Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
· эканоміка
· бізнес адміністрыраванне
· права
· кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
· міжнародныя зносіны
· амерыканістыка
· сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
· журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
· метады выкладання англійскай мовы
· інфармацыйныя тэхналогіі
· ахова здароўя
· ахова навакольнага асяроддзя
· сацыяльная праца
Апошні тэрмін падачы заявак – 11 лістапада 2011 года.
http://belarusian.minsk.usembassy.gov/fulbright_program-announcement2.html