Трэнінг па культуры вядзення дыскусіі

Беларускі Нацыянальны моладзевы савет “РАДА” працягвае цыкл сустрэчаў, дыскусыяў, прэзэнтацыяў, міні-лекцыяў для маладых беларусак і беларусаў на розныя тэмы.

20 ліпеня з 12 да 17 гадзіны ў ЦЭХу (пр-т Незалежнасьці, 58, 2 паверх) адбудзецца трэнінг “Культура вядзеньня аргумэнтаванай дыскусіі” з удзелам экспэрткі Цэнтра прававой трансфармацыі “Lawtrend” Марыны Сакаловай.
 
Мэта трэнінгу: сфармаваць навыкі канструктыўнай нефармальнай аргумэнтацыі ў публічных дыскусіях. Удзельнікі трэнінгу атрымаюць уяўленьне аб асновах стратэгіі й тактыкі вядзеньня прадуктыўнай спрэчкі, аб асноўных альгарытмах падрыхтоўкі да дыскусіі (у тым ліку аб тыпах аргумэнтаў і структуры аргумэнтацыі); навучацца карэктна фармуляваць тэзы, выбіраць і структураваць аргумэнты й контраргумэнты, аналізаваць стратэгіі й тактыкі дыскусіі, выяўляць некарэктныя прыёмы ўдзельнікаў спрэчкі.
 
Да удзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя.
 
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць прозьвішча, імя й зьвесткі аб арганізацыі ці ініцыятыве, якую прадстаўляе удзельнік, на эл. адрас: з пазнакай у тэме: “Моладзевая кавярня”.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 ліпеня 2014 г.

з рассылкі belngo.info

15 ліпеня 2014