Запрашаем на вандроўку з цыклу "Падарожжа ў Еўропу"

Еўрапейскі клуб,Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры,Агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі”

запрашаюць:
ў сяброўскую вандроўку ”Магдэбурская Гародня” з серыі “Падарожжа ў Еўропу”
15 ліпеня 2012 г.,
У праграме:
Наведванне старадаўняга беларускага гораду і знаёмства з Царквой Св. Барыса і Глеба (Каложская царква), Фарным касцёлам і комплексам езуіцкага кляштару і калегіуму, Бернардынскім касцёлам і кляштарам, Францішканскім касцёлам і кляштарам, Касцёлам і кляштарам брыгітак, Старым і Новым замкамі, Харальнай сінагогай, Архітэктурным комплексам Гарадніцы і іншымі помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва Гародні.
 
Па справах запісу, і каб атрымаць дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак пытайцеся тут:
+375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч)
 
 
1 ліпеня 2012