Статыстыка партала ngo.by за I квартал 2016 г.

Колькасць наведвальнікаў парталу ў I квартале 2016 г. мянялась у адпаведнасці з важнасцю інфармацыі і патрэбнасцю карыстальнікаў – ад 28075 у студзені да 30640 у лютым і 33110 у сакавіку.

Галоўная старонка – “Навіны” – застаецца самай папулярнай, за ёй “Праграмы, конкурсы, вучоба” і “Базы дадзеных” (ГА і Фонды).

65% наведвальнікаў – жыхары Мінску і Мінскай вобласці, 12% - з Брэста і Брэсцкай вобласці, 3% - з Гродна і Гродзенскай вобласці, 2% - з Гомеля і гомельскай вобласці.

Карыстальнікі з замежных краін таксама наведвалі партал ngo.by для пошуку партнёраў, планавання візітаў і сустрэч, з мэтай даследвання. Акрамя беларускіх карыстальнікаў (61,0%) партал наведвалі таксама карыстальнікі p Расіі (6,4%), Украіны (2,02%), Германии (0,66%) і іншых краін.

БРГА "Аб'яднаны шлях"

04/06/2016