|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
З грэчаскай мовы слова “паэзія” (πο?ησις) перакладаецца як творчасць. Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які можна лічыць святам усіх тых, хто займаецца творчасцю, Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ахвотных на адмысловую імпрэзу, у якой будуць прымаць удзел беларускія паэты, пісьменнікі, музыкі, якія па сваёй асноўнай прафесіі не звязаныя з мастацтвам слова. Вядома, што Максім Багдановіч, нягледзячы на жаданне вучыцца ў Санкт-Пецярбургу на філолага і нават маючы рэкамендацыю ад супрацоўнікаў “Нашай Нівы”, вымушаны быў згодна з рашэннем бацькі атрымліваць прафесію юрыста ў Яраслаўскім Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі. Тым не менш, гэта не перашкодзіла будучаму класіку беларускай літаратуры сур’ёзна займацца творчасцю і дасягнуць у ёй сапраўдных вяршынь. Сваімі сакрэтамі, як спалучаць творчасць і прозу жыцця ў наш час падзеляцца Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Павел Касцюкевіч, Уладзімір Пыльчанка, Цімох Авілін, Павел Селівончык, Сяргей Башлыкевіч.
Спецыяльна да дня паэзіі будзе створана мастацка-дакументальная выстаўка “Гімн жыцця”, прысвечаная вершу Максіма Багдановіча “Маладыя гады”, які датуецца ўмоўна 1915-1916 гг. Гэты твор лічыцца адным з апошніх вершаў пра каханне.
Чакаем вас 20 сакавіка а 19-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).
Даведкі па тэлефонах: 8 017 334 42 69, 8 017 334 57 82
З павагай,
супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча