Стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў

Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра праводзіць конкурс на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні, або для правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Германіі ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. 

Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў да 31 ліпеня 2011 года. Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільнюсе ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.
 
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый і кантактныя дадзеныя – у даданым файле і на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра: www.kas.de/belarus.
9 чэрвеня 2011