|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Акадэмія культурнай дыпляматыі (Бэрлін, Нямеччына) абвесьціла прыём заявак на стыпэндыі па культурнай дыпляматыі. Навучальныя праграмы ўключаюць у сябе веды па міжнародных адносінах, сусьветнай эканоміцы, міжкультурных адносінах, глябалізацыі, глябальным кіраваньні, урэгуляваньні канфлікту й умацаваньні міру, мастацтве і культуры. Праграмы зьяўляюцца наватарскімі, унікальнымі ды інавацыйнымі па сваім зьмесьце й падыходзе. Праграмы рознай працягласьці навучаньня – адзін, два і тры гады.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, бакаляўры і магістры, якія жадаюць атрымаць ступені па накірунку культурнай дыпляматыі.
Правілы падачы заявак і анляйн-форма – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: для восеньскага сэмэстру – 30 чэрвеня, для вясновага – 1 верасьня 2015 г.
belngo.info