|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
“Міжнародная фундацыя жанчынаў, працуючых у СМІ” (IWMF) прымае заяўкі на стыпэндыю імя Элізабэт Нойфэр. Стыпэндыяльная праграма прадугледжвае цягам навучальнага году доступ да рэсурсаў Цэнтру міжнародных дасьледаваньняў Масачусэцкага тэхналягічнага ўнівэрсытэту ды стажыроўку ў газэтах Boston Globe і New York Times.
Да ўдзелу запрашаюцца жанчыны–журналісткі друкаваных, анляйн і вяшчальных СМІ, журналісткі–фрылянсэры, якія асьвятляюць тэмы правоў чалавека й сацыяльнай справядлівасьці, маюць ня меньш за 3 гады досьведу працы ў журналістыцы ды вольна валодаюць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.
Каб прыняць удзел, неабходна прайсьці рэгістрацыю.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на транспарт, пражываньне, мэдычную страхоўку.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 траўня 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu
belngo.info