сервер у кампаніі-хосцера (Extmedia Internet Solutions, http://www.extmedia.com) павялічылася з выдзеленых 2% да 7%.

Не трэба таксама забываць пра скрытае (у форме RSS) і другаснае карыстанне інфармацыяй з парталу, якая пераразмяшчаецца на сайтах іншых арганізацый і ўключаецца ў іх рассылку.

Акрамя колькасці наведваннях, трэба адзначыць і іншую статыстыку парталу:

Агульная колькасць ГА у базе беларускіх ГА

3493

Агульная колькасці фондаў у базе грантадаўцаў

256

Агульная колькасць газетных публікацый у базе прэс-маніторынгу

81 430 публікацый з 28 цэнтральных і мясцовых газет

Найбольш папулярныя раздзелы парталу ў 2012 г.:

·    Навіны (гэта галоўная старонка, і кожны раз, калі карыстальнік набірае www.ngo.by,  ён апыноўваецца на гэтай старонцы)

·    Праграмы, конкурсы, вучоба (за год на партале была размешчана інфармацыя аб магчымасці ўдзелу ў 138 праграмах і конкурсах)

·    База грантадаўцаў

·    База беларускіх ГА

·    Некамерцыйнае права

Найбольш актыўнымі былі беларускія наведвальнікі з Мінску і мінскай вобласці (29,1% наведванняў), Гомеля і гомельскай вобласці (14,0%), Віцебску і віцебскай вобласці (10,4%), Брэсту і брэсцкай вобласці (6.2%) – паказаны сярэднія лічбы за год.

Партал www.ngo.by наведвалі таксама карыстальнікі з замежных краін, якія шукалі партнёраў для напісання сумесных заявак і рэалізацыі сумесных праектаў (напрыклад, у межах Праграмы усходняга партнёрства, Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Літва – Латвія – Беларусь). У 2012 г. партал наведвалі карыстальнікі з 84 – 88 краін. Найбольш актыўна карысталіся парталам наведвальнікі з наступных краін: 

Краіны                      наведванняў
Расія                                       13,4
Україна                                   7,9
Літва                                        4,2
Польшча                                3,0
Германія                               1,8

 

 

02/04/2013