|
|
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
Шаноўны аматар вуснай гісторыі!
Вам падабаецца збіраць успаміны сведак часу ці слухаць іх аповяды? Вас цікавіць праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі»? Хочаце дапамагчы яго развіццю?
Калі так, то ласкава запрашаем паўдзельнічаць у невялікім трэнінгу па азнаямленні з асновамі захавання і апрацоўкі інтэрв’ю, які правядуць прадстаўнікі каманды інтэрнэт-праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі» Ірына Кашталян і Вольга Іванова!
Вы навучыцеся афармляць успаміны ў архіўную Базу дадзеных праекта, выстаўляць іх для агульнага выкарыстання, а таксама рабіць транскрыпцыю, сегментацыю і індэксацыю інтэрв’ю, ствараць суправаджальныя дакументы да іх. Пры жаданні будзе праведзена дадатковае кансультаванне па прынцыпах збору інтэрв’ю.
Мерапрыемства адбудзецца 24 лістапада ў Мінску, у суботу, з 13 да 16 гадзін. Арганізатары аплочваюць выдаткі на даезд для асоб з іншых гарадоў. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 10 удзельнікаў.
Заяўкі з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі накіроўваць на мэйл да 15 лістапада.
Падрабязна гл. http://my-historica.org/2012/11/06/3476-trening-pa-aznajamlenni-z-asnovami-zachavannia-i-apracouki-interview/?utm_source=%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%81%D1%8B%D0%BB%D0%BA%D0%B0+%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D0%BA%D1%96&utm_campaign=01057373b8-2012-11-06-training-interview&utm_medium=email
Адчуйце сябе захавальнікамі гістарычнай памяці беларусаў!
Мы Вас чакаем!
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.
